Алкаголь – галоўны вораг бяспекі дарожнага руху | Дзяннiца

Алкаголь – галоўны вораг бяспекі дарожнага руху

Версия для печатиВерсия для печати

З пачатку года супрацоўнікі АДАІ затрымалі 336 вадзіцеляў за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, 22 з іх – паўторна на працягу года. Цяжкасць наступстваў ДТЗ, учыненых п’янымі вадзіцелямі, як правіла, значна большая: смерць і цяжкія пашкоджанні ў пацярпеўшых рэгіструюцца ў паўтара раза часцей. Несумяшчальнасць выпіўкі з кіраваннем транспартным сродкам даказана сотні разоў. Аднак, нават на сваіх памылках вадзіцелі вучыцца не хочуць.
У лістападзе 15 жыхароў нашага раёна селі п’янымі за руль.
Мыслівец Генадзій Мар’янавіч, в. Карэвічы, жывёлавод ААТ “Васілішкі”;
Кандыба Станіслаў Аркадзьевіч, г. Шчучын, вадзіцель Шчучынскай ЦРБ;
Бухавецкі Ерамей Віктаравіч, в. Бакшты, вет. санітар ААТ “Васілішкі”;
Дайліда Вольга Мікалаеўна, г. Шчучын, кандуктар АТП №12;
Сосна Валерый Тамашавіч, г.п. Астрына, механізатар Шчучынскага ПМС;
Чапля Антон Тадэвушавіч, г.п. Астрына, механізатар Шчучынскага ПМС;
Дайліда Антон Генадзьевіч, г.п. Жалудок, не працуе, затрыманы паўторна на працягу года;
Цыбульскі Станіслаў Вікенцьевіч, в. Яселевічы, вадзіцель СВК “Орля”;
Байгот Павел Вячаслававіч, в. Ражанка, слесар РУП ЖКГ;
Хох Іван Міхайлавіч, в. Шчанец, заг. фермы СВК “Астрына”;
Шастак Віталій Віктаравіч, г. Шчучын, цясляр МПМК-167;
Васько Сяргей Аляксандравіч, в. Багуславова, трактарыст Шчучынскага райспажыўтаварыства;
Будрэвіч Валерый Іванавіч, в. Гарманціна, вахцёр РУП “Конус”;
Гаворык Валерый Антонавіч, в. Скоржыкі, трактарыст СВК “Шчучынаграпрадукт”;
Мыслівец Генадзій Рычардавіч, в. Руткевічы, гал. ветурач РУСП “Э/б Руткевічы”.
Для стабілізацыі абстаноўкі на дарогах, папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў, якія адбываюцца па віне п’яных вадзіцеляў, і спынення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане з 4 па 13 снежня 2009 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца прафілактычная акцыя “Спыні бяду”.
Дзяржаўтаінспекцыя разлічвае на дапамогу грамадзян, якіх непакоіць стан бяспекі руху на дарогах. Кантактныя тэлефоны: 28079, 28677, або 102.
Аляксандр АСОКІН,
старшы дзяржаўтаінспектар.