Вось дык качан! | Дзяннiца

Вось дык качан!

Версия для печатиВерсия для печати

Багатая на агародныя сюрпрызы сёлетняя восень. Жыхары раёна нясуць у рэдакцыю то вялізную бульбу, то моркву вагой з кілаграм. На гэты раз нас здзівіў памерамі качан капусты, які вырасціў на сваім зямельным надзеле кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Лапішкі-Агра” Валерый Адашчык. Цуда-велікан заважыў 11,5 кілаграма.
— У асноўным я вырошчваю бульбу, — гаворыць Валерый Аркадзьевіч. – А ў гэтым годзе вырашыў пасадзіць чырвоныя буракі і капусту “Беларускую белакачанную”. Усяго адзін гектар адвёў для яе. Урадзіла — проста не чакаў — 700 цэнтнераў зрэзаў. Такія вялікія качаны выраслі ажно чатыры. Вось адзін прывёз паказаць.
Дарэчы, Валерый Адашчык вырошчвае экалагічна чыстую прадукцыю. Нітратаў у яго гародніне ў некалькі разоў менш за дапушчальную дозу. Ён лічыць, што багаты ўраджай можна атрымліваць і без выкарыстання мінеральных угнаенняў. Проста трэба строга вытрымліваць тэхналогію земляробства і беражліва адносіцца да зямелькі-карміцелькі.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.
Фота Аляксея БІБІКАВА.