Год книги | Дзяннiца

Год книги

31
Окт

Поспешим к “Смешарикам”

 До чего же нравится же­лу­докским ребятам нововведение в местной библиотеке! Сот­рудники выделили для ребят от­де­ль­ный уголок, обновили инте­рь­ер, закупили батут для ма­лы­шей, настольные игры, гим­нас­т­и­чес­к­ие мячи, на­дув­ные крес­ла… Так “родилась” в го­род­с­ком посёлке детская игро­вая ком­на­та с забавным наз­ван­ием “Смешарики”.
– Профинансировала этот не­ор­д­и­нар­ный проект Щучинская ЦБС, – говорит заведующая Же­лу­док­с­кой библиотекой Галина Нико­ла­ев­на Бекиш. – Наш очаг культуры и без того всегда был востребован у же­луд­чан, но новые формы ра­бо­ты пришлись как нельзя кстати. Те­перь мальчишки и девчонки, а так­же их родители приходят к нам не то­ль­ко обменять книги, но и инте­рес­но отдохнуть. Мы с удо­во­ль­с­т­в­ием можем организовать День имен­ин­ни­ка или просто чаепитие, где увлекательная интел­лек­ту­а­ль­ная беседа не на последнем мес­те.




12
Сен

Кніга едзе да вяскоўцаў

 12 маршрутаў распрацаваны для аўтобуса-бібліятэкі, які аб­с­лу­гоў­вае жы­ха­роў аддаленых і ма­ла­на­се­ле­ных вёсак раёна. На гэ­тым тыдні чытальня на колах па­бы­ва­ла ў вёсках Сарокі і Рым­кі. Цікава было адправіцца ў гэ­тую вандроўку на мік­ра­аў­то­бу­се, які ўзяў на ся­бе функцыі і біб­лі­я­тэ­кі, і клуба. Дзве гас­па­ды­ні – бібліятэкар аддзела аб­с­лу­гоў­ван­ня і інфармацыі цэн­т­ра­ль­най раённай бібліятэкі Надзея Ры­го­раў­на Іваш­ке­віч і за­гад­чы­ца аўтаклуба Кацярына Час­ла­ваў­на Дзенуць – запэўнілі, што вяс­коў­цы заўсёды рады кнігам і пес­ням, так што сустрэча абяцае быць цёп­лай і запамінальнай. Так і адбылося. Напэўна, аб такіх удзяч­ных чытачах і гле­да­чах мож­на толькі марыць.




8
Сен

Маленькі крок да вялікага

 Да пачатку навучальнага года і свя­та беларускага пісьменства ў мага­зіне “Дзіцячы свет” у г. Шчучыне пас­п­ра­ба­ва­лі практыкаваць скідкі з цаны на кні­гі. І трэба сказаць, што па­куп­нік звярнуў на гэта ўвагу.
– Безумоўна, мы не дасягнем та­ко­га эфекту ў продажы кніг, як тое бы­ло напрыканцы васьмідзясятых мі­ну­ла­га стагоддзя, калі ля кніж­на­га магазіна зранку стаялі чэргі, – зак­лю­чае начальнік рознічнага ўчас­т­ка Шчучынскага філіяла аблспажыўтаварыства Але­на Станіславаўна Шымук. – Але вынікі акцыі падказваюць, што трэ­ба рабіць розныя захады дзеля па­пу­ляры­за­цыі кнігавыдання.




8
Сен

Шчучын прыняў ад Заслаўя эстафету сталіцы беларускага пісьменства

 Ганарова і годна гучала ў Зяслаў'і назва нашага горада як пераемніка аднаго з самых яркіх нацыянальных фестываляў на Беларусі. Як мы ўжо паведамлялі, 22-ая ўрачыстасць з нагоды Дня беларускага пісьменства-2015 будзе праводзіцца ў Шчучыне. Эстафету-вымпел прымаў ад старшыні Заслаўскага гарвыканкама С.П. Карташовай старшыня Шчучынскага райвыканкама С.В. Ложэчнік.




