Служым разам! | Дзяннiца

Служым разам!

Версия для печатиВерсия для печати

Падпалкоўнік міліцыі А.М. Кавалеўскі і яго дачка СвятланаНа сямідзесяцігадовым шляху, які прайшла шчучынская міліцыя, ёсць досыць салідны адрэзак, які пазначаны прозвішчам Кавалеўскі...
Дваццаць восем гадоў назад, пасля службы ў арміі, Антон Кавалеўскі прыйшоў у Шчучынскі аддзел унутраных спраў і апрануў міліцэйскі мундзір. Пачынаў у ДАІ, працаваў у крымінальным вышуку... А гэты юбілейны для аддзела год сустрэў на пасадзе першага намесніка начальніка РАУС – начальніка крымінальнай міліцыі.
Той жа шлях, што і падпалкоўнік міліцыі Кавалеўскі, выбралі яго дзве дачкі-прыгажуні. Са старэйшай Святланай Антон Мікалаевіч служыць разам. Яна – следчы следчага аддзялення папярэдняга расследавання. Нядаўна, як і належыць маладой і абаяльнай асобе, Святлана выйшла замуж і змяніла бацькава прыгожае прозвішча на яшчэ больш шыкоўнае – Баярына! Між іншым, выбраннік яе таксама супрацоўнік міліцыі – служыць у абласным УДАІ.
Таццяна – малодшая дачка Антона Мікалаевіча – пяцікурсніца Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Не за гарамі час, і яна зменіць курсанцкія пагоны на лейтэнанцкія. А там будуць і іншыя зорачкі...
Бо мэтанакіраванасць, працавітасць і адданасць службе ў Кавалеўскіх – рыса сямейная.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота Аляксея БІБІКАВА.