Щучинский вестник | Дзяннiца
  • warning: Invalid argument supplied for foreach() in /home/dzyannic/public_html/sites/all/modules/cck/content.module on line 1284.
  • warning: Invalid argument supplied for foreach() in /home/dzyannic/public_html/sites/all/modules/cck/content.module on line 1284.
  • warning: Invalid argument supplied for foreach() in /home/dzyannic/public_html/sites/all/modules/cck/content.module on line 1284.

Щучинский вестник

3
Ноя

В лучших офицерских традициях

 отпраздновали в Щучине 77-ю годовщину образования РОВД

Торжественное собрание, посвящённое этой дате, проводилось в бывшем княжеском дворце, а ныне Дворце творчества детей и молодёжи, с истинным размахом и величием, под мелодии оркестра управления внутренних дел Гродненского облисполкома. На праздник после напряжённого рабочего дня пришли сотрудники милиции с семьями, ветераны, многочисленные почётные гости.




11
Апр

Шчучынскі веснік

 На дапамогу сялу прыйшоў го­рад
Сёлета на палетках аг­рап­рад­п­ры­ем­с­т­ваў Шчучыншчыны пла­ну­ец­ца пасеяць 26303 га яра­вых, у тым ліку 15792 га зер­не­вых і зернебабовых культур, 10920 га кукурузы, а таксама 2030 га цукровых буракоў. За­вяр­шыць пасяўную кампанію ў тэр­мін гаспадаркам да­па­ма­га­юць розныя арганізацыі не то­ль­кі нашага раёна, але і воб­лас­ці.
– Аднымі з першых, хто ад­гук­нуў­ся на просьбу аграрыяў, былі ра­бот­ні­кі Шчучынскага прад­п­ры­ем­с­т­ва меліярацыйных сістэм, – га­во­рыць намеснік начальніка ўпраў­лен­ня сельскай гаспадаркі і хар­ча­ван­ня райвыканкама Юрый Ген­ры­ка­віч Бяляўскі. – Пачынаючы з 20 са­ка­ві­ка і па сённяшні дзень яны да­па­ма­га­юць сеяць розныя ку­ль­ту­ры ў КДСУП “Першамайск-агра”. Тэх­ні­ку для аграрыяў СВК “Орля”, ААТ “АграГЖС”, саўгаса “Вялікае Ма­жэй­ка­ва”, ППРФ, ААТ “Шчучынаграпрадукт” выдзелілі ляс­гас, рамзавод, се­ль­с­ка­гас­па­дар­чы ліцэй, аўтапарк №12, РУП ЖКГ, ДРБУ-161, МПМК-166, МПМК-167 і іншыя арганізацыі раёна, а так­са­ма УП “Гроднааблгаз”, ААТ “Гроднажылбуд” і ААТ “Гроднапрамбуд”.
У гаспадаркі ад гарадскіх шэфаў ад­п­раў­ле­ны 11 пагрузчыкаў, 20 трак­та­роў, 11 грузавых аў­та­ма­бі­ляў, накіраваны каля дзясятка спе­цы­я­ліс­таў. Гэта дазволіць значна пас­ко­рыць тэмпы пасяўной кам­па­ніі.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.




3
Мар

Шчучынскі веснік

Жыллёвае пытанне вы­ра­ша­юць без адкладання
Поўным ходам ідзе бу­даў­ніц­т­ва новага двухпавярховага ва­сь­мік­ва­тэр­на­га дома ў Жалудку. Уз­вядзен­нем аб’екта займаюцца ра­бо­чыя МПМК-167.
– Ужо заклалі фундамент бу­дын­ка, цяпер абсталёўваем падвалы, ро­бім кладку, – гаворыць брыгадзір МПМК-167 Валерый Віктаравіч Кра­соч­ка. – Штодзённа тут пра­цу­юць каля 10 нашых будаўнікоў, а так­са­ма кран і “Амкадор”. Ужо ас­во­і­лі каля 600 мільёнаў рублёў. Уся­го ж, згодна з праектам, на бу­даў­ніц­т­ве новага жылля мясцовай гас­па­дар­кай будзе затрачана прык­лад­на 6 мільярдаў рублёў.




