Аўгустоўскі канал запрашае сваіх сяброў на яркае і каларытнае свята (+Праграма)

У бліжэйшую суботу, 27 мая, Аўгустоўскі канал зноў збірае сяброў – тут пройдзе адкрытае рэгіянальнае свята народнай творчасці. 

Пачнецца яно з традыцыйнага касцюміраванага шэсця калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна, якія далей выступяць на адкрытай пляцоўцы побач са шлюзам Дамброўка. 

Гасцей свята запросяць на падворкі “Вандроўка ў мінулае”, “Чытай-дворык”, забаўляльную пляцоўку ці прапануюць паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабу аб’ектаў народных промыслаў. 

Акрамя таго, жадаючыя змогуць пазнаёміцца з экспазіцыяй музея Аўгустоўскага канала ці з водным экскурсійным маршрутам. 
А падсілкавацца гасцям свята прапануюць на беразе, дзе ўвесь дзень будзе працаваць святочны гандаль. 

Безумоўна, той, хто хоць аднойчы пабываў на ім, пагадзіцца, што мерапрыемства каларытнае, яркае і эмацыйнае, таму рэкамендуем усім далучыцца да яго – не пашкадуеце! 

ПРАГРАМА 
правядзення адкрытага рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”
 

13.00 – 13.20 

- касцюміраванае тэатралізаванае шэсце калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна; 

13.20 – 14.00 

- урачыстае адкрыццё свята і канцэрт калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна “Аўгустоўскі канал усіх вітае і  на свята запрашае”; 

14.00- 15.00 

- канцэрт заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Ніва” ”Наша радасць у песнях гучыць”Верцялішкаўскага ЦК; 

14.00 – 15.00 

- агляд падворкаў “Вандроўка ў мінулае”; 

15.00 – 16.00 

- канцэрт вакальнага гурта ”Забава” Індурскага ЦК; 

- канцэрт вакальнага гурта “Запаветны бераг”Азёрскага ЦК; 

16.00 – 17.30 

- праца гульнёвай пляцоўкі “Парк забаў”; 

17.30 – 19.00 

-  танцавальна-забаўляльная праграма “У карагодзе сяброў”; 

13.00 – 17.00 

-  працуе святочны гандаль; 

-“Народная творчасць - крыніца натхнення”. Выстава-кірмаш вырабаў народнай творчасці; 

Фота з архiва БелТА 

-   майстар-класы па вырабу народных промыслаў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”; 

- “Вандроўка ў мінулае”. Арганізаваны падворкі клубных устаноў Гродзенскага раёна; 

-“Аўгустоўскі канал - жамчужына прынеманскага краю”- праца экскурсійнага маршрута; 

- праца Музея гісторыі Аўгустоўскага канала; 

-“Чытай-дворык” - мабільная выстава па творчасці майстроў Гродзенскага раёна. 

Служба навінаў "ГП".

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.