Цудатворная ікона Пясчанскай Божай Маці прыбудзе на Шчучынскую зямлю | Дзяннiца

Цудатворная ікона Пясчанскай Божай Маці прыбудзе на Шчучынскую зямлю

Версия для печатиВерсия для печати

Святыня ўпершыню прывезена ў Беларусь з Расіі. Цяпер ёй пакланяюцца гродзенцы, а 16 снежня адбудзецца ўрачыстае прынясенне цудатворнай іконы Пясчанскай Божай Маці ў наш горад.
Сустрэча святыні адбудзецца ў сераду, 16 снежня ў 14.00 у вагоне-храме абшчыны Богаяўлення. На наступны дзень можна будзе пакланіцца іконе ў Свята-Міхайлаўскім храме (літургія пачнецца ў 9.30).

Вобраз Божай Маці Пясчанскай з’явіўся на гістарычнай зямлі Белгарадскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы, і асабліва быў праслаўлены Міласцю Божай у гады жыцця свяціцеля Іясафа Белгародскага, які ў 1754 годзе ўбачыў ікону ў адной з цэркваў горада Ізюм (Харкаўская вобласць) і набыў яе. Сваё ж найменне “Пясчанская” ікона атрымала пасля таго, як яе памясцілі ў царкву вёскі Пескі, што за два кіламетры ад Ізюма.
З гэтай іконай веруючыя звязваюць многа цудоўных з’яў. Напрыклад, у горадзе Ізюм яна спыніла эпідэмію халеры, а пакуль была на фронце ў час першай сусветнай вайны, рускія войскі не прайгралі ніводнай бітвы. Заступніцтва Божай Маці праяўляецца праз гэты вобраз у незвычайных падзеях, што адбываюцца і да цяперашняга часу.
Кім напісана гэтая ікона, застаецца загадкай.