6 красавіка пройдзе раённы суботнік

Супольна папрацаваць у гэты дзень дзеля агульнай грамадскай справы рэкамендаваў арганізацыям, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі раёна, і індывідуальным прадпрымальнікам раённы выканаўчы камітэт, які прыняў адпаведнае рашэнне. 
Пытанні арганізацыі і правядзення рэспубліканскага суботніка будзе каардынаваць рабочая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама А.В. Садоўскім.
Грашовыя сродкі, заробленыя на раённым суботніку, мяркуецца накіраваць на арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь і Шчучынскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама на аснашчэнне стадыёна “Алімп”, які будзе рэканструяваны пад трансгранічны цэнтр для дыялога культур Беларусі, Польшчы і Украіны.


 Грашовыя сродкі ў фонд раённага суботніка пералічваюцца на асобны рахунак Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта ў цэнтр банкаўскіх паслуг № 424 г. Шчучына філіяла № 400 – Гродзенскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк”, разліковы рахунак BY80 AKBB 3641 5270 0061 7400 0000, код банка AKBBBY21400, УНП 500066573. Пры пералічэнні сродкаў рабіць адзнаку “за раённы суботнік 6 красавіка”.