З РЭДАКЦЫЙНАЙ ПОШТЫ | Дзяннiца

З РЭДАКЦЫЙНАЙ ПОШТЫ

Версия для печатиВерсия для печати

Да просьбы – з разуменнем
Не пакідаюць у нашай гаспадарцы – ААТ “Васілішкі” – пенсіянераў сам насам са сваімі праблемамі.
Я жыву ў Гурнофелі. Так здарылася, што мне тэрмінова неабходна было перарабіць старую печ на новую. З разуменнем падышоў да маёй просьбы дырэктар гаспадаркі Уладзімір Часлававіч Серахан. Выдатна справіліся з ускладзенай на іх задачай пячных спраў спецыялісты. А ўсе неабходныя матэрыялы дастаўляў наш упраўляючы Іван Станіслававіч Рудольф. Ён кіраваў рамонтам і сачыў за ходам работ.
Як прыемна, што з любой просьбай можна звярнуцца да кіраўніцтва гаспадаркі і атрымаць поўнае разуменне і падтрымку.
С. МЯТКОЎСКАЯ,
в. Гурнофель.

Залатыя рукі ў жалудоцкіх кухараў
Лёс звёў мяне з Аленай Грыневіч, Святланай Івановіч і Ірынай Смірновай у дзень майго юбілею. Цудоўнае і незабыўнае свята падаравалі мне гэтыя жанчыны.
Дзякуючы іх умелым рукам, звычайная бульба ператварылася ў ... ружы, цыбуля – у ліловыя, лімонныя, чырвоныя хрызантэмы. А колькі выдумкі і майстэрства ўкладвалі майстрыхі ў страву, якую гатавалі! І тады мне здалося, што ўсё гэта светлае, радаснае, стваральнае – менавіта ад яе вялікасці дабрыні, якая пануе ў гэтым невялікім калектыве. А дзе пануе дабрыня, там – натхненне і зычлівасць, спакой і ўмельства.
Я нават пазайздросціла вучням Жалудоцкай школы, а менавіта там працуюць жанчыны, што ў іх павары – такія выдатныя творцы.
Нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці, перажыванні Лена, Ірына і Святлана заўсёды вясёлыя, адкрытыя. З імі прыемна пагутарыць. Яны дадуць добрую параду, раскажуць і пакажуць, як прыгатаваць тую ці іншую страву. І робяць гэта з вялікім задавальненнем.
Ніна БАКУН,
в. Балічы.