Да Дня беларускага пісьменства застаўся 1 месяц. Што рыхтуюць арганізатары?

Месяц застаўся да Дня беларускага пісьменства – галоўнага свята беларускага слова, кнігі, аўтараў і чытачоў. Сёлета яно пройдзе ў 26 раз. Удзельнікаў і гасцей будуць вітаць на гасціннай слонімскай зямлі, у горадзе над Шчарай. Сустрэчы з кнігамі і аўтарамі, аўтограф-сесіі, гульні, беларускія песні і родная мова… Праграма абяцае быць цікавай і насычанай. Што рыхтуюць у сталіцы Дня беларускага пісьменства да свята?

Запрашаем!

Рыхтуючыся да сустрэчы, Слонім і яго жыхары стараюцца ўпрыгожыць свой утульны і прывабны горад.

bd987cfd692c247ab298abd90753c1a1.jpg

На ўездзе з боку Мінска, Ліды і Ваўкавыска, а таксама ў розных кропках горада і ў Жыровічах усталяваны шэсць прыгожых банераў з выявамі гістарычных будынкаў, асноўных турыстычных аб’ектаў, з беларускімі матывамі і сімваламі, а таксама словамі-прызнаннямі кшталту “Родная мова – гонар і годнасць народа”. Святочныя інфармацыйныя банеры хутка з’явяцца ва ўсіх аграгарадках Слонімскага раёна, а таксама ў райцэнтры. 

Будуць упрыгожаны апоры асвятлення на мосце праз Шчару, што ў напрамку сталіцы. На іх размесцяць невялікія банеры – як напамін, што 1 верасня ў Слоніме пройдзе Дзень беларускага пісьменства.

Для зручнасці гасцей з іншых гарадоў і краін у цэнтры горада з’явіліся інфармацыйныя стэнды для турыстаў з картай горада і апісаннем асноўных аб’ектаў, якія варта наведаць, указаннем адлегласці да іх. Такія падказкі застануцца і пасля свята. 

Працягваецца праца па аздабленні фасадаў. Рамонтныя работы праведзены і завяршаюцца на многіх будынках. Таксама на фасадзе аднаго з дамоў па вуліцы Чырвонаармейскай ужо з’явілася графіці з выявай гістарычнага будынка тэатра Агінскага. Яшчэ на адным неўзабаве можна будзе пабачыць пазнавальны сюжэт: Скарына працуе над кнігамі. На шматпавярховых дамах дзень за днём можна назіраць новыя малюнкі з беларускім арнаментам.

27d9f47655372d0c25b2f7f8a0f27f2d.jpg

Адкрыцці свята

Адна з нязменных традыцый Дня беларускага пісьменства – адкрыццё помнікаў і скульптур у сталіцы свята. Да прыкладу, у Навагрудку ўвекавечылі памяць Елісея Лаўрышаўскага, у Смаргоні – Францішка Багушэвіча. Такой знакавай постацю ў Слоніме стаў Леў Сапега. Неўзабаве тут з’явіцца помнік гэтаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу, аднаму з аўтараў Статута ВКЛ, які ў 1586 годзе атрымаў ва ўпраўленне Слонім. Аўтары скульптуры – ураджэнец Слонімшчыны Іван Міско, а таксама Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін.

ab97ddb4387dafe26fee63b1739ec4e6.jpg

У Дзень пісьменства ў горадзе над Шчарай урачыста адкрыецца яшчэ адна кнігарня пад назвай “Санет”. Новы адрас для ўсіх, хто любіць чытаць, – Чырвонаармейская, 40, уваход з тарца. А не так даўно сланімчан запрасілі ў новы павільён “Белсаюздрук”, дарэчы, другі такі ў вобласці. Галоўная асаблівасць – яго шматфункцыянальнасць. Тут можна набыць часопісы, газеты, кнігі, выпіць кубачак кавы ці набыць марозіва, аформіць падпіску, зарадзіць тэлефон… Адным словам, сучасны аб’ект гандлю, выдатны падарунак з нагоды свята.

