Дажыць часам не вельмі прос­та да гэтай лічбы – 90! | Дзяннiца

Дажыць часам не вельмі прос­та да гэтай лічбы – 90!

Версия для печатиВерсия для печати

Інтэлігентка, жыццялюбка, ап­ты­міс­т­ка, адмысловая гас­па­ды­ня, пявуння і проста абаяльная і муд­рая жанчына... Усё гэта пра яе – жыхарку вёскі Будраўцы Аляк­сан­д­ру Якаўлеўну Міцкевіч, якая сёння адзначыць свой дас­той­ны юбілей. На лініі жыцця гэ­тай незвычайнай жанчыны – 90 год! 

Пакручасты лёс выпаў на долю Аляк­сан­д­ры Якаўлеўны, ці проста Шу­ры, як называюць яе знаёмыя і сяб­ры. Было ў ім многа дарог – роў­ных і з выбоінамі, шмат горкіх і шчас­лі­вых хвілін. І сёння з вышыні дзе­вя­ці дзясяткаў яна часта ўзгад­вае пражытае і перажытае...

На Шчучыншчыну Шура, урад­жэн­ка вёскі Каменка Бабруйскага ра­ё­на,  прыехала пасля за­кан­чэн­ня педвучылішча.

Пачынала шлях у прафесію ў Ражанкаўскай школе. Ма­ла­дую, сімпатычную і баявую нас­таў­ні­цу пачатковых класаў упа­да­баў яе калега – сціплы і прыс­той­ны Іван Міцкевіч. Пажаніліся. По­тым абое працавалі ў Лядску і Буд­раў­цах – у роднай вёсцы мужа. Тут разам з яго бацькамі (тыя ня­вес­т­ку надзвычай паважалі) па­бу­да­ва­лі­ся, вырасцілі і адправілі ў са­мас­той­ны шлях траіх дачок і сы­на. 

У знакавы для матулі дзень вя­лі­кая радзіна (акрамя Сяргея, Зоі, Во­ль­гі і Ганны на генеалагічным дрэ­ве Міцкевічаў цяпер імёны пяці ўну­каў і шасцярых праўнучак) пла­нуе сабрацца разам. На жаль, за свя­точ­ным сталом ужо не будзе га­ла­вы сям’і: Іван Пятровіч, дастойна пра­жыў­шы са сваёй любай Шурай 64 гады, пайшоў з жыцця тры гады та­му. А значыць, светлы смутак усё ж будзе лунаць у святліцы, дзе збя­рэц­ца на юбілей столькі родных людзей.

Зрэшты, і не толькі па гэтай пры­чы­не. Прыхарошаная і па­ма­ладзе­лая ад радасці сустрэчы і ўвагі да ся­бе Аляксандра Якаўлеўна, на­пэў­на, паднясе насоўку да вачэй, ус­пом­ніў­шы сваё гаротнае дзя­цін­с­т­ва і апаленую вайной ма­ла­досць...

“У сям’і нашай было ся­мё­ра дзяцей. Тата памёр, калі мне бы­ло тры гадкі. Згадваюцца яго па­ха­ван­не і ... мае чаравічкі дзіравыя, якія я разглядала, седзячы ў не­ка­га з дарослых на руках”, – аднойчы прыз­на­ла­ся яна дачцэ Ганне. Ін­шыя эпізоды жыцця ў памятлівай жан­чы­ны і сёння, бы на экране.

Сямнаццацігадовую Шурачку ў 1943 годзе разам з іншымі зем­ля­ка­мі нямецкія акупанты вывезлі на чу­жы­ну. Вязні канцлагера “Віктор” на поўначы Францыі (тут дзяўчына зна­ходзі­ла­ся амаль паўтара года) жы­лі ў бараках, працавалі многа і цяж­ка – здабывалі кокс. Аднойчы фа­шыс­ты сагналі людзей у шахту з на­ме­рам яе затапіць. Суткі прай­ш­лі пад страхам смерці... Змяніўшы пла­ны, пагналі паднявольных уг­лыб Германіі. Улучыўшы момант, чац­вё­ра вязняў збеглі.

