Няхай мама мяне абавязкова знойдзе! | Дзяннiца

Няхай мама мяне абавязкова знойдзе!

Версия для печатиВерсия для печати

Гуманны праект сродкаў масавай інфармацыі Гродзеншчыны
У Алёнушкі добрае і пяшчотнае сэрца. Для выхавацеляў яна першая памочніца. А яшчэ дзяўчынка выдатная пявуння і танцорка, без удзелу якой не праходзіць ніводны канцэрт. Алёнушка любіць кветкі, прыроду, спагадлівая да дзяцей і дарослых.
Калі адчуеце, што гатовы аддаць часцінку свайго сэрца і прыняць як роднае чужое дзіця, – патэлефануйце па нумарах: 8(0152)740-849 і 8(0152)743-381 у абласное ўпраўленне адукацыі і звяжыцеся з прадстаўнікамі нацыянальнага цэнтра па ўсынаўленню.