Ретро-дайджест | Дзяннiца

Ретро-дайджест

13
Фев

Праз паўстагоддзя – у роднай шко­ле

Родная школа. Колькі мілых сэр­цу ўспамінаў звязана з ёю. Што­год па традыцыі ў першую су­бо­ту лютага  наша Каменская СШ гасцінна расчыняе дзверы для сваіх выпускнікоў. На гэты раз на сустрэчу прыехала многа юбі­ля­раў – тых, хто закончыў шко­лу 10, 20, 30, 40 і нават 50 год та­му.
Пад школьны гімн, музыку і сло­вы да якога напісала А.Я. Грыд­не­ва, у залу зайшлі былыя вучні. Гас­цей цёпла павітаў дырэктар Віктар Ле­а­ні­да­віч Розмысл. Ён расказаў, чым сёння жыве навучальная ўста­но­ва, пазнаёміў з поспехамі і да­сяг­нен­ня­мі вучняў, падзяліўся пла­на­мі на будучае.




9
Окт

У падарунак ад камунальнікаў – прыгажосць і парадак

Нельга не заўважыць, як за мі­ну­лае пяцігоддзе павысілася эфек­тыў­насць ра­бо­ты камунальнай служ­бы раёна. На працягу гэтага ча­су мадэрнізавана  44,5 км цеп­ла­вых сетак гарачага во­да­за­бес­пя­чэн­ня, рэканструявана, па­бу­да­ва­на і ўведзена ў эк­с­п­лу­а­та­цыю 22 аб’­ек­ты РУП ЖКГ. Сёння тут ад­к­ры­ты і паспяхова працуюць новыя нап­рам­кі абслугоўвання – такія, як шы­на­ман­таж, мыйка аўтамабіляў. 




28
Сен

В Гродненской области создают фотопроект достижений региона за время суверенной Беларуси

В Гродненской области создают фотопроект достижений региона за время суверенной Беларуси, сообщает корреспондент БЕЛТА.
Проект предполагает создание фотоэкспозиций в электронном виде и на фотобумаге на тему "Гродненщина вчера и сегодня" по всей области. Снимки, которые демонстрируют изменения, произошедшие во всех сферах, собирают из архивов периодических изданий области, предприятий и организаций, личных архивов фотографов.




17
Сен

Па кнігу – у абноўленую бібліятэку!

Тры гады не прымала наведвальнікаў Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі. Старому будынку патрабаваўся капітальны рамонт.  І вось да Дня пісьменства бібліятэка набыла новы выгляд. У першы дзень святочных мерапрыемстваў адбылося ўрачыстае адкрыццё ўстановы.




7
Авг

Новы Двор – мястэчка старажытнае i самабытнае

 Дзесьці на шасцідзясятым кіламетры дарогі Гродна-Вільня ўтульна месціцца невялікае старажытнае мястэчка Новы Двор. Па-сучаснаму – аграгарадок. Калі запытаць у мясцовых жыхароў, чаму іх населены пункт носіць такую назву, старажылы раскажуць легенду. Быццам ехаў калісьці на паляванне нейкі ці то кароль, ці то князь. І ўжо не так далёка ехаць засталося, як раптам яго конь нагу выкруціў. Час быў ужо позні. Заначаваў тут князь, а раніцаю сказаў сваёй свіце, што трэба на гэтым месцы двор збудаваць ды пару мужыкоў пасяліць, каб заўсёды можна было спыніцца, пераначаваць ды каня перакаваць. А каб адрозніць яго ад іншых, загадаў гэту мясціну Новым Дваром называць. 




