Шчучынскі веснік | Дзяннiца

Шчучынскі веснік

Версия для печатиВерсия для печати

37 тысяч тон асфальту
Менавіта столькі чорнай смалістай масы сёлета вырабілі на асфальтабетонным заводзе ў дарожна-рамонтным будаўнічым упраўленні № 161. Уся гэтая колькасць асфальту пайшла на пакрыццё дарог, вуліц, тратуараў, пад’ездаў да жылых дамоў як у горадзе, так і ў іншых населеных пунктах раёна.
У аграгарадках Мажэйкава, Астрына, Дэмбрава, напрыклад, заасфальтаваны таксама і тэрыторыі вакол збожжасховішчаў, а ў КВУП “Шчучынская ППРф” – машынны двор.
Выпуск асфальту працягваецца і цяпер, гэта дазваляюць умовы надвор’я. Ён, акрамя ўсяго, ідзе на ямачны рамонт дарог.
“Экспрэс” для білетных касіраў
З панядзелка продаж білетаў на чыгуначнай станцыі Ражанка будзе ажыццяўляцца з дапамогай камп’ютарнай сістэмы “Экспрэс”. Тры білетныя касіры паспяхова прайшлі абучэнне і гатовы да працы ў новых умовах. “Экспрэс” дасць магчымасць значна палепшыць абслугоўванне пасажыраў. У прыватнасці, атрымаць білет на цягнік цяпер можна будзе ў два разы хутчэй, чым было да гэтага.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.
“Мой родны кут, як ты мне мілы”
Раённы конкурс сачыненняў, прысвечаны 70-годдзю ўтварэння Шчучынскага раёна, праводзяць РК ГА “БРСМ”, аддзел адукацыі і аддзел па справах моладзі.
Удзел у конкурсе могуць прыняць вучні ўстаноў адукацыі раёна і навучэнцы ДПТВ-198. Работы неабходна накіроўваць у раённы камітэт ГА “БРСМ”  не пазней за 25 снежня гэтага года. У выніку будуць вызначаны тры прызавыя месцы. Пераможцы і прызёры атрымаюць памятныя сувеніры і граматы.
Пры ацэнцы работ будуць улічвацца творчы падыход, раскрыццё тэмы, уменне выразіць асабістую пазіцыю і аргументаваць яе, лагічнасць выкладання і іншыя крытэрыі.
 Па ёлку – на базар
З 20 снежня шчучынцы і жыхары раёна змогуць наведаць ёлачныя базары.
– У горадзе лясныя прыгажуні, як звычайна, будуць прадавацца каля міні-рынку, – гаворыць галоўны інжынер Шчучынскага лясгаса Аляксандр Яўгеньевіч Дубялевіч. – На тэрыторыі раёна ёлкі можна будзе купіць у арганізаваных пунктах пры канторах лясніцтваў. Штогод мы прадаём 3,5-4 тысячы ёлак. Дарэчы, як і ў мінулыя гады, шчучынскія лясныя прыгажуні “паедуць” у  Гродна. У раёне Дзевятоўкі мы пачнём гандляваць з 21 снежня.
Цэны на дрэўцы хутчэй за ўсё застануцца мінулагоднія.
Ганна РУДСКАЯ.