28
Фев

Шчучынскі веснік

 Маніторынг паказаў: будзем з ураджаем
Пасевы азімых, пад якія ў гаспадарках Шчучыншчыны сёлета адведзена 15783 гектары, выдатна перазімавалі. Менавіта да такой высновы прыйшлі навукоўцы Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства, якія сумесна са спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама правялі маніторынг палеткаў.
-- Згодна з вынікамі даследаванняў, колькасць карысных рэчываў у раслінах у залежнасці ад культур вагаецца ад 16,5% да 22,5%, што значна вышэй, чым у мінулым годзе, -- гаворыць намеснік дырэктара па навуцы Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства Люцыя Станіславаўна Руткоўская. – Гэта пры тым, што крытычным паказчыкам з’яўляецца 7-8%.
Калі ўлічваць, што падчас вегетацыі расліны затрачваюць 2-2,6% карысных рэчываў у месяц, то за пасевы азімых можна не хвалявацца: нават позняя вясна ім не будзе пагражаць наступствамі. Значыць будзем з ураджаем!
Аляксандр КАСПЯРЧУК.




10
Янв

Шчучынскі веснік

 Барана адна, а функцый не­ка­ль­кі
У студзені на Шчучынскім рам­за­водзе плануюць прыс­ту­піць да выпуску новай шас­ці­мят­ро­вай дыскавай бараны, якая настолькі якасна ап­ра­цоў­вае зямлю, што пасля яе пры­мя­нен­ня палеткі не пат­ра­бу­юць узворвання.
– Сёлета мы сабралі і паспяхова “абкаталі” аналагічны агрэгат шы­ры­нёй тры метры, – расказвае на­мес­нік дырэктара па вытворчасці Шчу­чын­с­ка­га рамзавода Адольф Адо­ль­фа­віч Асцюкевіч. – Новую ба­ра­ну коштам 180 мільёнаў руб­лёў у нас з задавальненнем на­бы­ло ААТ “Васілішкі”, дзе яна і прай­ш­ла баявое хрышчэнне. І трэба адз­на­чыць, што мясцовыя аграрыі зас­та­лі­ся вельмі задаволенымі па­куп­кай.




9
Апр

Шчучынскі веснік

Гатоўнасць нумар адзін
Гаспадаркі раёна поўнасцю пад­рых­та­ва­ны да правядзення па­сяў­ной кампаніі, аднак надвор’е не даз­ва­ляе пачаць яе ў тэрмін: на па­лет­ках яшчэ ляжыць снег, а ноч­чу тэмпература паветра апус­ка­ец­ца ніжэй за нуль. Шчучынскія аг­ра­рыі з нецярпеннем чакаюць па­цяп­лен­ня, калі можна будзе вывесці тэх­ні­ку ў поле: ад таго, наколькі апе­ра­тыў­на яны правядуць сяўбу, у мно­гім залежыць будучы ўраджай.




6
Мар

“Лада” – для сельсавецкай улады

У старшыні Першамайскага сельскага Савета Наталлі Мікалаеўны Сідлярэвіч за дзень бывае многа дарог. Сорак чатыры вёскі сельсавета з насельніцтвам звыш дзвюх тысяч чалавек – гэта вялікая вотчына патрабуе шмат увагі і сіл. Патрапіць усюды было б немагчыма без службовых колаў. Яны тут ёсць, і не абы якія.
– Летась, за два дні да Новага года, атрымала новы аўтамабіль, – расказвае Наталля Мікалаеўна. – “Лада”21214. Такі неабходны для работы падарунак зрабіла органу ўлады пярвічнага ўзроўню ўлада раённая. Дарэчы, аналагічныя машыны атрымалі таксама старшыні Астрынскага пасялковага і Васілішкаўскага сельскага Саветаў. Цяпер мабільнасць у рабоце забяспечана. І з членамі агляднай камісіі выязджаю, і ў сем’і, дзе дзеці прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы...




25
Фев

Шчучынскі веснік

“Ты над Прыпяццю, Белай Вежаю – мова родная, не замежная”
21 лютага ва ўсім свеце адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. У Шчучыне – таксама. Ініцыятарам цікавай акцыі выступілі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Цёткі. Загадчыца аддзела Л.С. Татаранка, яе калегі Н.М. Петрашэўская і Н.П. Внукевіч наведаліся ва ўстановы і арганізацыі горада з мэтай нагадаць іх работнікам аб неабходнасці падтрымкі і захавання нацыянальнай мовы, пашырэння яе ў бытавых зносінах і дзелавой сферы. Па словах бібліятэкараў, з разуменнем, прыхільна сустрэлі іх у аддзелах і службах райвыканкама, ваенкамаце, прадстаўніцтве Белдзяржстраху, а таксама пакупнікі ў магазінах і прахожыя на гарадскіх вуліцах.




