ЖЫВЫЯ СТРУНЫ - літаратурная старонка | Дзяннiца

ЖЫВЫЯ СТРУНЫ - літаратурная старонка

Версия для печатиВерсия для печати

Гвідон ЖДАНОВІЧ
У восеньскім скверы
Вечар хіліўся
Прыцемкам шэрым.
Плакала скрыпка
У восеньскім скверы.

Плакала, быццам,
Па страчаным нечым,
Чаму ўжо не збыцца
У жыцці чалавечым...

Гукі ліліся
І сэрца краналі.
Жоўтае лісце
Дрэвы ранялі.

Плакала скрыпка
Пра долю, няйначай,
Глыбокімі ўсхліпамі,
Горычным плачам.

* * *
Залатую апранаху
Скінуў лес з сваіх плячэй.
Цішыня. Замоўклі птахі.
Толькі дзесь звініць ручэй.

Толькі ўедлівая сойка
Не ўтаймуецца ніяк...
Толькі сочыць воўчым вокам
Нетраў цёмных глыбіня...

Я прыйшоў паслухаць восень
І душою адпачыць.
Выламаць надзейны посах,
Каб ямчэй было хадзіць.

На канцэрт сінічак вешчых
Без запросу загляну.
Ліст апошні мне прашэпча:
“Летні час даўно мінуў...”
* * *
Гляджу з высокага адкосу
На прыстань даўнюю гадоў.
Не акрыліць дарожны посах,
Не верне ў бацькоўскі дом.
О, як далёка ўсё былое.
Не дагукацца, каб хацеў...
Іду натомленай хадою,
Калісьці ж птушкаю ляцеў.
Не трэба мудрасці прарока,
Душа відучасць набыла.
Цяпер мне бачыцца далёка,
Хоць болей ценяў як святла...
Гляджу з высокага адкосу
На новы век, на новы час...
Выказваю падзяку лёсу,
Што з родным краем павянчаў.

Мая восень
Ах, якая цуда-восень
На маім шляху!
Крочыць побач з русакосай
Дзень і ноч магу.

Залатым дажджом працэдзіць
Мой пахмурны час.
З ёй адной цяпер на свяце
Кружым зорны вальс.

Як цудоўна, як прыемна
На парозе сна.
Бо яна, нібы ў маленні,
Ля майго вакна.

Сінякрылай аблачынкай
На руках вятроў
Сыпле дробныя дажджынкі
На зямны свой трон.

Возьмуць белыя мяцелі
Пад сваё крыло.
І, захутаная ў вэлюм,
Знікне за сялом...
Як пахнуць грыбы...
О, як пахнуць грыбы незвычайна
Баравою густой цішынёй,
Спракаветнай прыроднаю тайнай,
Свежым мохам, дажджамі, сасной.
А яшчэ яны пахнуць дзяцінствам
Гэты пах не развеяць гадам...
Восень сцеле барвовае лісце
Па сцяжынках, па нашых слядах.

І сягоння грыбнымі дажджамі
Зацырован Радзімы абсяг...
Ах, як пахнуць адцвіўшымі днямі,
Што даўно заблудзілі ў лясах!
 

Юрий ЖЕЛЕЗОВСКИЙ
В осеннем лесу
Чудесней нет осенних дней:
Краса в лесу какая!
Как будто грянет соловей
Торжественно, как в мае.

В кленовой роще я замру:
Величьем очарован!
Молитвой с Богом говорю
И поэтичным словом.

Всё дальше хочется идти,
Чтобы постигнуть тайну.
С берёзкой белой погрустить
На солнечной поляне.

* * *
Снова осень за окном,
Снова у порога
Сыплет золотым дождём
И зовёт в дорогу.

Я с кошёлкою грибов
Стану, очарован.
Возле нёманских дубов
На краю дубровы.

Свою душу отведу
Красотой природы.
Что-то светлое найду
Даже в непогоду…

* * *
Снова вьётся листва золотая –
Ослепительный день октября!
Снова осень леса убирает,
Листья клёнов коврами горят.
Вновь, как в сказке,
И в парке, и в сквере.
Только птицы уже не поют.
Мне так хочется в сказку поверить
Здесь, в родном белорусском краю!
 

