Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме асвяцілі часоўню ў гонар Пятра і Фяўроніі

Часоўню ў гонар святых Пятра і Фяўроніі, апекуноў сям'і асвяцілі ў Слоніме ў суботу, напярэдадні ўрасчытага адкрыцця Дня беларускага пісьменства. 

 

Для некага Дзень беларускага пісьменства – гэта грандыёзнае свята, дзя можна на іншых паглядзець і сябе паказаць: ўсё купіць, усяго пакаштаваць і ўдосталь пазабаўляцца. Але ёсць тыя, для каго найбольш важная яго духоўная састаўляючая, хто прыходзіць-прыязджае ў сталіцу беларускага слова, каб спаткацца з членамі духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, прылажыцца да цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы, прыняць на свечкі балагадатны агонь ад Гроба Гасподня. Гэтым традыцыям уже не адзін год.
Менавіта такія людзі – ад бабулек з кявенькамі да крыху спалоханых салдацікаў тэрміновай службы - сустракалі каля нядаўна ўзведзенай на Кастрычніцкай вуліцы Слоніма часоўні ў гонар святых Пятра і Фяўроніі. Складзеная з камня, увенчаная залочаным купалам з праваслаўным крыжам, які атуляюць косы маладых бярозак, яна прыцягвала погляды мінакоў - і многіх прымушала збочыць , перахрысціцца  і пачакаць, калі ж будзе асвечана часоўня. 

 

0W1A0018-31-08-19-05-57.JPGFullSizeRender-31-08-19-05-57-1.jpg

 

Чын асвячэння правялі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, якому саслужыў епіскап Веніямін, кіраўнік экспедыцыі “Дарога да святыняў”.

 

 

- Божая Маці абрала слонімскую зямлю  пра гэта сведчыць хоць бы той факт, што нерукатворны абраз Маці Божай Жыровіцкай з’явіўся менавіта тут. Цудоўна, што напярэдані вялікага свята – Дня беларускага пісьменства - тут асвечана часоўня ў гонар святых Пятра і Фяўроніі,  якія, веру, дапамогуць жыхарам горада па іх малітвах захваць у сем’ях любоў і згоду.

 

У сланімчан, а, ведаючы, колькі гасцей бывае на гэтай зямлі, тут з’явілася яшчэ адна святыня, і святыя заступнікі, у гонар якіх яна асвечана. Верыцца, яны дапамогуць данесці да Бога малітвы яго дзяцей. 
 

FullSizeRender-31-08-19-05-57-2.jpgFullSizeRender-31-08-19-05-57-4.jpgFullSizeRender-31-08-19-05-57-5.jpgFullSizeRender-31-08-19-05-57-6.jpgFullSizeRender-31-08-19-05-57-10.jpg0W1A9878-31-08-19-05-57.JPG0W1A9877-31-08-19-05-57.JPG

0W1A9831-31-08-19-05-57.JPG

 

grodnonews.by

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!