Дзякуй вам, ахоўнікі правапарадку! | Дзяннiца

Дзякуй вам, ахоўнікі правапарадку!

Версия для печатиВерсия для печати

М.Я. Герасімчык прымае віншаванні ад начальніка Акадэміі МУС І.С. СяргеяТакія словы неаднаразова гучалі на ўрачыстасці з нагоды  70-гадовага юбілею з дня ўтварэння шчучынскай міліцыі.
На ўрачыстасць у РДК сабраліся супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў. Павіншаваць іх прыйшлі старшыня райвыканкама С.І.  Ушкевіч, яго намеснік І.Ю. Сакалоўскі, пракурор раёна саветнік юстыцыі Ю.Э. Краеўскі, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак раёна. Сярод запрошаных ганаровых гасцей былі былыя начальнікі раённага аддзела унутраных спраў, ветэраны міліцыі. Гэта  начальнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёр міліцыі І.С. Сяргей, генерал-маёр міліцыі ў адстаўцы Ф.П. Гудзей і іншыя.
Маладыя вартавыя правапарадкуНа сцэне – ветэраныПачалася ўрачыстасць з прагляду цікавага відэафільма аб тых, хто сёння працуе ў шчучынскай міліцыі. Начальнік Шчучынскага РАУС падпалкоўнік міліцыі М.Я. Герасімчык нагадаў гісторыю станаўлення аддзела, выказаў шмат цёплых і шчырых слоў усім, хто па закліку сэрца выбраў гэтую нялёгкую прафесію і, не лічачыся з часам, стаіць на абароне інтарэсаў і правоў жыхароў раёна.
– Сёння ў міліцыі працуюць адукаваныя, прынцыповыя і бескарыслівыя людзі, сапраўдныя прафесіяналы. І калі ім людзі гавораць дзякуй, гэта найвышэйшая адзнака іх дзейнасці, — падкрэсліў старшыня райвыканкама С.І. Ушкевіч.
Кветкі і падарункі, удзячныя словы атрымалі ў свой адрас і ветэраны міліцыі. А самыя лепшыя, як аказалася, у раённым аддзеле ўнутраных спраў іх вельмі шмат, былі заахвочаны грашовымі прэміямі і граматамі.
За значны ўклад у падрыхтоўку кадраў для праваахоўных органаў 8 чалавек атрымалі нагрудныя знакі “За адзнаку”. А тром супрацоўнікам райаддзела былі ўручаны  пагоны з новымі зорачкамі — ім прысвоены чарговыя званні.
Шмат падарункаў для Шчучынскага РАУС прывезлі на ўрачыстасць кіраўнікі прадпрыемстваў і гаспадарак раёна.
Напрыканцы свята для ўдзельнікаў урачыстасці гучала прыгожая музыка ў выкананні аркестра ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.
Фота Аляксея БІБІКАВА.