СНІД працягвае распаўсюджвацца | Дзяннiца

СНІД працягвае распаўсюджвацца

Версия для печатиВерсия для печати

Кропкай адліку ў распаўсюджванні ВІЧ-інфекцыі стаў чэрвень 1981 года, калі ў амерыканскім штотыднёвым бюлетэні па ўліку захваральнасці і смяротнасці з’явілася невялікая карэспандэнцыя, у якой былі апісаны пяць смяротных выпадкаў запалення лёгкіх у маладых людзей.
На жаль, у чэрвені 1981 года амерыканскія ўрачы яшчэ нічога не ведалі аб СНІДЗе, а новая хвароба хутка распаўсюджвалася не толькі ў ЗША, але і ў іншых краінах. Кожныя 6-8 месяцаў колькасць рэгіструемых хворых удвойвалася.
Устанаўленне ўзбуджальніка дало моцны штуршок да вывучэння многіх аспектаў праблемы ВІЧ/СНІД. З’явілася магчымасць пачаць работы па стварэнні вакцын і падборы хіміятэрапеўтычных прэпаратаў для прафілактыкі і лячэння захворвання. Аднак, хвароба працягвае распаўсюджвацца, і колькасць зноў выяўленых выпадкаў узрастае штогод у два разы. З 1986 года працэс развіцця інфекцыі спецыялісты сталі абазначаць тэрмінам “пандэмія”.
Першыя адзінкавыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі ў Беларусі рэгістраваліся з 1987 года. На канец 1995 года ў рэспубліцы было зарэгістравана 113 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. У 1996 г. за кароткі прамежак часу (каля паўгода) было выяўлена больш за 800 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі ў г. Светлагорску. Гэта ў сем раз перавысіла сумарныя даныя ўсіх выяўленых у рэспубліцы выпадкаў за папярэднія дзевяць год. Прычынай такіх тэмпаў распаўсюджвання ВІЧ стала ін’екцыйнае спажыванне наркотыкаў.
На пачатак 2002 года ў рэспубліцы ўжо зарэгістравана 3857 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, а на 1 кастрычніка 2009 года – 10428 выпадкаў.
Па колькасці выяўленых ВІЧ-інфіцыраваных Беларусь займае сёння трэцяе месца сярод краін СНД пасля Расіі і Украіны.
СНІД – праблема агульная. Аднымі медыцынскімі мерапрыемствамі яе не вырашыць. Пры адсутнасці вакцыны і адпаведных лякарстваў адзіным метадам прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі з’яўляецца прапаганда ведаў аб шляхах яе распаўсюджвання і мерах аховы ад заражэння. Развіццё эпідэміі СНІДу знаходзіцца ў прамой залежнасці ад культурнага, маральнага ўзроўняў людзей, ад таго, наколькі яны ўмеюць захоўваць сваё здароўе.
Святлана ЛІГЕР,
урач-інфекцыяніст.