Будзе яшчэ адна сучасная ферма | Дзяннiца

Будзе яшчэ адна сучасная ферма

Версия для печатиВерсия для печати

На будаўнічай пляцоўцыУ чэрвені мінулага года ў ААТ “Васілішкі” запрацаваў новы жывёлагадоўчы комплекс па вырошчванні цялушак.
Размешчаны ён у вёсцы Галавічполе і разлічаны на 2700 галоў буйной рагатай жывёлы. Гэта самы буйны комплекс у вобласці. Аднак сёлета ён яшчэ больш пашыраецца – да дзевяці вытворчых памяшканняў далучацца яшчэ пяць, дзе размесціцца дойны статак, а гэта 960 жывёл.
Будаўніцтва вядзе МПМК-167. Кіруе работай будаўнікоў начальнік участка Ю.С. Краеўскі. Цяпер на будынках узводзіцца дах, а ўнутры іх вядуцца аддзелачныя работы і мантаж абсталявання.
Па словах брыгадзіра будаўнічай брыгады М.Л. Сініцы, да канца года аб’ект будзе здадзены.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.
Фота аўтара.