РОЗНЫЯ, АЛЕ РОЎНЫЯ! | Дзяннiца

РОЗНЫЯ, АЛЕ РОЎНЫЯ!

Версия для печатиВерсия для печати

Гэтых дзетак нарадзілі і… забылі. Даведаўшыся пра іх фізічныя заганы, родныя бацькі адмовіліся ад большасці з іх адразу. А чужыя людзі - супрацоўнікі Васілішкаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця узялі на сябе гэты боль, гэты крыж, і дастойна нясуць, дапамагаючы дзецям  паўнацэнна развіцца.
- У нашых выхаванцаў абмежаваныя магчымасці, - гаворыць дырэктар дома-інтэрната Генадзій Генрыхавіч Паўлюкевіч, - але іх талент бязмежны. Гэта наглядна дэманструюць іх шматлікія перамогі ў фестывалях, конкурсах, спаборніцтвах, выставах, якія праводзяцца ў нашай краіне і па-за яе межамі…
Дзеці-інваліды не хочуць, каб іх шкадавалі. Яны прагнуць паважлівых і роўных да сябе адносін. Таму падчас жыцця ў доме-інтэрнаце імкнуцца многаму навучыцца, быць карыснымі, дасведчанымі. Вышываюць, малююць, вяжуць, ствараюць сапраўдныя мастацкія шэдэўры з саломкі і бісеру, спяваюць, танцуюць, складаюць вершы, займаюцца спортам, сябруюць, кахаюць…
Для жыцця і развіцця юных асоб у інтэрнаце створаны цудоўныя ўмовы, і яны пастаянна паляпшаюцца. Па-дамашняму ўтульныя жылыя і бытавыя пакоі, выдатныя памяшканні для гульняў, кабінеты для заняткаў, сталовая з фітабарам, актавая зала – усё гэта не можа не захапляць. Але галоўнае, што ў гэтым вялізным агульным доме, дзе саграваюцца сэрцы 147 хлопчыкаў і дзяўчынак, пануе атмасфера высокай духоўнасці, цяпла і любві…
Ала БІБІКАВА.
Фота Аляксея БІБІКАВА.