Аснова вёскі — людзі, і лепшым з іх — пашана | Дзяннiца

Аснова вёскі — людзі, і лепшым з іх — пашана

Версия для печатиВерсия для печати

С.І. Ушкевіч уручае пісьмо-падзяку райвыканкама аператару па дарошчванні  буйной  рагатай  жывёлы СВК  “Балічы” А.М. ШымкоПа традыцыі напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і харчавання ў малой зале райвыканкама сабраліся перадавікі вытворчасці. Іх павіншаваць прыйшлі старшыня райвыканкама С.І. Ушкевіч, яго намеснік І.Ю. Сакалоўскі, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Г.І. Вількевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў А.П. Васько.
Адкрываючы сустрэчу, С.І. Ушкевіч адзначыў, што з кожным годам у сельскай гаспадарцы змяншаецца колькасць працаўнікоў. Зараз у аграрным сектары эканомікі раёна налічваецца 5264 работнікі. Гэта на палову менш, чым дзесяць год таму. Але людзі самааддана працуюць і дабіваюцца высокіх эканамічных паказчыкаў. Гэтаму спрыяюць новыя тэхналогіі, сучасная тэхніка. У гаспадарках будуюцца новыя фермы, асвойваюцца новыя сарты сельскагаспадарчых культур, узводзіцца жыллё і сацыяльныя аб’екты.
Сяргей Іосіфавіч павіншаваў  прысутных, а ў іх асобе ўсіх аграрыяў раёна і работнікаў перапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам і пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў. Перадавікам вытворчасці былі ўручаны Ганаровыя граматы і пісьмы-падзякі райвыканкама.
Потым усе, хто прысутнічаў на гэтай сустрэчы, прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе, які праходзіў у Гродне. Перадавікі былі адзначаны Ганаровымі граматамі і пісьмамі-падзякамі аблвыканкама. Сярод іх загадчык сельскагаспадарчага аддзялення №4 ААТ “Васілішкі” І.С. Рудольф, аграном па ахове раслін СВК “Дэмбрава” Ю.А. Сакута, аператар машыннага даення СВК “Жалудоцкі” А.К. Марцінкевіч, токар ДП “Шчучынскі рамонтны завод” Г.М. Савашынскі і іншыя. Падзячным пісьмом Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання ўзнагароджана аператар машыннага даення ААТ “Васілішкі” В.Р. Новік.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.
Фота аўтара.