Сувенір для напаміну

Канешне, галоўным брэндам Дня беларускага пісьменства стануць кнігі: іх будзе прадстаўлена вялікае мноства, таму кожны чытач абавязкова знойдзе сваю. 

Багата сувеніраў прапануюць майстры Гродзеншчыны. Таксама спецыяльна да свята была распрацавана сувенірная прадукцыя: карціны і пано з сімволікай Дня пісьменства, вышытыя карціны з беларускім арнаментам, магніцікі, нататнікі ды закладкі з цытатамі беларускіх пісьменнікаў. Яны ўжо ёсць у гандлёвай сетцы. А да свята асартымент пашырыцца.

15 адрасоў, каб завітаць

Кніжная, кветкавая, фальклорная, мастацкая, тэатральная, дзіцячая, спартыўная, мала-дзёжная і іншыя пляцоўкі адкрыюцца падчас Дня пісьменства. Размесцяцца яны ў цэнтры горада – па вуліцах Чырвонаармейскай, Савецкай, Опернай, В. Крайняга і, канешне, на плошчы Леніна. 

На кожнай абыграюць дэвіз Дня пісьменства ў Слоніме: “ЛІТАРАльна наша свята”. 

b22253a6b45f3642e1a66e5ef5c6f243.jpg

Адметна, што першыя пляцоўкі пачнуць працу напярэдадні свята – 31 жніўня. І, увага, часткова размесцяцца ў Жыровічах. Тут пройдзе традыцыйны для свята міжнародны круглы стол, за якім сустрэнуцца аўтары і перакладчыкі з розных краін, каб пагутарыць на тэму яднання розных культур і народаў праз кнігі і літаратуру. Таксама адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Слонімскія чытанні”. У Жыровічы завітае і рэспубліканская навукова-практычная экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга, яе ўдзельнікі сустрэнуцца з жыхарамі аграгарадка. 

Таксама напярэдадні свята ў Жыровічах пройдзе творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”. 

cbedf49383307a782af0fd83a2728b55.jpg

31 жніўня ў Слоніме пройдуць Коласаўскія чытанні, прысвечаныя 75-годдзю стварэння Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я.Коласа, адбудуцца сустрэчы пісьменнікаў з творчай інтэлігенцыяй і моладдзю. 

Галоўная сцэна (вул. Чырвонаармейская, 25)

- урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства, 

- уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі,

- закрыццё Дня беларускага пісьменства,

- канцэрт майстроў мастацтваў “Льецца песня па-над Шчарай” 

* Падчас свята вырашыцца інтрыга, хто ў гэтым годзе атрымае Нацыянальную літаратурную прэмію. У спісе намінантаў – сем дзясяткаў аўтараў, кнігі якіх выйшлі ў мінулым годзе. Прэміі ўручаць у сямі намінацыях, вызначыўшы лепшыя твор ці зборнік паэзіі, твор прозы, драматургіі, публіцыстыкі, літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства. Таксама назавуць выданні і аўтараў, якія сталі пераможцамі ў намінацыях “Лепшы дэбют” і “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”.

Рисунок4.jpg

Спартыўная пляцоўка (вул. Някрасава, вул. Оперная)

 - адкрытае першынство Слоніма па веславанні на байдарках і каноэ,

 - адкрытыя турніры па гандболе, шашках і шахматах, валейболе, міні-футболе,

 - адкрытае першынство “Дзіцячая лёгкая атлетыка”.

Пляцоўка “Дыялог літаратур – дыялог культур” (вул. Першамайская)
 
- выстава кніг з іншых краін, як у перакладзе, так і ў арыгінале.

0808decf11b3fd5419243442157b8e6b.jpg

Пляцоўка “Дакрануцца да духоўнасці” (вул. В. Крайняга)

- выстава-продаж кніг, царкоўных рэчаў, мёду, манастырскай гарбаты і выпечкі,

- мастар-клас па травяным зборам,

- выстава рэдкай кнігі, царкоўнага адзення.

