Спыніць “чуму стагоддзя” – выканаць абяцанне! | Дзяннiца

Спыніць “чуму стагоддзя” – выканаць абяцанне!

Версия для печатиВерсия для печати

У мінулы чацвер у раённым Доме культуры прайшоў раённы семінар на тэму “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі і фарміраванне здаровага ладу жыцця насельніцтва”. Яго ўдзельнікі – намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, кіраўнікі устаноў культуры, сакратары пярвічных арганізацый ГА “БРСМ”, загадчыкі ведамасных інтэрнатаў.
Аб асновах прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі прысутным расказалі супрацоўнікі Шчучынскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі В.М. Чабаеўская і Н.В. Сухоцкая. Урач-інфекцыяніст раённай бальніцы С. А. Лігер пазнаёміла прысутных з эпідсітуацыяй па захворванні на СНІД на тэрыторыі нашай рэспублікі, засяродзіўшы ўвагу на праблемах распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі ў Гродзенскай вобласці. А ўрач-нарколаг Шчучынскай ЦРБ Л. Я. Чудоўская паведаміла, наколькі востра стаіць праблема наркаманіі і таксікаманіі.
Вельмі ўразіла гледачоў тэатралізаваная пастаноўка “ХХІ стагоддзе – без заган”, якая была падрыхтавана навучэнцамі тэатральнага гуртка “Расток” пад кіраўніцтвам Т.А. Цікуновай. У зале не было абыякавых – убачанае кранула да глыбіні душы. Маладое пакаленне шчучынцаў яшчэ раз паказала свае адносіны да шкодных звычак. Выбар моладзі – здаровы лад жыцця!
Пасля падвядзення вынікаў раённага семінара яго ўдзельнікі пакідалі залу ўпэўненымі, што ВІЧ-інфекцыю можна перамагчы. І гэта справа кожнага. СНІД – страшная хвароба, ад якой на дадзены момант няма лекаў. Аднак, аб’яднаўшы свае намаганні, мы зможам спыніць “чуму ХХІ стагоддзя”. Толькі ад нас саміх залежыць наша будучыня!
Аляксандр КАСПЯРЧУК.