20
Дек

Унікальная кніжніца і яе скар­бы

 У самым цэнтры нашай ста­лі­цы – на плошчы Незалежнасці ў пра­вым крыле Дома Урада – зна­ходзіц­ца Прэзідэнцкая біб­лі­я­тэ­ка Рэспублікі Беларусь (да1994 года – Урадавая). Разам з Нацыянальнай бібліятэкай Бе­ла­ру­сі і Цэнтральнай навуковай біб­лі­я­тэ­кай імя Я. Коласа На­цы­я­на­ль­най Акадэміі Навук Бе­ла­ру­сі Прэзідэнцкая бібліятэка ўва­ходзіць у тройку самых буйных кніж­ніц нашай краіны. Сёння гэта спе­цы­я­лі­за­ва­ны галіновы цэнтр біб­лі­я­тэч­на-інфармацыйнага за­бес­пя­чэн­ня органаў улады і кі­ра­ван­ня краіны, цэнтр навукова-да­па­мож­най бібліяграфіі па дзяр­жа­ве, праве, міжгаліновай эка­но­мі­цы. Сярод яе пры­я­ры­тэт­ных абанентаў у Рэспубліцы Бе­ла­русь – Адміністрацыя Прэ­зі­дэн­та, Палата прадстаўнікоў і Са­вет Рэспублікі Нацыянальнага схо­ду, Савет Міністраў, Кан­с­ты­ту­цый­ны і Вярхоўны Суды, мяс­цо­выя Саветы дэпутатаў і іх вы­кан­ка­мы, а таксама Выканаўчы сак­ра­та­ры­ят СНД. Але ін­фар­ма­цый­ныя рэсурсы адкрыты і для шы­ро­ка­га кола карыстальнікаў. 10 снежня 2013 года бібліятэка адз­на­чы­ла 80-годдзе свайго на­рад­жэн­ня.




13
Сен

Аўтарытэт трэба заваёўваць пра­цай

 У гэтым упэўнены маладыя суп­ра­цоў­ні­цы Васілішкаўскай се­ль­с­кай бібліятэкіУмовам працы, што ство­ра­ны ў Васілішкаўскай сельскай біб­лі­я­тэ­цы, можна толькі па­зай­з­д­рос­ціць. Заходзіш сюды і не можаш схаваць захаплення: сап­раў­д­ны храм кнігі і прытым су­час­ны, шыкоўны. Тонкі густ ад­чу­ва­ец­ца ў кожнай дэталі ін­тэ­р­’­е­ра – ад прыгожых штор на вокнах да маляўнічай шы­ль­дач­кі на кніжнай паліцы. Так і хо­чац­ца прысесці на мяккую ску­ра­ную канапу ў чытальнай зале і пагартаць новы часопіс. Ды і раз­мяс­ці­ла­ся бібліятэка ў цу­доў­ным будынку цэнтра ку­ль­ту­ры і вольнага часу ў самым цэн­т­ры аграгарадка.
Пахвальна, што суп­ра­цоў­ні­цы бібліятэкі адразу ацанілі пе­ра­ва­гі гэтай установы і зра­зу­ме­лі, што з месцам працы ім па­шан­ца­ва­ла. І хаця стаж іх тут вы­мя­ра­ец­ца парай месяцаў, аба­я­ль­ныя бібліятэкаркі ўжо за­ва­я­ва­лі прыхільнасць чы­та­чоў.




13
Сен

Гаспадыня храма кнігі

“Праходзілі вякі, адыходзілі ў ня­быт пакаленні, знікалі ма­гут­ныя дзяржавы, а кніга – вялікае цу­да, створанае чалавечым ро­зу­мам, жыла, хвалявалася, абуд­жа­ла думку”, – так пранікнёна і ём­ка выказаўся пра кнігу вя­до­мы беларускі пісьменнік С. Алек­сан­д­ро­віч. Гэтыя словы блізкія і загадчыцы Мураванскай се­ль­с­кай бібліятэкі Алене Яўгеньеўне Жэш­ка. Алена Яўгеньеўна працуе тут неп­ра­цяг­лы час – тры гады, але з кні­гай ідзе па жыцці з дзяцінства, ся­род іншых аўтараў вылучае твор­часць Івана Шамякіна. Ды і пра­фе­сія абавязвае шанаваць дру­ка­ва­нае слова: па адукацыі яна – нас­таў­ні­ца, да прыходу на гэту пра­цу выкладала ў школе.




