Будуюць хутка, якасна, надзейна. Віншуем будаўнікоў з прафесійным святам!

Брыгадзір-муляр МПМК-167 Лявон Станіслававіч Чарняўка за 37 гадоў працы ў будаўнічай галіне прыклаў рукі да ўзвядзення многіх гарадскіх аб’ектаў, дзякуючы чаму Шчучын значна памаладзеў і пахарашэў, стаў больш камфортным для пражывання і адпачынку. Шмат было зроблена яго брыгадай і для развіцця раёна ў цэлым.

 

– Не так даўно мы разам з работнікамі брыгады Дзмітрыя Старасціна закончылі ў СВУ “Пратасаўшчына” рэканструкцыю фермы па адкорме буйной рагатай жывёлы “Грамавічы” на 1900 галоў, – гаворыць брыгадзір-муляр МПМК-167 Лявон Станіслававіч Чарняўка. – Вытворчыя аб’ёмы былі вялікімі, таму, каб укласціся ў вызначаны тэрмін, працавалі па 10-12 гадзін у суткі. Гэта дазволіла значна паскорыць тэмпы будоўлі, што ніяк не адбілася на якасці работ. Усяго за месяц мы ўзвялі пяць (!) сянажных траншэй замест належных дзвюх. Здалі аб’ект у эксплуатацыю своечасова на радасць мясцовым жывёлаводам.

 

Як толькі рэканструкцыя фермы была завершана, брыгаду Лявона Станіслававіча Чарняўкі накіравалі рабіць капітальны рамонт Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў. 

 

– Гэты будынак быў узведзены ў 1965 годзе і за час эксплуатацыі моцна знасіўся, – канстатуе Лявон Станіслававіч. – Па сценах “папаўзлі” трэшчыны, некаторыя перагародкі “праселі”. Падлога месцамі таксама прагнулася і патрабавала замены. Мы дэманціравалі ўсе зношаныя і аварыйныя элементы, умацавалі фундамент, залілі бетонную сцяжку, паклалі новыя перагародкі паміж памяшканнямі. Электрыкі цалкам замянілі электраправодку.

 

Як толькі ўсе чарнавыя работы будуць завершаны, сюды прыбудуць сантэхнікі, сталяры, маляры і тынкоўшчыкі. Згодна з распрацаванай праектна-каштарыснай дакументацыяй усе дзверы ў дзіцячай школе мастацтваў заменяць. У актавай зале будзе “пасцелена” драўляная падлога. У вестыбюлі і калідорах будаўнікі пакладуць керамагранітную плітку. На другім жа паверсе плітка будзе чаргавацца з ламінатам. Акрамя таго, ва ўсіх памяшканнях рабочыя зманціруюць падвясныя столі тыпу “Армстронг”. 

 

Школа значна памаладзее і звонку: яе фасад пафарбуюць, адновяць сістэму вентыляцыі, зробяць казыркі. Да ўсяго, добраўпарадкуюць тэрыторыю за самім будынкам. Калі ўсе рамонтныя работы будуць скончаны, дзеці змогуць тут камфортна музыцыраваць, развіваць свае таленты і тварыць.

 

– Наша брыгада займае лідзіруючыя пазіцыі ў МПМК-167, – з гонарам зазначае Лявон Станіслававіч Чарняўка. – Усе работы мы праводзім максімальна якасна, таму прэтэнзій у заказчыкаў не ўзнікае. У нашай справе павагу і давер можна заслужыць толькі добрасумленнай працай. Мне пашчасціла, што мяне акружаюць сапраўдныя прафесіяналы, такія, як цясляр Уладзімір Пятровіч Янушкевіч, муляр Іван Іванавіч Прымак, бетоншчыкі Руслан Віктаравіч Новік і Андрэй Віктаравіч Баб’яш… І гэты спіс яшчэ доўга можна працягваць. Не дзіва, што работнікі маёй брыгады, як кажуць, нарасхват: зараз працуюць на ўзвядзенні новага 60-кватэрнага дома па вуліцы Заводскай у Шчучыне, заканчваюць новы зернесклад у СВУ “Пратасаўшчына”, накрываюць дахам будынкі ў Абухава. У выпадку, калі МПМК-167 выйграе тэндар на рэканструкцыю фермы “Залесна” ў СВУ “Пратасаўшчына”, наша брыгада з задавальненнем возьмецца за працу.

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара. 

 


Шчучынскі райвыканкам і прэзідыум раённага Савета дэпутатаў віншуюць шчучынскіх будаўнікоў з прафесійным святам, выказваюць ім шчырыя словы падзякі за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм, жадаюць шчасця, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту!

 


 

Уважаемые коллеги и работники строительной отрасли! 
Поздравляем вас с Днём СТРОИТЕЛЯ!

Пусть ваш созидательный труд, опыт и добросовестное отношение к делу умножают общее благополучие и приносят радость людям. Желаем вам крепкого здоровья, выгодных контрактов, финансового благополучия и личного счастья!
С уважением, директор и профсоюзный комитет государственного предприятия “Щучинская МПМК-167”.

 


Поздравляем с наградой!

За многолетний добросовестный труд, значительный личный вклад в развитие строительной отрасли Почётной грамотой Гродненского областного исполнительного комитета награждён Чернявко Леон Станиславович, каменщик ДСУП “Щучинская МПМК №167”.
Благодарность председателя Гродненского областного исполнительного комитета объявлена Мотевичу Виктору Геннадьевичу, облицовщику-плиточнику ДСУП “Щучинская МПМК №167”.
За многолетний добросовестный труд, значительный личный вклад в развитие строительной отрасли Почётной грамотой Щучинского районного исполнительного комитета награждены Байгот Сергей Леонтьевич, водитель, и Тарасевич Владимир Владимирович, моторист бетонно-смесительных установок ДСУП “Щучинская МПМК №167”.
Благодарственным письмом райисполкома награждён Зенкевич Андрей Геннадьевич, слесарь-ремонтник ДСУП “Щучинская МПМК №167”.
За многолетний добросовестный труд в строительной отрасли Щучинского района Почетной грамотой Щучинского районного Совета депутатов награждены Тарасевич Геннадий Владимирович и Якубовский Виктор Феликсович, плотники ДСУП “Щучинская МПМК №167”.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!