12
Фев

Як працуем – так і пяём!

 Менавіта так ацаніў рэакцыю шчучынскай аўдыторыі славуты дуэт у складзе Ядвігі
Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, чыім канцэртам увянчаўся раённы злёт перадавікоў.
Гэтай традыцыі на шчучынскай зямлі ўжо паўтара дзясятка год: падвядзенне гадавых вынікаў у раённым працоўным спаборніцтве завяршаецца надзвычай прыгожым і ўрачыстым святам – раённым злётам перадавікоў вытворчасці і лепшых па прафесіі ў сацыяльна-культурнай сферы. Больш за 500 чалавек у мінулую пятніцу з’ехаліся ў раённы Дом культуры з усіх куточкаў Шчучыншчыны, каб прыняць удзел ва ўшанаванні пераможцаў.




н/д



22
Янв

Прадукцыю нашага масласырзавода ацанілі па вышэйшай шкале

Падведзены вынікі конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” за 2012 год.
У намінацыі “Харчовыя тавары” перамагла прадукцыя Шчучынскага масласырзавода.




5
Ноя

У планах – новыя маршруты

На “прамую лінію”, якую праводзіў дырэктар аўтапарка №12 Уладзімір Анатольевіч Вайцяхоўскі, патэлефанавалі толькі два жыхары нашага раёна.
– Калі будзе рэканструявана дарога да Плянтаў, і калі ў гэты мікрараён пачне хадзіць аўтобус?
– Упраўленне капітальнага будаўніцтва Шчучынскага райвыканкама рыхтуе праект на рэканструкцыю гравійнай дарогі, разлічаны на 2013-2014 гады. Плануецца ўстанавіць і аўтобусны павільён. Тады мы зможам арганізаваць яшчэ адзін гарадскі маршрут Плянты – вуліца Паўднёва-Заходняя, праз цэнтр горада.
– Вам тэлефануюць з Астрыны. Раней аўтобус Воранава-Мінск заходзіў у наш пасёлак. Нам было вельмі зручна дабірацца да сталіцы. Цяпер маршрут змянілі. Можа магчыма яго аднавіць?




2
Ноя

“Аўтапровад” – у свабоднай эканамічнай зоне

Падпісаны ўказ аб уключэнні ААТ “Шчучынскі завод “Аўтапровад” у СЭЗ “Гроднаінвест”. Гэта дасць новы імпульс для развіцця прадпрыемства. Падатковая палёгка і пэўныя прэферэнцыі пры ўвозе праз мяжу імпартнай сыравіны, якая, як вядома, шырока выкарыстоўваецца пры вытворчасці правадоў, павінны зрабіць наша градаўтваральнае прадпрыемства прыцягальным для інвестараў.
– Разам з тым не зусім правільна разлічваць, што ўжо назаўтра пасля ўключэння завода ў свабодную эканамічную зону да нас пацякуць прамыя інвестыцыі, – зазначае галоўны інжынер прадпрыемства Г.З. Зянкевіч. – СЭЗ адкрывае для нас больш далёкія перспектывы. Як бачна з сусветнай практыкі, на кожны долар інвестара прыходзяцца 4 долары ўласных укладанняў. Дарэчы, “Аўтапровад” сёння інвесціруе сур’ёзныя сродкі ў мадэрнізацыю і аснашчэнне вытворчасці. Так што рухаемся мы ў правільным напрамку.




2
Ноя

Паўсотні наваселляў

50-кватэрны жылы дом, які будаўнікі МПМК-166 узвялі ў Шчучыне ў мікрараёне вуліцы Леніна, будзе здадзены ў эксплуатацыю ўжо ў гэтым месяцы. Яго заселяць члены жыллёвага кааператыва. З увядзеннем у строй гэтага аб’екта ў раёне будзе паспяхова завершаны гадавы план па будаўніцтве жылля.  
У перспектывах на наступны год – будаўніцтва трох 20-кватэрных дамоў па вуліцы Пушкіна ў райцэнтры. Вялікія надзеі ўскладаюцца і на актыўнасць індывідуальных забудоўшчыкаў.