6
Сен

Сэрцам роднага слова краніся

У Астрынскай школе з нагоды Дня беларускага пісьменства віталі самога Францыска Скарыну і юных паэтаў – паслядоўнікаў Алаізы Пашкевіч.

Калі на сцэне з’явіўся … першадрукар і асветнік Францыск Скарына, я здзівілася. Што ж за цуды адбываюцца ў сценах Астрынскай школы? Аказалася, Скарына – галоўны герой свята, прысвечанага Дню беларускага пісьменства, якое прыгожа і шырока адзначалі ў Астрыне. З астрынскім краем цесна звязана і гучнае імя ў беларускай літаратуры – Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Многія тутэйшыя дзеткі, як і іх славутая зямлячка, цудоўна валодаюць вершаваным словам. 




14
Июн

...Хірургамі становяцца

Урач Шчучынскай ЦРБ А.І. Зда­но­віч названы “Чалавекам го­да Гродзеншчыны” . Хірург Андрэй Іосіфавіч Зда­но­віч аказаўся чалавекам надз­вы­чай сціплым. Пры нашай з ім сус­т­рэ­чы настойліва пе­ра­кон­ваў, што працуе, як і ўсе ў іх ад­дзя­лен­ні, што яго калегі больш дас­той­ныя публічнай увагі... 
Між тым, у мяне як жур­на­ліс­та падстава, каб пагутарыць ме­на­ві­та з хі­рур­гам Здановічам, бы­ла сур’ёзная: рашэннем Гродзен­с­ка­га аб­л­вы­кан­ка­ма па вы­ні­ках работы за мінулы год яму прысвоена званне “Чалавек го­да Гродзеншчыны”.
Я ацаніла сціпласць маладога ўра­ча, але не прыняла. Таму нем­на­гас­лоў­нас­цю свайго героя не задаволілася і пайшла збі­раць інфармацыю з першых вус­наў. Як аказалася, зрабіла пра­ві­ль­на. Бо для пацыентаў, па іх прызнанні, “лепшага док­та­ра і не трэба”.




24
Май

Бібліятэчныя фонды: за­ха­ван­не, улік, класіфікацыя

 Наведвальнікі бібліятэк пры­вык­лі да таго, што могуць знай­с­ці тут лю­бую патрэбную ін­фар­ма­цыю. Хуткае і якаснае аб­с­лу­гоў­ван­не ўвайшло ў прак­ты­ку работы бібліятэкараў на­ша­га раёна. А, між іншым, ра­заб­рац­ца ў такім ка­ла­са­ль­ным па­то­ку інфармацыі, якой ва­ло­да­юць сёння бібліятэкі, было б прос­та не­маг­чы­ма без сістэмы ўлі­ку і пошуку. Як зрабіць найбольш эфек­тыў­най інфармацыйна-по­шу­ка­вую сістэму – гэ­та аб­мяр­коў­ва­лі і гэтаму вучыліся ра­бот­ні­кі бібліятэчных устаноў раёна на се­мі­на­ры, які прайшоў на ба­зе цэнтральнай раённай біб­лі­я­тэ­кі імя Цёткі.




8
Май

Крынічкай спявае родная мо­ва

– Добры дзень! Праходзьце, ка­лі ласка! – так прыгожа і вет­лі­ва на роднай мове запрашалі гас­цей на свята першакласнікі СШ №1 г. Шчучына. Так мі­ла­гуч­на ліліся словы з вуснаў дзяцей і выклікалі шчырую ўсмешку ў да­рос­лых. Хлопчыкі і дзяўчынкі з 1 “Г” ужо цэлы год вучацца раз­маў­ляць на беларускай мове, лю­біць і шанаваць мову сваіх прод­каў.   – Наша дачка з задавальненнем зай­ма­ец­ца ў гэтым класе, – рас­каз­вае мама Ілоны Гайдукевіч Аксана Ана­то­ль­еў­на. – Са свайго боку мы так­са­ма стараемся падтрымаць на­шу маленькую беларусачку і да­па­маг­чы ёй: самі размаўляем дома па-беларуску, чытаем мастацкую лі­та­ра­ту­ру на роднай мове. І мы ве­ль­мі рады, што ў дачушкі ўсё ат­рым­лі­ва­ец­ца. Дарэчы, у нашым кла­се займаюцца толькі восем дзя­цей, да кожнага з іх у настаўніцы Іры­ны Казіміраўны Паўлюкевіч асо­бы падыход.