21.JPG

Пляцоўка “Вясёлка дзяцінства” (вул. Оперная)

- канцэрт лепшых дзіцячых калектываў Слонімскага раёна,

- сюжэтна-гульнёвыя і анімацыйныя праграмы,

- прэзентацыя дзіцячых бібліятэк Гродзенскай вобласці “Жамчужына дзіцячай літаратуры”,

- алея кніг-юбіляраў і тэатралізаваныя прадстаўленні па кнігах. 

Турыстычная пляцоўка “Гродзеншчына запрашае” (вул. Чырвонаармейская)

- макеты самых значных турыстычных аб’ектаў вобласці з QR-кодамі,

- работа інтэрактыўных міні-пляцовак.

f6fb7521a5455187fa4dd5c1923b6d99.jpg

Выставачная пляцоўка (плошча Леніна)

- адкрыццё помніка Льву Сапеге,

- мастацкая выстаўка-продаж твораў мастакоў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў,

- выстава работ мастакоў Слонімшчыны “Арт-Слонім”,

- выстава работ вучняў дзіцячых школ мастацтваў Слонімскага раёна.

Рисунок5.jpg
Пляцоўка “Фальклорная” (плошча Леніна)

- абласны конкурс ансамбляў беларускай музыкі і песні, ансамбляў народнай песні “І родная мова як песня гучыць”,

- выстаўка-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Гродзенскай вобласці.

Пляцоўка прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі (вул.Савецкая)

 - выстава вырабаў навучэнцаў сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці.

f3969475f53cbd43258088c84449414a.jpg

Пляцоўка кнігі і прэсы (вул. Чырвонаармейская, 40) 
- павільёны “Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь”, “Слова пісьменніка”, “Добрая кніга – дзецям”,

- кнігі-пераможцы нацыянальнага і міжнароднага конкурсаў,

- кнігі, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,

- кнігі пісьменнікаў-юбіляраў,

- кнігі, прысвечаныя Году малой радзімы,

- прэзентацыя альбомаў Гродзенскай вобласці,

- грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу разам”,

-  выстаўка “СМІ Гродзеншчыны”,

- выстаўка самаробнай кнігі,

- паштовы падворак “Ад старажытных часоў да сучаснасці”,

- святочны гандаль кнігай.

Рисунок3.jpg
Тэатральная пляцоўка “Чароўнае свята тэатра” (плошча Леніна, унутраны дворык драмтэатра, 31 жніўня – 1 верасня)

 31 жніўня:
- фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”,

- падвядзенне вынікаў рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай”.

1 верасня:

- спектаклі Слонімскага тэатра “Як павука з луга праганялі” і “Камедыя”,

- спектаклі тэатраў батлейкі Гродзенскай вобласці,

- канцэрт класічнай музыкі.

09bc4a29ade299ed25bf4308435a14bf.jpg

Пляцоўка “Запрашаем на падворкі” (вул.Чырвонаармейская)

-  свята-фэст беларускай кухні і беларускай прадукцыі,

- кірмаш прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці,

- выступленні фальклорных калектываў.

Пляцоўка “Кветкавы карагод” (вул. Чырвонаармейская, 23)

- выстава кампазіцый з кветак,

- майстар-клас па складанні букетаў,

- літаратурная віктарына “Квяцісты вянок”.

Рисунок6.jpg

Пляцоўка “Хараство ўмелых рук” (плошча Леніна)

- майстар-класы традыцыйных рамёстваў Гродзенскай вобласці па народным ткацтве, ганчарству, кавальству, пляценні з прыродных матэрыялаў, лозапляценні, традыцыйнай выцінанцы і сучасных тэхніках мастацкай работы з паперы,
- выстава нумізматаў краіны.
 

 

grodnonews.by