2
Ноя

Вуліцы Зялёнай квітнець і прыгажэць

Поўным ходам ідзе капітальны рамонт вуліцы Зялёнай: рабочыя ДРБУ-161 паставілі новыя бардзюры, спецыялісты БМУ-4 усталёўваюць электраасвятленне.
– Нядаўна мы закончылі рэканструкцыю вуліцы Мічурына, падчас якой было асвоена 775 мільёнаў рублёў, – дзеліцца начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела РУП ЖКГ Вацлаў Іосіфавіч Серахан. – А зараз прыводзім у парадак вуліцу Зялёную. Прызнацца, работы хапае: неабходна выраўняць дарогу перад тым, як пакласці новы асфальт… Многае ўжо зроблена: амаль поўнасцю адноўлена пешаходная дарожка, пакладзены новы тратуар. На капітальны рамонт вуліцы ўжо затрачана амаль 400 мільёнаў рублёў з раённага бюджэту. Згодна з планам, усе будаўнічыя работы будуць завершаны ў снежні бягучага года.




2
Ноя

Рыхтуй сані летам, а “Касмадром” – з восені

У аддзеле адукацыі не прывыклі адкладваць важныя справы на апошні момант.
Для таго, каб у наступным сезоне дзеці маглі камфортна адпачываць у летнім аздараўленчым лагеры “Касмадром”, дарослыя пачалі клапаціцца ўжо цяпер. На днях члены міжведамаснай камісіі пабывалі ў лагеры і прыйшлі да вываду, што харчаблоку патрэбны рамонт. Разам з правядзеннем рамонтных работ запланавана і набыццё новага абсталявання.
Такім чынам, у наступным годзе дзяцей, якія прыедуць адпачываць у лагер, чакае сюрпрыз – абноўленая сталоўка.




н/д



27
Янв

Шчучынскі Біг-Бэн у якасці… дошкі для аб’яў?

Менавіта такая карціна паўстала перад вачамі шчучынцаў пасля выхадных: на вежы з гадзіннікам – гонары нашага горада! – была наклеена нязграбная аб’ява. Хто дадумаўся да такога?
Многіх гараджан гэты факт вельмі абурыў. Вежа з гадзіннікам стаіць у самым цэнтры горада і з’яўляецца адным з яго сімвалаў. Яна вельмі ўдала ўпісалася ў архітэктурна-паркавы ансамбль. Кожны, хто бывае ў Шчучыне, імкнецца сфатаграфавацца каля нашага Біг-Бэна (менавіта так вобразна называюць вежу шчучынцы – Заўв. аўт.), каб забраць з сабой на памяць часцінку гэтай прыгажосці.
У каго ж паднялася рука наклеіць на вежу-абярэг банальную аб’яву?!
– Я заўважыла гэты лісток, калі ішла на работу, – дзеліцца першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Таццяна Ганчарук. – Прызнацца, калі б не ўбачыла сама, то не паверыла, што хтосьці дадумаўся да такога. Вырашыла патэлефанаваць на нумар “рэкламадаўцы”. Трубку падняла дзяўчына, моўчкі выслухала мяне, а потым растлумачыла, што папрасіла свайго сябра расклеіць некалькі аб’яў, а той і “пастараўся”... Маладая асоба паабяцала хутка выправіць сітуацыю.




н/д



9
Янв

Шчучын. Паўстагоддзя як горад…


31 жніўня 1962 года  гарадскі пасёлак Шчучын атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. З нагоды слаўнай даты ў жыцці нашага райцэнтра будзе ладзіцца шэраг мерапрыемстваў, кульмінацыяй якіх стане грандыёзнае свята горада напрыканцы жніўня. Каардынуе ўсю работу па арганізацыі будучых урачыстасцей арганізацыйны камітэт на чале са старшынёй райвыканкама С.І.Ушкевічам.
На першым пасяджэнні, якое праводзіў старшыня раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні аргкамітэта І.Ю.Сакалоўскі, размова ішла аб слаўнай гісторыі Шчучына, у якой, хутчэй за ўсё, яшчэ ёсць свае “белыя плямы”. А значыць, па меркаванні Івана Юльянавіча, не лішне ў чарговы раз зазірнуць у архівы, пашукаць новыя (а дакладней добра забытыя старыя) факты і дакументы з далёкіх-блізкіх 60-х і да нашых дзён. Многа каштоўнага могуць расказаць гараджане старэйшага веку. Жывуць у нашым горадзе тыя, хто ведае яшчэ местачковыя традыцыі Шчучына, памятае, як будавалася тут першая шматпавярхоўка, як адкрываліся “Аўтапровад” ды маслазавод, як першы сыр варылі, як новыя школы прымалі першых сваіх вучняў, як аднаўляліся набажэнствы ў мясцовым касцёле…




Синдикация материалов