7
Авг

В чьих руках «Колесо вре­мени»

 Станиславу Мечиславовичу Во­рон­и­ку по душе рёв мотора и за­пах бензина. Недавно щучинец с ветерком прокатился на своём мо­тоц­и­к­ле «Ява-350» по дорогам Бе­ла­руси и посетил меж­ду­на­род­ный ретро-мотофестиваль «Колесо времени-2015». 
– Вот уже второй год я посещаю этот необычный форум, – при­з­на­ёт­ся Станислав Мечиславович. – Мне есть что показать людям: «Ява-350» 1973-го года выпуска вот уже более 30 лет служит верой и правдой. Купил своего железного ко­ня ещё до армии, а вернулся – стал колесить по дорогам. Ко­неч­но, на такой ретро-технике каждый день ездить не будешь. Я пересел на автомобиль, но и на «Яву» воз­ла­гаю большие надежды. Это – моя юность и тёплые вос­пом­и­нан­ия о прошлых временах.




24
Апр

Паўтара месяца ў зоне ад­чу­жэн­ня

 У наступным годзе споўніцца роў­на 30 год, як на Чар­но­бы­ль­с­кай АЭС прагрымеў страшэнны вы­бух. Тыя дні нават я помню да гэтай пары, хоць было мне то­ль­кі трынаццаць. Ніхто не ве­даў дакладна, што здарылася (паведамленні ў СМІ з’явіліся праз некалькі дзён пасля ава­рыі), але ўсе падсвядома ра­зу­ме­лі, што нешта вельмі не­бяс­печ­нае. Інфармацыя, што пе­ра­да­ва­ла­ся на ўзроўні чутак, тры­во­жы­ла не толькі дарослых, але і дзяцей. Праўда, тады наўрад ці хто ў поўнай меры ўсведамляў, на­ко­ль­кі сур’ёзныя наступствы будзе мець для нас гэта аварыя, ко­ль­кі забярэ жыццяў, колькі пры­ня­се страшных хвароб… 




20
Апр

Герой ушедшей эпохи, или Поговорим о Ленине

 Авторская колонка Александра Касперчука

Сегодня исполняется 145 лет со дня рождения В.И Ленина – че­ло­ве­ка, который коренным об­ра­зом повлиял на ход миро­вой истории. И пусть сегодня о нём не говорят столь часто, как ра­нь­ше, бесспорно одно: этот че­ло­век является одной из са­мых одиозных политических фигур ХХ века.
Так уж вышло, что моё детство сов­па­ло с эпохой «перестройки» и раз­ва­ла Советского Союза. К это­му времени культ личности вождя миро­во­го пролетариата давно ут­ратил былое значение, но всё же про­дол­жал влиять на сознание мо­ло­до­го поколения. Помнится, когда мне было шесть лет, мама при­ве­ла меня в костёл. Возвращаясь со служ­бы, я никак не мог для себя уяснить, так кто всё-таки «главнее» – Бог или Ленин? Сей­час этот нескладный детский воп­рос покажется вам абсурдным, но тог­да он серьёзно озадачил меня.




13
Апр

Почётный гражданин нашего го­ро­да И.Г. Машко 17 апреля от­метит своё 80-летие

 Уже много лет, как Иван Гри­го­рь­евич и его супруга Мария Михай­лов­на из шумного Гродно пе­реб­рались жить на дачу, что не­да­ле­ко от знаменитых Ко­робчиц. Здесь, в уютном, до­во­ль­но скромном по нынешним мер­кам доме, и состоялся наш раз­го­вор по душам. Беседовали, раз­мыш­ляли, вспоминали… Вро­де разные поколения, а зна­ко­мые фамилии то и дело всп­лы­вали на волнах нашей па­мяти.
Казалось, совершила пу­те­шес­т­в­ие в советское прошлое, ко­то­рое в перестройку, конечно же, иной раз поругивала, а теперь ча­ще всего идеализирую. Нос­та­ль­г­ия – светлое чувство. Ведь тог­да мы были такими мо­ло­дыми!