12
Апр

“Шчучынцы паважаюць дру­ка­ва­нае слова…”

Вольга Паўлаўна Жаўняк больш за 12 гадоў працуе ў кі­ёс­ку №1 Шчу­чын­с­ка­га аддзялення “Гроднааблсаюздруку”.
– Яна не толькі выдатны спе­цы­я­ліст, але і цудоўны ча­ла­век, – дае адзнаку свай­му ра­бот­ні­ку начальнік аддзялення Іван Міхайлавіч Рыжонкаў. – Ды і па­куп­ні­кам яна вельмі па­да­ба­ец­ца.
Ля кіёска №1, які знаходзіцца ка­ля ўніверсама “Цэнтральны”, заўсёды шмат па­куп­ні­коў. І не дзі­ва.
– Мы прапануем больш за 600 най­мен­няў газет і часопісаў, – рас­каз­вае Вольга Паў­лаў­на. – Акрамя гэ­та­га, у нас можна набыць кнігі і ін­шыя неабходныя рэчы.
В.П. Жаўняк працуе разам з на­пар­ні­цай – Нінай Барысаўнай Ку­ліц­кай, чый стаж кіяскёра вы­мя­ра­ец­ца 15 гадамі. Жанчыны з душой ад­но­сяц­ца да сваёй прафесіі.
– За дзень кіёск наведваюць больш за 300 чалавек, а часам і да 500 даходзіць! – расказвае Вольга Паў­лаў­на. – Вельмі любяць нашы шчу­чын­цы раёнку. У суботу, нап­рык­лад, атрымалі 43 экзэмпляры “Дзянніцы”, сёння з дзясятак зас­та­ло­ся – за дзень разбяруць.




5
Апр

Ад прадзедаў спакон вякоў...

Лілія Іванаўна Сакалоўская вось ужо 20 гадоў працуе ў Жалудоцкай сярэдняй школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, з’яўляецца класным кі­раў­ні­ком 5 класа.
– Я вельмі люблю сваю прафесію і жыву ёю, -- гаворыць Л.І. Сакалоўская. – Вяс­ко­выя дзеткі вельмі старанныя. Маю прапанову размаўляць па-беларуску, пе­рас­ту­піў­шы парог класа, прынялі на “ўра”. Ды і дома мае вучні не цураюцца род­най мовы. Яна вельмі прыгожая і мілагучная. Вось толькі ведаць мову трэба на вы­дат­на і не ўжываць “трасянку”.

Прывіць любоў да роднай мовы – адна з задач Ліліі Іванаўны Сакалоўскай.
Заўсёды карыстаюцца папулярнасцю ў школе алімпіяды па роднай мове і шмат­лі­кія конкурсы. Любяць вучні і арфаграфічную хвілінку, якую праводзіць на кож­ным уроку Л.І. Сакалоўская.




21
Сен

Славамір Антановіч: " Мае кнігі для мяне, як дзеці, – усе любімыя"

Наш зямляк знакаміты пісьменнік Славамір Антановіч стаў пераможцам рэспубліканскага літаратурнага конкурсу ў намінацыі "Лепшы твор 2011 года ў галіне публіцыстыкі".
Узнагароды – дыплом І ступені за кнігу "Судьба до востребования" і фігурку залатога Купідона – ён атрымаў на свяце пісьменства ў Глыбокім. А днямі прыехаў на сустрэчу з вучнямі і педагогамі гімназіі: падарыць кнігі і расказаць пра сваю творчасць.

