Ёлка гарадcкая ўсім на радасць ззяе! | Дзяннiца

Ёлка гарадcкая ўсім на радасць ззяе!

Версия для печатиВерсия для печати

Сёння шчучынцы разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і казачнымі героямі запалілі агні на галоўнай ёлцы раёна. 

    На плошчы Свабоды панаваў сапраўдны святочны настрой. На “раз, два, тры” галінкі зазіхацелі рознакаляровымі агеньчыкамі. Гараджане з задавальненнем вадзілі карагоды, спявалі навагоднія песні, прымалі ўдзел у вясёлых гульнях. Дарэчы, гэта цудоўнае свята падарылі шчучынцам педагогі і выхаванцы ЦТДіМ. Цудоўны сюрпрыз падрыхтавалі і работнікі камунальнай службы: у парку размясціўся цэлы казачны гарадок, які, як і ёлка, зазіхацеў рознакаляровымі агеньчыкамі, а на плошчы “прапісаліся” алені з карэтай і прыгожыя шары. Галоўнае, каб шчучынцы і госці горада беражліва аднесліся да рукатворнай прыгажосці. 

    Адкрыццё ёлкі стала добрым стартам для цэлага марафону навагодніх святаў. Наперадзе жыхароў Шчучыншчыны чакаюць тэатралізаваныя прадстаўленні, ранішнікі, канцэрты,  дыскатэкі, забаўляльныя праграмы і многае іншае. 
    Ганна КАСПЕР.
    Фота аўтара.