Турнір па міні-футболе | Дзяннiца

Турнір па міні-футболе

Версия для печатиВерсия для печати

У мінулую нядзелю ў Васілішках адбыўся турнір па міні-футболе, прысвечаны 70-годдзю ўтварэння Шчучынскага раёна. У спартыўнай зале мясцовай школы сустракаліся каманды ААТ “Васілішкі”, горада Шчучын, студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы і каманда “Змена” з Ліды.
Ва ўпартай барацьбе першае месца занялі футбалісты з універсітэта імя Я. Купалы, другімі сталі спартсмены г. Шчучын і трэцімі – лідчане.
Пераможцы атрымалі кубак, а прызёры – медалі. Арганізатарам гэтага спартыўнага мерапрыемства стаў аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама.
Дарэчы, у студзені будуць праводзіцца абласныя спаборніцтвы па міні-футболе. Наш раён даверана прадстаўляць камандзе з ААТ “Васілішкі”.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.