Ратнаму подзвігу славу пяём! | Дзяннiца

Ратнаму подзвігу славу пяём!

Версия для печатиВерсия для печати

Да глыбіні душы кранаюць песні Галіны УласевічУ мінулую суботу ў Доме культуры прайшоў раённы фестываль-конкурс ваенна-патрыятычнай песні  “Ратнаму подзвігу славу пяём!”, прысвечаны 65-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і арганізаваны ДТСААФ. У мерапрыемстве прымалі ўдзел больш за дваццаць юных патрыётаў.
Удзельнікі фестывалю-конкурсу вельмі хваляваліся перад выхадам на сцэну, але жаданне праявіць сябе і перамагчы было значна мацнейшым. Маладыя таленты Шчучыншчыны падарылі прысутным сапраўднае свята. Песні ў выкананні юных зорачак краналі да глыбіні душы. Цікаўная аўдыторыя была вельмі ўражана ўбачаным і не скупілася на апладысменты. Нават назвы твораў, якія гучалі са сцэны, красамоўна гаварылі за сябе – “Ты ж выжыў, салдат!”, “Беларусачка”, “Жураўлі на Палессе ляцяць”… Рэпертуар быў надзвычай разнастайным і мнагапланавым.
Удзельнікі конкурсу паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, і журы прыйшлося папрацаваць, каб вызначыць лепшых. На сцэне – вакальная група ДПТВ-198Мацнейшымі салістамі, кожны ў сваёй узроставай групе, названы выхаванцы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Надзея Рышкевіч і Таццяна Каспер, а сярод дарослых – Галіна Уласевіч з г.п. Астрына. Першае месца сярод вакальных груп заняў калектыў з Васілішкаўскай школы, у выкананні якога бездакорна прагучаў знакаміты “Паланез” Агінскага. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі.
Дарэчы, гэта толькі пачатак. Другі адборачны тур адбудзецца ў лютым 2010 года ў Гродне, а ўжо ў маі, акурат у Дзень Перамогі, ў Брэсце пройдзе фінал фестывалю “Ратнаму подзвігу славу пяём”. Ад душы жадаем прадстаўнікам нашай Шчучыншчыны заявіць пра сябе так, каб браць удзел у традыцыйным гала-канцэрце.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота Аляксея БІБІКАВА.