“8-ае імгненне вясны” для мілых дам!

На адным дыханні прайшоў святочны канцэрт “8-ае імгненне вясны” з нагоды Дня жанчын, падрыхтаваны выхаванцамі і педагогамі Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі.

 

Яркія нумары, асаблівы вясенні настрой – у зале панавала святочная атмасфера! Госці бурнымі авацыямі сустракалі кожнае выступленне юных артыстаў. Захапленні ў гледачоў выклікалі творчыя нумары танцавальнага калектыву «Кантрасты Мікс», узорнай студыі эстрадных спеваў «Апрель», студыі эстраднага вакалу «Элегія», аб’яднання «Акорд». Выдатны канферанс і кранальныя вершы падрыхтавала культарганізатар Наталля Уладзіміраўна Собаль.  Адбылася прэм’ера песні ў прадзюсарскага цэнтра «Стартап».

 

З цудоўным вясеннім святам павіншаваў усіх жанчын начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама Павел Віктаравіч Тарчынскі.

 

Святочны канцэрт стаў яркім незабыўным падарункам для ўсіх жанчын!

 

 

Ганна РУДСКАЯ,
Фота Людмілы НЕМНА.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!