14
Янв

Яны кіравалі раёнам

  “За работу на Шчучыншчыне ат­ры­маў два ордэны – Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сцяга і Знак Па­ша­ны” 

Іван Рыгоравіч МАШКО – пер­шы сакратар Шчучынскага РК КПБ у 1971-1982 г.г.:
– Без перабольшвання скажу: га­ды работы на Шчучыншчыне былі са­мым леп­шым перыядам майго жыц­ця і працы. З гэтым краем і яго людзь­мі я парадніўся. Тут вы­рас­лі мае дзеці. Менавіта тут я сфар­мі­ра­ваў­ся як самадастатковы кі­раў­нік, адчуў поў­ную самастойнасць у пры­няц­ці рашэнняў. Так, гэта ка­ла­са­ль­ная адказнасць за рэ­гі­ён, за лё­сы людзей, але і агромністая ра­дасць, калі відавочнымі ста­но­вяц­ца зрухі на­пе­рад.
Памятаю, як пасля знаёмства з ра­ё­нам сабраў членаў бюро і вы­ка­заў сваю дум­ку наконт таго, што мнос­т­ва малых саматужных кал­га­саў – гэта не заўтрашні дзень. Трэ­ба ўзбуйняцца, тэхнічна пе­раў­з­б­рой­вац­ца. Але нельга фармальна ад­но­сіц­ца да аб’яднання гас­па­да­рак, не думаючы аб кадрах, аб пер­с­пек­ты­вах населеных пун­к­таў. Гэта і на той час было актуальным, і, мяр­кую, зараз на новым вітку раз­віц­ця не страціла сваёй зла­бадзён­нас­ці.




6
Окт

Герои не умирают…

 Они остаются в памяти и в сер­д­цах живых

Солнечным утром в первый день октября не стало Ивана Дан­и­лов­и­ча Лебедева – Героя Со­вет­с­ко­го Союза, участника Па­ра­да Победы 1945 года, По­чет­но­го гражданина Гродно. Он прожил большую яркую жизнь и до последнего вздоха оставался пат­р­ио­том своей страны. Он мног­ие годы был символом му­жес­т­ва и отваги для под­рас­та­ю­ще­го поколения. Сотни людей – ве­те­ра­ны войны и труда, ра­боч­ие и служащие, студенты и школьники – пришли проститься с че­ло­ве­ком-легендой. Пол­ков­н­и­ка Лебедева провожали в пос­ледний путь с воинскими по­чес­тями.




22
Сен

Незабыўная камандзіроўка

 У жыцця свае законы. Тое, што зда­ец­ца трывалым, не­па­руш­ным, заў­сё­даш­нім, існуе столькі, ко­ль­кі належыць. І тут нічога не зро­біш, не пе­рай­на­чыш, зас­та­ец­ца толькі ўсвядоміць гэта і пры­мі­рыц­ца.
– Як хутка гады прамільгнулі, – туж­лі­ва канстатуе былы калега Сця­пан Вац­ла­ва­віч Яхімчык, які ад­даў раёнцы сорак гадоў жыцця. – Засталіся толькі ўспаміны – пры­ем­ныя, цёплыя…




22
Сен

Дарогі і сустрэчы

 Каля чвэрці стагоддзя назад я пат­ро­ху перазнаёміўся з той даў­няй “Савецкай вёс­кай”: спачатку – з яе думкамі і вобразамі, а по­тым – з яе аўтарамі. А неўзабаве ма­ла­дыя Ала Фядотава, Таццяна Сту­па­ке­віч і крыху старэйшыя Ва­сіль Юрэвіч, Сця­пан Яхімчык іні­цы­я­тыў­на, творча і прыгожа “абклалі” далёкія Дудкі на паў­д­ня. Сю­жэ­ты сыпаліся як з бос­ка­га рукава. Ужо праз тыдзень цэ­лы разварот раёнкі прыс­вя­чаў­ся жыц­цю вёскі. І сустрэліся, і пе­раз­на­ё­мі­лі­ся, як аказалася, на ўсё жыццё. А яно, жыццё, такое кароткае і, надзі­ва, хуткаплыннае. Васіль Юрэ­віч быў ду­шой не толькі га­зет­на­га калектыву, а і любой кампаніі, ку­ды б ні павёз рэдакцыйны УА­Зік. Яго­ны былы канёк – сельская гас­па­дар­ка раёна, якую ён спасцігнуў ад ме­ха­ні­за­та­ра да кіраўніка, ад краю да краю. 




