Дэпутацкі падарунак дзецям даспадобы

Шпарка крочыць па Шчучыншчыне любімая і чаканая акцыя "Нашы дзеці". Да яе далучаюцца ўсё новыя і новыя арганізацыі, службовыя асобы і проста неабыякавыя людзі.  Вось і новы дзень прынёс паведамленне аб тым, што з прыемным навагоднім візітам у сад-яслі №3 г. Шчучына накіравалася старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Станіславаўна Хвядзюк.

-- Дэпутаты Шчучынскага раённага і сельскіх Саветаў заўжды актыўна ўдзельнічаюць у гэтым прыгожым дабрачынным мерапрыемстве, -- гаворыць Ганна Станіславаўна. – І сёлета мы ўсе разам падрыхтавалі падарунак, які спатрэбіцца для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы дашкольнай установы, а таксама пакунак з мандарынамі – няхай дзеткі ласуюцца і растуць здаровымі.

Дэпутацкія падарункі былі сапраўды дарэчы. Малыя гатовы былі адразу ж "вітамінізавацца", дружна акружылі Ганну Станіславаўну, выслухалі яе віншаванні, весела шчабяталі і наперабой чыталі вершы. А загадчык ясляў-сада А.У. Лісай падзякавала народным абраннікам за ўвагу і шчодрасць, правяла госцю па надзвычай ярка і крэатыўна ўпрыгожаных пакоях. Навагодняя казка тут паўсюль!

Таццяна ПАЛУБЯТКА.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!