Виктор КУЦ
Твоя осень
Н.М.
Тепло всё больше лишь в помине.
Ты от судьбы погоду жди.
Уходит осень в небо клином,
Звенят над Щучином дожди.
Твои птенцы, твои ребята,
Закал рабочий сберегли:
Ты знанья им дала когда-то –
И знанья крылья обрели.
А ты грустишь и ждёшь,
вдруг осень
Разгонит тучи. И вдали
Мелькнёт заветная та просинь,
Что бабьим летом нарекли.
Весь путь учительницы юной
Всплывёт картинкою у глаз.
Вновь паутин летящих струны
Тебе играют школьный вальс.
Ватагой шумною ребята
В твоё училище спешат.
Ты зонт свой вертишь виновато:
Пора внучатам в детский сад.
И крик прощальный журавлиный
Плывёт над городом вослед,
Уходит осень в небо клином,
И ей уже возврата нет!
* * *
Вяжет осень трал иглою ветра
Из звенящих нитей-паутин.
Отловлю тоску в ячеек петли,
Пусть с собой уносит птичий клин.
Разбросают птицы над прибоем
Безнадёжность горькую разлук.
По весне усталое, седое
Мне крыло подаст надежду вдруг.
Утону опять в глазах любимой,
Затаясь жемчужиной на дне.
Пламя грусти на ветвях рябины
Догорает в бархатном огне…
У осени песня – дожди…
Хотя бы июль, а то осень глухая,
на улице – дождь,
и по жизни – дожди.
Всегда хорошо не бывает, родная,
погоды, как счастья, ты подожди.
А помнишь, тепло
и уютно так было:
и утро, и росы, и солнечный день.
Ах, рыжая осень,
ты рядом проплыла,
оставив с дождями холодную тень.
К тебе прикоснуться,
как прежде, хочу я.
Но что-то мешает, что-то знобит.
Та осень с дождями
за нами кочует
и каплей холодной
по сердцу долбит.
Отбрось все сомненья,
терзанья, тревоги.
У осени песня – дожди напролёт…
Пусть старый диванчик
согреет нам ноги,
и лучик тепла всё былое вернёт.
 

Галіна БЯЛЯЎСКАЯ
Зноў я знайшла
любы сэрцу занятак –
Рыфмы шукаю і гукаў паўтор.
Вершы мае,
як з гнязда бусляняты
Рвуцца, крычаць
і ляцяць на прастор.
Крылы няцвёрды, лёт іх няроўны,
Але імкнуцца ж увысь –
не стрымаць.
Поўняць глыбіні душы маёй,
поўняць,
І не магу я ім крылы ламаць.
З часам навучацца, можа,
палёту.
Ручку бяру і паціху вучу.
Можа, крануць каго сёння.
Ці потым,
А не крануць – да пары памаўчу.
Перадыхну, ды ізноў паспрабую
Песні складаць, бо ў іх я лячу.
Чуюць мяне, ці ніхто і не ўчуе,
Жыць і лятаць я ў вершах хачу.

* * *
Танцы, музыка,
Пары кружацца,
Пары кружацца, як у сне.
Людзям весела,
Людзі – з песнямі,
Толькі сумна чамусьці мне.
Можа ў гэтым той клён вінаваты,
Што схіліўся пры плоце ля хаты?
Можа – месяц? Ці зоркі, вы?
Мо не весела зоркі свецяцца:
Не даходзіць праз хмары святло?
Можа вецер зноў стаў
няветлівым –
У дзверы ломіцца, рвецца ў акно?
Можа буслы дзе знеслі
Смех і звонкія песні?
Мо туман суму-смутку нагнаў?
Не пры чым, пэўна, вецер.
Проста сонца не свеціць.
Проста побач сяброў няма.

* * *
Люди встречаются разные:
Хорошие и прекрасные,
Весёлые и смешные,
Шутливые и озорные.
Бывают серьёзные люди.
Есть люди, которых судят.
Иные потом исправляются,
Другие опять ошибаются.
Добрейшие люди бывают,
Такие, что всех обожают.
Есть гордые, есть горделивые,
Есть тихие, есть крикливые.
Бывают ещё болтливые.
А есть и совсем молчаливые.
«Наследство» ушедшего века:
«Крутые» пошли человеки.
Но как ни крути, человечные
По праву останутся вечными.
 

Рычард БЯЛЯЧЫЦ
Лістапад
Вам надарылася шапіто.
Голас мяккі
І вечна ўлюбёны.
Не маўчыце,
Як маеце што
Перадаць на паўвостраў зялёны.

Тут ні крыўды, ні гневу на вас,
І пагляд на дарогу вясенні.
Не маўчыце,
Як скончыўся час
Спадзяванняў
І нават цярпення.

Хтосьці з клёнаў увосень штораз
Шле лісты ў пажоўклых канвертах.
А прыпомню ваш голас
І вас –
Спатыкаюцца словы на ветры.

* * *
Жылі пры хлебе і пры часе,
Быў маладога дня канец,
Як бусел нас не дачакаўся,
Сышоў за самы Мухавец.

Пайшоў у ноч забыты бусел
Ад воч людскіх па полі, прэч.
Пайшоў і болей не вярнуўся
На скрыжаванне нашых стрэч..

Дарогі тыя, пачакаўшы,
Забыць яму,
Як і нам двум.
Там дзьмухавец гардыні нашай
І буслаў чорна-белы сум.