Зрабіў свой выбар і не памыліўся | Дзяннiца

Зрабіў свой выбар і не памыліўся

Версия для печатиВерсия для печати

— Нам вельмі пашанцавала, што на ферму “Рымкі” больш за два гады таму прыйшоў працаваць аператарам машыннага даення В.Ф. Герасімчык, — гаворыць галоўны заатэхнік СВК “Орля” Валерый Уладзіміравіч Ненартовіч. – Мясцовы, яго ўсе добра ведаюць. Дарэчы, яго маці, Галіна Анатольеўна, таксама працавала на гэтай ферме. Віктар старанны, працавіты, дысцыплінаваны. Калектыў жывёлаводаў адразу яго прыняў.
— Жыў і працаваў некалькі год у СВК “Балічы”, але так здарылася, што вярнуўся ў родную гаспадарку. А тут сястра Алена, якая восем год працуе на ферме, прапанавала парабіць разам з ёй. Цяжкавата адразу было, — прызнаецца Віктар Герасімчык. — Дапамагала яна і іншыя жывёлаводы. І хутка ўсё стала атрымлівацца. Мне падабаецца даглядаць жывёлу. Яна аддзякуе добрым малаком, калі да яе адносішся з пяшчотай і цеплынёй.
За дзесяць месяцаў Віктар Фёдаравіч надаіў ад кожнай каровы па 3943 кілаграмы малака, што на 428 кілаграмаў больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Гэта не самы высокі паказчык (сястра Алена Фёдараўна надаіла 4338 кілаграмаў), але адзін з лепшых па ферме. Добрых вытворчых паказчыкаў дабіліся таксама аператары машыннага даення Н.І. Анохіна, С.Р. Кунцэвіч.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.
Фота аўтара.