Шчучынскі веснік | Дзяннiца

Шчучынскі веснік

Версия для печатиВерсия для печати

Дзень інфармавання – дзень цікавых сустрэч
У мінулы чацвер у раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму “10 гадоў Саюзнай дзяржаве: праблемы і перспектывы”. Удзел у ім прыняла абласная інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе намесніка начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама І.Б. Сцепаненка, намесніка начальніка інспекцыі МПЗ па Гродзенскай вобласці Л.М. Сямашка, другога сакратара Гродзенскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Л.М. Гашко. Члены абласной групы выступілі перад калектывам Жалудоцкай СШ. Гутарка вялася як па тэме дня інфармавання, так і іншых злабадзённых пытаннях – захваральнасці на грып і ВРІ, эпідэмсітуацыі па ВІЧ-інфекцыі.
У гэты ж дзень інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустракаліся з працоўнымі калектывамі ўстаноў адукацыі ў Скрыбаўцах, Лычкаўцах, Матылях, Каменцы, Гурнофелі і Шчучыне.
Таццяна ВІТАЛЬЕВА.
“Адвакат па перапісцы”
У межах гэтай праграмы ў Васілішкаўскай сельскай бібліятэцы аказваюць юрыдычную дапамогу ўсім жадаючым.
– Пытанні нашых чытачоў або проста жыхароў аграгарадка мы па электроннай пошце накіроўваем вопытным юрыстам, а яны нам такім жа чынам дасылаюць адказ, – расказвае загадчыца бібліятэкі Ірына Юзэфаўна Мыслівец. – Вельмі запатрабавана і прававая база “Эталон” цэнтра прававой інфармацыі.
Аналізуючы пытанні, якія паступаюць ад васілішкаўцаў, можна прыйсці да высновы: найбольш людзей цікавяць нюансы працоўнага заканадаўства.
Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.
Будзем з кашай грэцкай
Сёлета ў раёне грэчка вырошчвалася на 300 гектарах. Яе было сабрана 495 тон, што на 100 тон больш мінулагодняга. Ды і ўрадзіла грэчка значна лепш, чым збожжавыя культуры.
Асабліва багаты ўраджай атрымалі ў СВК “Жалудоцкі” (25,4 цэнтнера з гектара), эксперыментальнай базе “Руткевічы” (24,5 цэнтнера) і СВК “Орля” (21,3 цэнтнера з гектара).
Дзяржаўны заказ пастаўкі грэчкі выкананы. Акрамя таго, Скідзельскаму перапрацоўчаму прадпрыемству ААТ “Гроднахлебапрадукт” гаспадаркі раёна прадалі грэчкі на 21 тону больш, чым было запланавана.
Сяргей ЛЯВОНАЎ.