22
Сен

На газетных старонках – гіс­то­рыя краіны

Сёлета шчучынская раёнка адз­на­чае свой 75-гадовы юбілей – тэрмін для перыядычнага вы­дан­ня немалы. За гэты час га­зе­та чатыры разы памяняла наз­ву. З верасня 1939 па чэр­вень 1941 г. яна была вядома як “Сцяг працы”, з мая 1943 па 1961 г. – “Чырвоны сцяг”, з 1961 па 1991 г. – “Савецкая вёс­ка”, і толькі з 1992 г. з’явілася су­час­ная “Дзянніца”. Раёнка заў­сё­ды крочыла ў нагу з часам і апе­ра­тыў­на рэагавала на раз­нас­тай­ныя падзеі, якія ад­бы­ва­лі­ся ў краіне. Пры дапамозе па­жоў­к­лых газетных старонак мы вырашылі зазірнуць у мі­ну­лае і даведацца, чым жыў наш ра­ён у першую пасляваенную пя­ці­год­ку.




22
Сен

“Сіноптык” перастараўся

 За час існавання газеты было не­ка­ль­кі, так бы мовіць, пе­ра­ход­ных перыядаў у яе выпуску. Звя­за­ны яны з развіццём па­ліг­ра­фіч­ных тэхналогій. Так, на ней­кім пра­меж­ку часу мы, жур­на­ліс­ты, напісаныя і набраныя на машынцы ў сценах рэдакцыі тэк­с­ты адпраўлялі разам з ма­ке­там будучага нумара ў Гродзен­с­кую друкарню. Там вы­хад раёнкі (камп’ютарныя набор і вёрстку, ка­рэк­ту­ру) курыравалі два нашы суп­ра­цоў­ні­кі. Су­вязь з імі пад­т­рым­лі­ва­лі па тэлефоне.




24
Янв

Дзень светлай самоты

 17 студзеня землякі і прыхільнікі творчасці кампазітара і музыканта Чэслава Немэна сабраліся на ягонай радзіме ў Старых Васілішках. 

У кацёле Святых Апосталаў Пятра і Паўла, дзе некалі хлопчыкам спяваў Чэслаў і дзе ў яго гонар вісіць мемарыяльная дошка, ксёндз Збігнеў Драгула адслужыў памінальную святую імшу. Прысутныя памаліліся за спачын душы светлага чалавека, які, валодаючы неверагодным талентам, жыў па-хрысціянскіх запаведзях. Вучні Галавічпольскай сярэдняй школы выступілі з цудоўнай каляднай батлейкай. А потым у храме загучаў голас спевака: праз свой знакаміты твор аўтар заклікаў людзей добрай волі вынішчыць нянавісць і захаваць гэты дзіўны свет у любві ды згодзе. Гэта кранула да слёз…
Шчырыя размовы ды ўспаміны працягнуліся ў доме, дзе рос і сталеў Чэслаў Выджыцкі і дзе ўжо некалькі год пасяпяхова працуе клуб-музей. Было па-дамашняму цёпла і хораша.




16
Дек

Фільм, фільм, фільм...

