Ракавая субота | Дзяннiца

Ракавая субота

Версия для печатиВерсия для печати

Пятага снежня на станцыі Скрыбаўцы ў пажары загінулі два мужчыны. Віной, як высветлілася, стала гарэлка. Сябрукі П. і Б. завіталі ў госці да мясцовага жыхара Г., які нідзе не працаваў, стаяў на ўліку ў нарколага, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці і да арышту за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане. Мужчыны столькі прынялі на грудзі, што ніхто з іх не заўважыў і не адчуў, як пакоі ахапіла полымя. У гэты ж час каля задымленага дома праязджаў на веласіпедзе жыхар вёскі Вялікае Мажэйкава Іван Шлапік. Ён не разгубіўся, выбіў нагой дзверы і да прыезду выратавальнікаў паспеў выцягнуць з полымя аднаго бедалагу. Да іншых было ўжо не даступіцца.
* * *
Гэты ж суботні дзень мог закончыцца трагедыяй для жыхаркі вёскі Васілішкі, пенсіянеркі Б. Нецвярозая жанчына прылегла на ложак і заснула. Непатушаная цыгарэта ўпала на матрац, які і пачаў дыміцца. Дзякуй, што сусед паверхам вышэй адчуў пах гарэлага. Выбегшы на вуліцу, адразу вызначыў акно, адкуль ішоў дым. Выратавальнікі па сігнале прыбылі за лічаныя мінуты і паспелі выратаваць жанчыну.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.