Шчучынскі веснік | Дзяннiца

Шчучынскі веснік

Версия для печатиВерсия для печати

Бакшты прыгажэюць
Вёска Бакшты – цэнтр другога вытворчага аддзялення ААТ “Васілішкі”. У 144 дамах тут пражываюць 344 чалавекі. Вёска прыгажэе з кожным годам. Летась працаўнікі гаспадаркі атрымалі ключы ад 15 новых аднакватэрных дамоў. А літаральна на днях на цэнтральнай вуліцы будаўнікі МПМК-166 здалі ў эксплуатацыю яшчэ два двухкватэрныя дамы, якія чакаюць навасёлаў.
Да ўсяго, у мінулым месяцы адбылася яшчэ адна важная і прыемная падзея ў жыцці вяскоўцаў – з раённым цэнтрам іх звязала новая асфальтавая дарога.
Трэба адзначыць, што для пражывання людзей у Бакштах створаны ўсе выгоды: ёсць сельвыканкам, базавая школа, клуб, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, ФАП, два магазіны.
Міхаіл Галубоўскі,
няштатны карэспандэнт.

Новы “магазін на колах”
Новая, аснашчаная сучасным абсталяваннем аўталаўка нядаўна пачала дастаўляць прадукты жыхарам нашага раёна.
Зручны, манеўровы “магазін на колах” абсталяваны трыма халадзільнымі камерамі і халадзільнай вітрынай. Нават у самыя гарачыя дні, у самую аддаленую кропку раёна, у самым свежым выглядзе будуць дастаўлены любыя прадукты. 120 млн. рублёў каштуе гэта суперсучасная тэхніка.
Цяпер у “Прадгандлі” – дзесяць аўталавак. І гэта значыць, што ў вяскоўцаў ёсць магчымасць атрымліваць прадукты свежыя і па графіку.
Ганна РУДСКАЯ.
“Падтрымай таго, хто побач”
Так называецца праект валанцёрскага руху, які абараніла група валанцёраў ад Чырвонага Крыжа, што дзейнічае ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Аўтарам праекта з’яўляецца загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі цэнтра А.Р. Шпакоўская. Для ажыццяўлення праекта абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа выдзеліла сродкі. На 1 млн. 175 тысяч рублёў будзе закуплена тавараў сацыяльнага прызначэння для аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў.
Адметна, што валанцёрскі рух у нашым раёне набывае ўсё большы размах. Напрыклад, у ДПТВ-198 дзейнічае група “Альтруіст”, на рахунку якой ужо шмат добрых спраў.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.