Дэмбраўскія праблемы | Дзяннiца

Дэмбраўскія праблемы

Версия для печатиВерсия для печати

У час сустрэчы з членамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якая праходзіла ў Дэмбраўскай сярэдняй школе, вяскоўцаў хвалявала толькі некалькі пытанняў. Яны прасілі ўстанавіць кантэйнеры ў Дэмбраве, вызначыць новае месца для збору цвёрдых бытавых адходаў і правесці ачыстку каналізацыйнай сістэмы ў школе.
Адказы на іх пытанні даслалі кіраўнікі адпаведных службаў і арганізацый.
– Пры наяўнасці грашовых сродкаў кантэйнеры ў вёсцы Дэмбрава будуць устаноўлены ў чацвёртым квартале гэтага года, – адказаў дырэктар РУП ЖКГ Д.Д. Адзінец.
А вось вызначаць новае месца для збору цвёрдых бытавых адходаў немэтазгодна. У гэтым аднадушныя старшыня Дэмбраўскага сельвыканкама В.Ч. Радзімінскі і галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Шчучынскага раёна П.С. Волчак. Згодна з інфармацыяй аддзела зямельных рэсурсаў і геадэзіі Шчучынскага райвыканкама, палігон цвёрдых бытавых адходаў, які дзейнічае цяпер у в. Дэмбрава, дазваляе збор адходаў на перыяд 4-5 гадоў.
Самацечная каналізацыйная сетка Дэмбраўскай сярэдняй школы была абследавана работнікамі РУП ЖКГ. На той момант яна знаходзілася ў здавальняючым тэхнічным стане. Выяўлена забіванне ўнутранай сістэмы каналізацыі, а ўхіленнем аварый унутры будынка займаецца ДКУП “ЖЭС” Шчучынскага раёна. Туды і пераадрасавана просьба ўдзельнікаў сустрэчы.
Ганна РУДСКАЯ.