Дарога для дзяцей павінна быць бяспечнай | Дзяннiца

Дарога для дзяцей павінна быць бяспечнай

Версия для печатиВерсия для печати

Флікер атрымаў кожныСпецыяльную акцыю, прысвечаную бяспецы дзяцей на дарогах, правялі супрацоўнікі аддзялення ДАІ Шчучынскага РАУС.
Старшыя інспектары дарожна-патрульнай службы Аляксандр Асокін і Віктар Серахан завіталі ў госці да дзетак, якія выхоўваюцца ў сацыяльным прытулку. Яны расказалі юным удзельнікам дарожнага руху аб правілах паводзін на дарогах і паказалі ім мультфільм, у якім правілы дарожнага руху выконвае казачны герой. Дзеці з прытулку, а таксама выхаванцы дзіцячага садка в. Руткевічы, якія таксама прыйшлі на сустрэчу, з цікавасцю паглядзелі “мульцік”.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі прывезлі з сабой падарункі. Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі флікеры.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота Аляксея БІБІКАВА.