Дырэктар гімназіі Наталля Янаўна Лебедзь расказала творчую біяграфію госця, пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з кнігамі пісьменніка.
– Кожны мой твор звязаны з пэўным перыядам у жыцці, – патлумачыў Славамір Валяр'янавіч. – Калі працаваў у Вярхоўным судзе, нарадзілася кніга "Приговорённые к расстрелу", у Савеце Міністраў – "Призраки Можейковской крепости". У кнізе "Судьба до востребования" значнае месца адведзена Шчучыну. Усе мае гісторыі засноўваюцца на дакументальных фактах, а для гэтага я многа працую ў архівах. Напрыклад, дакументальна-гістарычная кніга "Ушедшие в бессмертие" напісана па ўнікальных архіўных дакументах КДБ. Часам вяртаюся да сваіх рукапісаў, штосьці дапаўняю, уношу карэктывы. Так было з гістарычным раманам "Пётр Машэраў", які я неаднаразова перапрацоўваў.
Па прызнанні пісьменніка, у яго ўсе творы – любімыя. Кожную са сваіх кніг ён прапускае праз сэрца, праз душу.
– Яны для мяне, як дзеці – усе роўныя, – гаворыць Славамір Валяр'янавіч. – Над кожнай я працую з вялікім жаданнем, стараюся напісаць так, каб чытачам было цікава, прывесці факты, якія прыхільнікі дакументалістыкі змогуць знайсці толькі ў маіх кнігах.
Юных удзельнікаў сустрэчы цікавілі самыя розныя пытанні, якія яны і задавалі пісьменніку. І, безумоўна, гімназісты хацелі ведаць, адкуль Славамір Антановіч бярэ тэмы для сваіх сюжэтаў.
– Іх падказвае жыццё, – патлумачыў пісьменнік. – Стараюся знайсці тое, што выкліча ў людзей сапраўдны інтарэс, збіраю матэрыял, а потым шукаю формы яго падачы. Так і "нараджаецца" кніга. Дарэчы, мае чытачы часта цікавяцца, калі я паспяваю пісаць. Адкрыю сакрэт: з дванаццаці да трох гадзін ночы я поўнасцю магу прысвяціць сябе творчасці.




24
Авг

“Я палюбіла Шчучын усім сэрцам!”

Лідзія Свірыдаўна Далецкая прыехала ў Шчучын, калі ён яшчэ меў статус гарадскога пасёлка. Але ён быў такім каларытным, утульным, зялёным, што выпускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума лічыла, што ёй надзвычай пашанцавала з месцам работы. “Я палюбіла Шчучын усім сэрцам!” – сказала ў размове Л.С. Далецкая.

Год Лідзія прарарабіла ў раённай бібліятэцы, а ў 1951 годзе адкрылася Шчучынская дзіцячая бібліятэка, і маладой супрацоўніцы даверылі ёю загадваць. Бібліятэка знаходзілася ў старэнькім будынку па вуліцы 17 Верасня, пазней на гэтым месцы пабудавалі раённы вузел сувязі. Шчучынская дзятва надзвычай любіла чытаць, дзверы ў бібліятэку не зачыняліся, у чытальнай зале хлопчыкі і дзяўчынкі заўзята гарталі старонкі кніг і часопісаў, натхнёна абмяркоўвалі навінкі літаратуры. Бібліятэкары ўмелі зацікавіць маленькіх чытачоў, дапамагалі ім знайсці патрэбную кнігу.
Сорак тры гады аддала Лідзія Свірыдаўна Далецкая любімай справе. Яна працавала з душой і азартам. Разам з калегамі-бібліятэкарамі ладзілі цікавыя агляды кніг, выступалі з імі ў школах на класных гадзінах, афармлялі выставы, арганізоўвалі сустрэчы ў бібліятэцы, карацей кажучы, прымянялі ўсе формы работы, каб прывіць дзеткам любоў да кнігі. Невыпадкова ў 1962 годзе Шчучынская дзіцячая бібліятэка была прызнана лепшай у вобласці. Вось што тады з гэтай нагоды пісала раёнка: “Сюды з’ехаліся з усіх раёнаў загадчыкі дзіцячых бібліятэк, каб пераняць вопыт работы загадчыцы, павучыцца, як трэба арганізоўваць прапаганду кнігі сярод юнага чытача, прывіваць яму любоў да кнігі – багатай крыніцы ведаў”.
Лідзія Свірыдаўна Далецкая з цеплынёй успамінае людзей, з якімі давялося працаваць. Гэта адданыя сваёй прафесіі жанчыны – Зінаіда Феафілаўна Жалудок, Лідзія Іванаўна Ганчарова, Любоў Прохараўна Гніненка, Ірына Сяргееўна Сяўрук і многія іншыя. Тадышні інспектар аддзела культуры Вольга Міхайлаўна Абухоўская, чалавек кампетэнтны і добры, заўсёды падтрымлівала калег і ва ўсім ім дапамагала.
Для сваіх калег Лідзія Свірыдаўна была прыкладам не толькі ў рабоце. Яна вяла актыўную грамадскую дзейнасць. Двойчы выбіралася дэпутатам Шчучынскага пасялковага Савета. Неабыякавасць да ўсяго, што адбываецца вакол, жаданне змяніць сітуацыю да лепшага – гэтыя рысы заўсёды вызначалі Далецкую. Лідзія Свірыдаўна неаднаразова выходзіла пераможцай сацспаборніцтва ў сваёй сферы, яе прозвішча занесена ў Кнігу пашаны абласнога ўпраўлення культуры, узнагароджана значком Міністэрства культуры СССР “За выдатную работу”. Ветэрана працы не забываюць і сёння. Маладыя калегі запрашаюць Л.С. Далецкую на мерапрыемствы, што ладзяцца ў бібліятэках, з цікавасцю слухаюць яе аповяд пра жыццё і работу.




