Работы ў полі не спыняюцца | Дзяннiца

Работы ў полі не спыняюцца

Версия для печатиВерсия для печати

Уздым зябліва
Пакуль стаяла адносна цёплае надвор’е, земляробы гаспадарак раёна стараліся выкарыстаць яго спаўна — вялі ўздым зябліва. Па даных упраўлення сельскай гаспадаркі на 11 снежня ворыва глебы праведзена больш чым на 18100 гектарах, што складае 111 працэнтаў ад запланаванага. Асаблівай карысці для палеткаў такое агратэхнічнае мерапрыемства не дае, але ў будучым, вясной, дазволіць хутчэйшымі тэмпамі весці пасяўную.
Асабліва добра пастараліся на ўздыме зябліва механізатары з ААТ “Васілішкі” і СВК “Жалудоцкі”, планавыя заданні перавыкананы тут на 31 і 59 працэнтаў.
Вываз арганікі
Там, дзе могуць праехаць трактары, на палеткі вывозяцца арганічныя ўгнаенні. Радуе, што працаўнікі вёскі стараюцца як мага больш назапасіць арганікі пад сяўбу яравых культур. Па раёне ўжо вывезена больш за 225 тысяч тон арганічных угнаенняў.
Карысны груз
800 тон калію пад ўраджай 2010 года прыбылі на станцыю Ражанка. З іх 270 тон ужо вывезены і засыпаны ў склады многіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.