“Зіма – экзамен для вадзіцеля!” | Дзяннiца

“Зіма – экзамен для вадзіцеля!”

Версия для печатиВерсия для печати

Пад такой назвай 27 лістапада 2009 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны прафілактычны дзень бяспекі дарожнага руху.
Зімовая дарога вельмі небяспечная і часта дорыць сюрпрызы ўдзельнікам дарожнага руху. Каб упэўнена адчуваць сябе ў розных умовах, вадзіцелям неабходна ўстанавіць зімовыя шыны, пратэктар якіх захоўвае гібкасць і забяспечвае высокае счапленне з дарогай нават пры самых нізкіх тэмпературах.
Выбірайце самую небяспечную хуткасць у час руху па слізкай дарозе, пазбягайце рэзкіх паваротаў руля. На слізкіх участках дарогі неабходна тармазіць толькі імпульсіўным метадам. Існуюць два віды такога тармажэння: перарывістае і ступеньчатае. У першым выпадку трэба вельмі коратка, рэзка і шматразова націскаць на педаль тормаза. Сутнасць ступеньчатага зводзіцца да шматразовага хуткага націскання на педаль тормаза з пастаянна ўзрастаючым намаганнем. Гэты метад не просты і патрабуе сур’ёзнай трэніроўкі, але пры яго дапамозе ўдаецца ўпэўнена спыніць машыну нават на слізкім пакрыцці. Пустая, спакойная траса таксама можа прывесці да трагедыі. Пры думцы аб тым, што дарога свабодная, вадзіцель забывае аб прыродных фактарах: галалёдзе, снегападзе, дрэннай бачнасці з-за туману. У такім выпадку гэта заканчваецца лабавым сутыкненнем, або “вылетам” за межы праезнай часткі.
Не менш пільнымі павінны быць і пешаходы. Будзьце вельмі ўважлівымі ў час руху па праезнай частцы і абавязкова абазначайце сябе святлоадбівальнымі злементамі.
Уладзімір ХІЛЬМОНЧЫК,
начальнік АДАІ.