Расіянам спадабалася на Шчучыншчыне | Дзяннiца

Расіянам спадабалася на Шчучыншчыне

Версия для печатиВерсия для печати

Намеснік губернатара Валагодскай вобласці М.Л. Вінаградаў знаёміцца з новай сельскагаспадарчай тэхнікай на Шчучынскім рамонтным заводзеНа гэтым тыдні Гродзенскую вобласць наведала дэлегацыя з Валагодскай вобласці на чале з першым намеснікам губернатара М.Л. Вінаградавым. У аўторак расіяне пабывалі і ў нашым раёне, дзе іх цікавіла ў першую чаргу вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, малака, мяса, перапрацоўчыя прадпрыемствы. Таму яны наведалі жывёлагадоўчыя фермы і комплексы ў СВК “Дэмбрава”, СВУ “Пратасаўшчына”, РУП “Гродзенскі занальны навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі”, Шчучынскі філіял РУСГП “Гродзенскае племпрадпрыемства”, Шчучынскі рамонтны завод, ААТ “Васілішкі”. Расіянам спадабалася на Шчучыншчыне. Тое, што яны ўбачылі, уразіла. Іх, напрыклад, зацікавілі прычапныя сельскагаспадарчыя агрэгаты, якія выпускае Шчучынскі рамонтны завод.
Удзельнікі сустрэчы выказалі намер, нягледзячы на крызіс, развіваць эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма абласцямі.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.
Фота аўтара.