13
Июл

Гучыць яе ліра нанова…

15 ліпеня, 126 гадоў таму, у фальварку Пешчына нарадзілася наша зямлячка Алаіза Пашкевіч – Цётка
“Людзі нараджаюцца і паміраюць, але народ застаецца. Палымянае слова, кінутае ў яго сэрца, не меркне і не старэе, яно таксама становіцца вечным. Побач з такім словам жыве імя чалавека, які падараваў яго народу”.
З гэтых слоў пра нашу зямлячку, выдатную беларускую паэтэсу, грамадскага дзеяча, асветніцу Алаізу Сцяпанаўну Пашкевіч  я калісь пачынала праводзіць экскурсію ў музеі Цёткі, які размясціўся ў Астрынскай сярэдняй школе. Мне пашчасціла не толькі жыць на радзіме Цёткі, але вучыцца ў школе, якая носіць яе імя, быць экскурсаводам і старшынёй савета музея, створанага ў гонар паэтэсы 20 год таму
.
Музей існуе з 1982 года, пастаянна папаўняецца экспанатамі. Яго заснавальніцай можна смела назваць Галіну Багумілаўну Пугач. Па крупінках збірала яна разам з дзецьмі звесткі пра Цётку, фотаздымкі, рукапісы, даўнія рэчы. Зараз яе справу працягвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ала Сямёнаўна Балобан. З музеем супрацоўнічалі і супрацоўнічаюць многія знакамітыя паэты і пісьменнікі.  Мне самой давялося сустрэцца ў Мінску з пісьменніцай Лідзіяй Арабей, якая перадала для музея літаратуру, брашуры, лісты сястры Цёткі Караліны і іншыя каштоўныя экспанаты. У мяне была цудоўная магчымасць не толькі ўбачыць у музеі рэчы, якімі карысталася Цётка, але і дакрануцца да іх. Самымі каштоўнымі экспанатамі можна смела назваць старадаўнюю кнігу “Першае чытанне для дзетак беларусаў” і буфет з хаты сям’і Пашкевічаў. У музеі захоўваюцца і копіі розных дакументаў ды пасведчанняў, і кнігі, якія належалі Алаізе Пашкевіч, і  яе лісты да сяброў, і фотаздымкі родных.




6
Июл

Для Бацькаўшчыны-маці буду граці!

Сёння Беларусь адзначае 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы
Купала, сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч, нарадзіўся на Маладзенчыншчыне ў фальварку Вязынка 7 ліпеня 1882 года ў сям’і арандатара, якраз на свята Купалле, таму і ўзяў паэт сабе такі псеўданім.
Першыя вершы Купалы – сентыментальна-рамантычныя, былі напісаны на польскай мове. Але хутка паэт зразумеў, што родная беларуская мова для яго больш блізкая.  Верш “Мужык” быў надрукаваны ў газеце “Паўночна-заходні край” у 1905 годзе.

Значнае ўздзеянне на Купалу як паэта аказала творчасць Францішка Багушэвіча і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Іх ідэі – самавызначэнне беларусаў і Беларусі, адраджэнне і захаванне спрадвечных беларускіх традыцый – сталі крыніцай натхнення паэта. Купала – паэт па праве народны, пісаў ён пра народ і для народа:
З цэлым народам гутарку весці,
Сэрца мільёнаў падслухаць біцця –
Гэткай шукаю цэлы век чэсці,
Гэта адно мне падпорай жыцця.