Ужо і не ўспомню, колькі разоў я глядзела кінафільм “Белыя ро­сы” вытворчасці “Беларусьфільм”, які здымаўся ў Гродна ў 1983 годзе. Многія рэп­лі­кі герояў даўно ведаю на па­мяць. І ўсё роўна кожны раз, ка­лі з’яўляецца ў праграме гэта стуж­ка, гляджу яе зноў. Добры, шчы­ры, душэўны фільм, у якім зня­лі­ся выдатныя савецкія ак­цё­ры.  У наступным годзе беларускае кі­но адзначыць 90-гадовы юбілей. За гэты час на “Беларусьфільме” зня­та больш за 500 мастацкіх фі­ль­маў, некалькі тысяч да­ку­мен­та­ль­ных і каля сотні “мульцікаў”. Ра­бо­ты беларускіх кінематаграфістаў не­ад­на­ра­зо­ва былі адзначаны ўзна­га­ро­да­мі розных міжнародных фес­ты­ва­ляў. Беларускае кіно мае свой твар, свае адметныя рысы, та­ле­на­ві­тых рэжысёраў, акцёраў, мас­та­коў і аператараў і, канечне ж, свай­го гледача.
Напярэдадні Дня беларускага кі­но мы паспрабавалі высветліць, якія фільмы карыстаюцца па­пу­ляр­нас­цю ў гледачоў.




30
Июл

Гісторыя горада газетным радком: год 1971-ы...

Растуць рады шафёраў

Штогод пры раённым камітэце ДТСААФ у Шчучыне працуюць курсы па падрыхтоўцы матацыклістаў і шафёраў-аматараў. У гэтым годзе паспяхова закончылі курсы і атрымалі права на ваджэнне транспарту 295 чалавек.
...У гэтым годзе ў Шчучыне адкрыты таксама курсы па падрыхтоўцы шафёраў трэцяга класа. Ужо выпушчана 40 спецыялістаў і 20 чалавек працягвае вучобу.
М.Засмолін,
няштатны карэспандэнт.
(“Савецкая вёска”, №100 ад 21 жніўня 1971 г.)


Сыр на экспарт

Прадукцыя Шчучынскага масласырзавода, і ў прыватнасці, сыр “Расійскі” карыстаецца нядрэнным попытам за мяжой. У мінулым годзе ў Германскую Дэмакратычную Рэспубліку яго было адпраўлена звыш 10 тон.




20
Июл

Гісторыя горада газетным радком: год 1970-ты...

Сыраробчы гігант у страі

Шчучынскі масласырзавод – буйнейшае прадпрыемства малочнай прамысловасці. Яму пакуль што няма роўных у нашай рэспубліцы. З асваеннем праектнай магутнасці завод будзе перапрацоўваць за змену 100 тон малака.Усяго за год Шчучынскі масласырзавод будзе выпускаць 2300 тон сыру “Расійскага”, 800 тон масла, 331 тону малочнага цукру, які пойдзе на фармацэўтычныя заводы, і нямала іншай прадукцыі.
 – Будавалі завод не адны мы, – гаворыць прараб ПМК-26 Альфрэд Шота. – У яго будаўніцтве прымалі ўдзел многія прадпрыемствы Масквы, Ленінграда, Запарожжа, Літвы.
…Дзяржаўная камісія падпісала акт аб прыняцці ў эксплуатацыю Шчучынскага масласырзавода , які аснашчан навейшым абсталяваннем. Многія вытворчыя працэсы аўтаматызаваны.
У. Царэвіч.
(“Савецкая вёска”, № 12 ад 29 студзеня 1970г.)




9
Июл

Гісторыя горада газетным радком: год 1969-ты...


Холад не перашкода
Паспяхова працуюць нашы будаўнікі. Нягледзячы на зіму, яны ўзводзяць зараз 30 аб’ектаў. Хуткімі тэмпамі ідзе будаўніцтва масласырзавода, райбальніцы, дома састарэлых, ваенкамата. Гэтыя аб’екты будуць сёлета здадзены ў эксплуатацыю.
… Для жыхароў горада Шчучына мы пачалі ўзводзіць 26-кватэрны дом, хутка прыступім да будаўніцтва яшчэ аднаго – 90-кватэрнага дома.
Асабліва старанна працуюць комплексныя брыгады Вацлава Рудага і Віктара Жагуня.
С. Карлін,
сакратар партарганізацыі ПМК-26.
(“Савецкая вёска”, №11 ад 25 студзеня 1969 г.)


Рэспубліканская нарада будаўнікоў у Шчучыне




Синдикация материалов