Акцыя з водарам кветак

Чараду вясенніх святаў распачынае неверагодна прыгожае і самае кветкавае – 8 Сакавіка. Павіншавалі шчучынак сумеснай акцыяй “Ад душы і для душы!” напярэдадні Міжнароднага жаночага дня раённы камітэт ГА “БРСМ” і раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Прыгожы цюльпан і паштоўка сталі традыцыйным дапаўненнем да шчырых віншаванняў, да якіх далучыліся і актывісты дзявятых класаў першай гарадской школы.
 Рознакаляровыя цюльпаны ў руках шчучынак – адметная прыкмета вясны. Радасныя жанчыны не хавалі сваіх усмешак і цёпла дзякавалі за такую прыемную ўвагу і святочны настрой.
Юлія ЦІМАШЧУК. 
Фота аўтара.