Мажэйкаўскі рамонак — расійскім спажыўцам | Дзяннiца

Мажэйкаўскі рамонак — расійскім спажыўцам

Версия для печатиВерсия для печати

Гэтую партыю лекавай сыравіны адпраўляюць у РасіюРУСП “Саўгас “Вялікае Мажэйкава” — адзіная ў рэспубліцы гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні лекавых і прыправаараматычных культур.  Цяпер тут ідзе адгрузка вырашчанай прадукцыі спажыўцам. Рамонак, календула, валяр’яна і сардэчнік адпраўляюцца не толькі на дзяржаўныя прадпрыемствы канцэрна “Белбіяфарм”, але і ў Расію.
У асноўным кветкі рамонку адгружаюць у Курскую вобласць. За 10 месяцаў гаспадарка рэалізавала 317 тон лекавай сыравіны на суму больш за 2 мільярды 719 мільёнаў рублёў, з іх 40 тон — у блізкае замежжа.
Дарэчы, якасць мажэйкаўскай лекавай сыравіны заўсёды высокая. Гэта пацвярджае Гродзенская абласная кантрольна-аналітычная лабараторыя УП “Фармацыя”.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.
Фота Аляксея БІБІКАВА.