У госці да фермера | Дзяннiца

У госці да фермера

Версия для печатиВерсия для печати

Выдаўся ясны восеньскі дзянёк, і мы ўсім класам адправіліся на веласіпедах у невялікае падарожжа.
Фермерская гаспадарка спадара Івана Феліксавіча Яцэвіча, куды мы накіраваліся, знаходзіцца непадалёку вёскі Глебаўцы. Нас зычліва сустрэла гаспадыня Людміла Іванаўна.
Мы ўбачылі тут шмат цікавага. Паназіралі за работай сартавальнага апарата, які аддзяляе вялікую бульбу ад малой. Людміла Іванаўна расказала нам як пра станоўчыя якасці гэтай машыны, так і пра яе недахопы. А яшчэ параіла нам вучыць фізіку.
Потым нам паказалі трусаферму. Тут мы вялі сябе ціха, бо трусяняты вельмі баяцца шуму і крыку. Нам дазволілі нават сфатаграфавацца з імі. А яшчэ на ферме жыве пацешнае шчаня. Мы з ім гулялі, бралі на рукі.
Наша экскурсія прадоўжылася на млыне. Цікава было глядзець, як вялікая труба засмоктвае зерне, і з яго на нашых вачах робіцца мука. Мы і самі паспрабавалі змалоць некалькі мяшкоў зерня.
На развітанне гаспадыня прапанавала нам нарваць кветак для матуль. Задаволеныя, з букетамі, мы вярталіся дамоў.
Дзмітрый БУЗА,
шасцікласнік Галавічпольскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.