Белая Русь – дзецям!

Вольга Базевіч з вёскі Яселевічы зусім не чакала, што яе сыночак народзіцца акурат на галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці. Маладая мама пераканана, што Раман будзе расці дастойным грамадзянінам.

Днямі Вольга Базевіч разам з жанчынамі, якія зараз знаходзяцца ў радзільным аддзяленні Шчучынскай ЦРБ прыняла ўдзел у традыцыйнай акцыі “Белая Русь – дзецям”. Павіншаваў матуль і немаўлятак і ўручыў ім прыемныя падарункі старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ю.Т. Пашук.

-- Адзін з напрамкаў дзейнасці нашай арганізацыі -- падтрымка дзяцей, -- гаворыць Юрый Тадэвушавіч. -- Ужо не першы год мы праводзім акцыю рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" і ўручаем падарункі нашым зямлячкам, якія сталі мамамі ў Дзень Незалежнасці. Але не кожны раз бывае так, што дзеці з'яўляюцца на свет менавіта 3 ліпеня, таму мы віншуем і тых, хто нарадзіўся да ці пасля знамянальнай даты.

Маладыя мамы, расчуленыя такой увагай, прызналіся, што вельмі задаволены візіту гасцей. Да таго ж, падарункі – пасцельная бялізна для дзетак – цяпер вельмі неабходная рэч. У адрас жанчын прагучалі таксама цёплыя словы віншаванняў і пажаданні здароўя, поспехаў і сіл для выхавання новых беларусаў, народжаных у дні святкавання незалежнасці нашай краіны.

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.