“Мама рас­каз­ва­ла – два тыдні жылі ў лесе, елі заячую капусту, – выціраючы сля­зін­кі на твары, гаворыць Ганна Іва­наў­на Лісай. – Аднойчы зня­сі­ле­ныя ўцекачы выйшлі да фран­цуз­с­ка­га паселішча. Мясцовыя паш­ка­да­ва­лі дзяўчат і разабралі па се­м­’­ях. Мама даіла і пасвіла 13 кароў, даг­ля­да­ла гаспадыніна дзіця, ад­нак была рада, бо жыла ўжо не за ка­лю­чым дротам. Сардэчныя фран­цу­зы нават адкупляліся ад нем­цаў, калі тыя даведаліся пра “рускіх”. Пра перамогу пачула ад гас­па­ды­ні. Тая прыбегла ў поле з кры­кам: “Шура, будзеш жыць – пе­ра­мо­га!”.

Вярнулася Шура дамоў восенню 45-га. Гады выпрабаванняў яе не зла­ма­лі. Жыццё сваё пражыла дас­той­на.

“Самае галоўнае свята для ма­мы – Дзень Перамогі, – пад­к­рэс­лі­вае дачка. – Па-першае, пе­ра­жыў­шы нягоды, яна разумее каш­тоў­насць мірнага дня. Па-другое, вай­на не абмінула і іншых членаў іх вя­лі­кай сям’і: на фронце ваявалі тры дзядзі – браты маці Коля, Ан­д­рэй і Пеця”. “З Дня Перамогі па­чы­на­ец­ца маё другое жыццё”, – прыз­на­ец­ца і сама Аляксандра Якаў­леў­на, калі парог яе дома пе­рас­ту­па­юць, каб павіншаваць, кіраўнік “Шчучынаграпрадукта” Б.М. Куц і стар­шы­ня Шчучынскага се­ль­вы­кан­ка­ма С.Я. Возны.

Ганна Іванаўна Лісай расказала пра матулю яшчэ шмат чаго ці­ка­ва­га. Пра яе лідарскія якасці, моц­ны характар, выключную памяць на падзеі. Паважаны ўзрост – не пе­раш­ко­да для юбіляркі, каб тры­маць ідэальны парадак у доме, за­ві­хац­ца ля печы, быць у курсе гра­мад­с­ка-палітычных навін. “Асабліва мама любіць слухаць ра­дыё, у яе пастаянна музыка ў хаце гу­чыць, – кажа Ганна. – А яшчэ ве­ль­мі радуецца, калі пабачыць сваіх бы­лых вучняў. Бывае, расказваю пра каго, а яна адразу: ”Гэта ж я яе ву­чы­ла”. Дарэчы, вучаніцай Аляк­сан­д­ры Якаўлеўны была і сама Ган­на. Маці-настаўніца ніякай сла­бі­ны не давала, падкрэслена стро­га адносілася да дачкі.

– У Аляксандры Якаўлеўны заў­сё­ды акуратна зачасаны валасы, прыб­ра­ныя пад абручык, яна чыс­це­нь­ка апранута (усё ж нас­таў­ні­ца!), – далучаецца да размовы бліз­кі сябар сям’і Ірына Міхайлаўна Па­лу­бят­ка. – Яна цудоўная ку­лі­нар­ка, такі шыкоўны стол накрые – не кожная маладзіца здолее. А ўжо як прыгожа спявае!

А яшчэ Аляксандра Якаўлеўна ве­ль­мі гасцінны чалавек. Прыветна сус­т­ра­кае аднавяскоўцаў, добра ладзіць з людзьмі, дзеліцца з імі ба­га­тым жыццёвым вопытам. Лю­біць перакінуцца слоўцам з буд­раў­с­кі­мі жанчынкамі Аленай Дзя­ву­ль­с­кай, Янінай Папялушка, Фран­ціш­кай Чывель, Антанінай Мулярчык, Ні­най Юшко, Ганнай Нюнько. Удзяч­на за клопат аб сваім здароўі за­гад­чы­цы Каменскай амбулаторыі С.К. Гейдзель, а за дапамогу ў гас­па­дар­чых пытаннях – загадчыку ўчас­т­ка “Скоржыкі” В.В. Нюнько.

“Куда бежишь, тропинка милая? Ку­да зовёшь, куда ведёшь?” – за свя­точ­ным сталом зацягне, дасць бог, юбілярка сваю любімую пес­ню. Ведама, куды яна вядзе Вас, Аляк­сан­д­ра Якаўлеўна. Раз вясна на Ваш парог прыйшла ў 90-ы раз, дык што значыць для прыроды на­ве­дац­ца яшчэ нейкіх дзесяць...

Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота з архіва сям’і Міцкевіч.