ТОП-15 | Дзяннiца

ТОП-15

Версия для печатиВерсия для печати

ТОП-15 самых яркіх падзей 2015 года на Шчучыншчыне

 Молада - не зелена! 

    Дадзены старт Году моладзі.

    ***
  З днём нараджэння, раён!  

    15 студзеня адзначаўся 75-гадовы юбілей Шчучынскага раёна.

***
        Інвестыцыі ў здароўе 

    23 лютага ў Шчучыне па вуліцы Авіятараў ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыты пасля мадэрнізацыі спартыўны комплекс. Гэта вынік рэалізацыі праекта "Спорт -- магчымасць здаровага ладу жыцця ў Варэнскім і Шчучынскім прыгранічных раёнах" у рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Латвія-Літва-Беларусь". З мэтай рэалізацыі праекта было прыцягнута з Еўрасаюза 97 тысяч долараў.

***
         Шчучын названы сталіцай Дня беларускага пісьменства 

    3 сакавіка ў нашым раённым цэнтры адбылося першае пасяджэнне Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага знакавага для Беларусі свята.

***
             Імяніннік "Апрель" 

         У красавіку свой 10-гадовы юбілей адзначыла ўзорная студыя эстраднай песні ЦТДіМ "Апрель". 

***
       Мы -- перамаглі!  

    9 мая Шчучыншчына шырока і гучна адзначыла 70-гадовы юбілей Вялікай перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

***
   Зорны госць 

    У ліпені Шчучыншчына сустракала ўсімі любімага вядучага перадачы “Поле цудаў” Леаніда Якубовіча. Мэтай візіту вядомага вядучага стаў пошук беларускіх карней. Сустрэча прайшла цёпла і сардэчна. Для жыхароў вёскі Якубавічы візіт госця ператварыўся ў сапраўднае свята.
    Да таго ж, да 70-годдзя Л.А.Якубовіча зняўся фільм, героямі якога сталі і жыхары вёскі Якубавічы.

***
         Па кнігу – у “Несцерку” 

    У апошні жнівеньскі дзень, напярэдадні Дня ведаў, у Шчучыне адкрылася кнігарня ААТ “Белкніга” з каларытнай беларускай назвай – “Несцерка”. Гэта выдатны падарунак шчучынцам да Дня беларускага пісьменства, адметная старонка ў летапіс культурнага развіцця нашага горада. 
    Увогуле ў “Несцерцы” можна набыць выданні класікаў і сучаснікаў. Шмат тавараў для школьніка, ёсць прыгожыя паштоўкі, ярка ілюстраваныя альбомы, сувеніры-магніцікі з беларускай сімволікай. Тут можна зрабіць заказ на неабходную кнігу. Ветлівыя прадаўцы прапануюць пакупнікам кубачак духмянай кавы. Зрэшты, каб ацаніць новую кніжную краму, варта проста сюды прыйсці.

***
       Шчучын прымаў шматлікіх гасцей 

    6 верасня незабыўны і ярка прайшло рэспубліканскае свята – Дзень беларускага пісьменства.Горад памаладзеў і аднавіўся. У яго падрыхтоўку было ўкладзена каля 80 мільярдаў рублёў.

***
           Адчыніў дзверы храм мудрасці! 

    Тры гады не прымала наведвальнікаў Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі. Старому будынку патрабаваўся капітальны рамонт.  І вось да Дня пісьменства бібліятэка набыла новы выгляд. У першы дзень святочных мерапрыемстваў адбылося ўрачыстае адкрыццё ўстановы.

***
        Архітэктурны помнік адроджаны! 

    6 верасня гасцінна адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў адрэстаўраваны палац князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне, гаспадарамі якога сталі выхаванцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя набыў новае жыццё.

***

     Выбары – 2015 

    Высокую грамадзянскую актыўнасць на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праявілі жыхары Шчучыншчыны. У ходзе выбарчай кампаніі вялікая ўвага надавалася маладым выбаршчыкам. 
    9 кастрычніка для шчучынцаў Юрыя Краўчука і Вольгі Косагавай заўсёды будзе адным з самых шчаслівых дзён іх жыцця: яны сталі сямейнай парай. А для таго, каб гэта падзея была яшчэ больш яркай і прыгожай, Юрый і Вольга вырашылі прама з ЗАГСа прыйсці на Астроўскі участак для галасавання №29. 

***

     Па новых тэхналогіях 

У кастрычніку паспяхова быў завершаны першы этап мадэрнізацыі ААТ "Шчучынскі масласырзавод". Праведзена маштабная рэканструкцыя салільнага аддзялення на 60 тон сыру ў суткі з абуладкаваннем камеры для захавання сыру на 800 тон. І гэта толькі пачатак глабальнага пераўзбраення завода, якое дазволіць павялічыць аб'ём перапрацоўкі малака ў два разы. 

***
        Творчы юбілей “Медуніц” 

    У 2015 адзначыў 25-гадовы юбілей знакавы для Шчучыншчыны калектыў – ансамбль народнай песні “Медуніцы”, народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь

***
        Міг-25 заняў сваё месца на п’едэстале 

    Быццам вялізная птушка, якая шырока расправіла свае крылы для імклівага палёту, сустракае МІГ-25 на ўездзе ў Шчучын гараджан і гасцей горада. Самалёт быў устаноўлены на пастамент напярэдадні Дня беларускага пісьменства.