З “Адным акном” – зручна | Дзяннiца

З “Адным акном” – зручна

Версия для печатиВерсия для печати

І.В. Маркевіч: “Наша “Адно акно” запатрабавана”“Ад “Аднаго акна” – у мае дзверы”, – так з жартам пракаменціравала наша пытанне наконт дзейснасці гэтай формы работы сакратар Васілішкаўскага сельвыканкама Ірэна Віктараўна Маркевіч. І патлумачыла: “Прывыклі людзі, каб усё расказаў спецыяліст. У гутарцы – вочы ў вочы – усё падаецца больш зразумелым”.
Канешне, пажылым вяскоўцам прасцей, калі іх пытанне “раскладзе па палічках” Ірэна Віктараўна. Вось і ідуць напрамую ў яе кабінет. А маладзейшыя ўсё часцей ля стэнда “Адно акно” прыпыняюцца, балазе, зроблены ён з густам і інфармацыі аб розных адміністрацыйных працэдурах утрымлівае дастаткова. Форма падачы – даступная, ёсць і тэлефоны, і прозвішчы выканаўцаў. А калі што – зноў жа Ірэна Віктараўна побач. А ёй вопыту  не займаць: за плячыма – дваццаць гадоў работы ў сельвыканкаме.
Васілішкі разбудаваліся, сталі аграгарадком. Прыбавілася ў яго жыхароў, а таксама ў жыхароў іншых населеных пунктаў сельсавета жыццёвых пытанняў. Такія з іх, як землекарыстанне, прапіска, будаўніцтва, дапамагае вырашаць сельсавецкае “адно акно”. Як расказала Ірэна Віктараўна, толькі даведак яна выдала сёлета каля паўтары тысячы, большасць з іх – па заяўленчым прынцыпе “адно акно”. Што хутка і зручна для наведвальнікаў.
Таццяна ВІТАЛЬЕВА.
Фота Аляксея БІБІКАВА.