18
Май

Бібліятэка – цэнтр патрыятычнага выхавання

Кожны раз, калі бываю ў Ражанцы, як магнітам цягне ў бібліятэку. А чаму б сюды не заглянуць? Яшчэ з парога цябе сустрэнуць ветлівай усмешкай загадчыца сельскай бібліятэкі Яніна Яўгенаўна Каранкевіч і бібліятэкар Ганна Іосіфаўна Орсік. Яны заўсёды дапамогуць выбраць літаратуру, падбяруць часопісы, да кожнага чытача, дарослага ці маленькага, знойдуць падыход.
У бібліятэцы ўтульна, многа кветак. Для самых маленькіх наведвальнікаў аформлены дзіцячы куток, дзе шмат мяккіх цацак. Інтарэсы чытачоў задаволіць багаты кніжны фонд, разнастайныя часопісы і газеты. У бібліятэцы ёсць мультымедыйны цэнтр з выхадам у інтэрнэт. Тут можна скарыстацца ксераксам, зрабіць копіі патрэбных дакументаў – бібліятэка аказвае больш за 30 відаў платных паслуг.
Сярод карыстальнікаў бібліятэкі не толькі ражанкаўцы, але і жыхары навакольных вёсак. Для іх арганізаваны падворны абход, а ў вёсцы Гірдзеўка працуе “перасоўка”.




23
Апр

Новыя кнігі пра Беларусь і беларусаў

У Шчучынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Цёткі ў Год кнігі досыць шмат паступленняў літаратурных навінак. Хочацца адзначыць некаторыя з іх.
Найперш гэта кніга Р.С. Матульскага “Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси”.  У гэтым выданні сабрана гісторыя развіцця кніжнай і бібліятэчнай справы Беларусі IX – пачатку XX ст.ст. у кантэксце нацыянальнай і агульнаеўрапейскай гісторыі.
Яшчэ адно выданне, прысвечанае галоўнай скарбніцы кніг, – цудоўны фотаальбом “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”. На працягу дзесяцігоддзяў Нацыянальная бібліятэка выконвае місію захавальніцы спадчыны беларускага народа, задавальняе інфармацыйныя і сацыяльна-культурныя патрабаванні карыстальнікаў на базе ўнікальнага фонду дакументаў. Сваю біяграфію бібліятэка пачала амаль адначасова з узнікненнем беларускай дзяржаўнасці.




16
Апр

Буккросінг стартаваў у Шчучыне, або Пара адпусціць кнігі на свабоду!

Бадай, што ў кожнага з нас на паліцы знойдзецца адна-дзве чужыя кнігі. Звычайна бывае так: пазычаем на выхадныя кнігу, а праз месяц імкнемся ўспомніць, чыя яна. I гаспадар, што дзіўна, не аб’яўляецца. Мабыць таму, што ён і сам не помніць, што і каму даў пачытаць... А потым ужо ты даеш гэтую кнігу каму-небудзь яшчэ. Зразумела, не патрабуючы назад. Так і вандруюць з дома ў дом кнігі і часопісы.

Мяняцца кнігамі заўсёды было адной з добрых традыцый. Але ў наш час у працэс абмена ўмяшаліся новыя тэхналогіі. Старое захапленне на новы лад атрымала назву “буккросінг”.
Буккросінг (англ. bookcrossing) – хобі і грамадскі рух, які дзейнічае па прынцыпе: “прачытаў – аддай другому”. Гэта працэс вызвалення кніг. Чалавек, прачытаўшы кнігу, не ставіць яе пыліцца на паліцы, а пакідае (“адпускае на волю”) у людных месцах (парку, кафэ, краме, аўтобусе, цягніку і г. д.) для таго, каб другі чалавек мог гэтую кнігу знайсці і прачытаць. Той у сваю чаргу павінен паўтарыць працэс. Такім чынам, кніга, а разам з ёй і ўсе тыя эмоцыі, што перажыў чытач, вандруюць па горадзе, краіне, а то і па свеце. Шлях кнігі можна прасачыць праз інтэрнэт з дапамогай нумара, які прысвойваецца ёй на спецыяльным сайце -http://bookcrossing.ru.




Синдикация материалов