Шчучынскаму раёну - 75! | Дзяннiца

Шчучынскаму раёну - 75!

6
Янв

Майстры крэатыву і святочнага настрою

У дызайнерскіх здольнасцях шчучынскіх камунальнікаў сапраўды  не прыходзіцца сумнявацца. Толькі паглядзіце, як цудоўна яны падрыхтавалі родны Шчучын да сустрэчы Новага года! Галоўная ёлка раёна ўражвае сваёй прыгажосцю і багаццем убранства, цэнтральныя вуліцы “патанаюць” у ілюмінацыі, а ў гарадскім скверы на радасць гараджанам з’явіўся сапраўдны казачны гарадок з мноствам каркасных фігур.
-- Мы пачалі рыхтавацца да надыходу Новага года яшчэ ў верасні, -- прызнаецца інжынер РУП ЖКГ Алена Уладзіміраўна Шэршань. – Менавіта тады і з’явілася ідэя стварыць каркасныя фігуры і ўпрыгожыць імі цэнтр горада.




24
Дек

Начныя агні Шчучына

Наш родны Шчучын гатовы да сустрэчы Новага года: галоўная ёлка раёна ўбрана мноствам цацак і агеньчыкаў, на плошчы і ў гарадскім скверы ўсталяваны шматлікія ззяючыя каркасныя фігуры, фасады магазінаў падсвечаны.
      Але не толькі цэнтр горада “патанае” ў ілюмінацыі. Навагодні настрой адчуваецца ўсюды. Светлавое афармленне ўражвае на Шчучынскім масласырзаводзе, заводзе “Аўтапровад”, раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, раённай бібліятэцы імя Цёткі і іншых установах і арганізацыях. 




18
Дек

Ёлка гарадcкая ўсім на радасць ззяе!

Сёння шчучынцы разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і казачнымі героямі запалілі агні на галоўнай ёлцы раёна. 

    На плошчы Свабоды панаваў сапраўдны святочны настрой. На “раз, два, тры” галінкі зазіхацелі рознакаляровымі агеньчыкамі. Гараджане з задавальненнем вадзілі карагоды, спявалі навагоднія песні, прымалі ўдзел у вясёлых гульнях. Дарэчы, гэта цудоўнае свята падарылі шчучынцам педагогі і выхаванцы ЦТДіМ. Цудоўны сюрпрыз падрыхтавалі і работнікі камунальнай службы: у парку размясціўся цэлы казачны гарадок, які, як і ёлка, зазіхацеў рознакаляровымі агеньчыкамі, а на плошчы “прапісаліся” алені з карэтай і прыгожыя шары. Галоўнае, каб шчучынцы і госці горада беражліва аднесліся да рукатворнай прыгажосці. 




18
Дек

Ты меня пригласи в рес­то­ран…

Пока многие из нас задаются воп­ро­сом, где и с кем встречать Но­вый год, одна семейная пара го­ро­жан уж точно давно оп­ре­дел­и­лась с выбором. В эту вол­шеб­ную ночь муж и жена под­н­и­мут бокалы с шампанским за стол­и­ком в ресторане «Щучин». И, внимание: в стенах этого за­ве­ден­ия они провожают ухо­дящий и встречают нас­ту­па­ющий год вот уже около 15 лет (!) подряд. 

Банкет в новогоднем испол­нении 

В ресторане такое желание и пос­то­ян­с­т­во только приветствуют: с радостью вновь забронировали столик для этих двоих.




11
Дек

МіГ-19: куды прызямліцца самалёту?

Падчас падрыхтоўкі нашага горада да святкавання Дня беларускага пісьменства праходзіла маштабная рэканструкцыя цэнтральнай часткі Шчучына. У прыватнасці, распрацавалі праект добраўпарадкавання вадаёма і прылягаючай тэрыторыі, які быў накіраваны на ўзгадненне ў Міністэрства культуры, бо закранаў ахоўную зону помніка архітэктуры – палаца князёў Друцкіх-Любецкіх. Эксперты прызналі самалёт МіГ-19С як дысанансны аб’ект, які разбурае цэласнасць візуальнага ўспрымання палаца. У выніку ў Міністэрстве культуры прыйшлі да высновы, што самалёт павінен быць вынесены за межы ахоўнай зоны.




27
Ноя

Мой “Родны кут”, як ты мне мі­лы…

У пачатку года шчучынцы ра­да­ва­лі­ся адкрыццю магазіна спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі “Родны кут” па вуліцы Вацлава Ру­да­га. Для жыхароў новага мік­ра­ра­ё­на ўсё неабходнае цяпер у кро­ка­вай даступнасці.
“Зацаніць” прадукцыю ў новым ма­га­зі­не нас заклікалі нашы чы­та­чы.
 І вось мы на месцы. На па­лі­цах і віт­ры­нах – шырокі асартымент ма­лоч­най, каўбаснай пра­дук­цыі, хле­ба­бу­лач­ных вырабаў, мясных паў­фаб­ры­ка­таў, фруктаў і іншага.  Тут ёсць тавары для дома, корм для хат­ніх гадаванцаў, сродкі асабістай гі­гі­е­ны, цацкі... Але, напэўна, сап­раў­д­най “фішкай” крамы сталі раз­на­со­лы па-хатняму.  




5
Ноя

Раніца ў горадзе

 Аўтарская калонка Аліны МАКСІМОВІЧ 

Раніца пачынаецца з цішыні. Яна дазваляе пачуць з далёкай чы­гун­кі стук-перастук вагонаў, пер­ша­га галасістага пеўня з чый­го­сь­ці гаспадарскага падворкf, лёг­кія таропкія крокі тых, каму ра­не­нь­ка на работу, першыя гукі на­шай шматпавярхоўкі, што да­во­лі рана прачынаецца ад сну. “Добрай раніцы!” –  жадаю ўсім і ўся­му. Добрага дня!
На гарызонце святлее неба, уз­ні­ка­юць абрысы дамоў горада, што це­шыць сваёй сціплай пры­га­жос­цю, знаёмай утульнасцю. Пад вок­на­мі – гарадская школа. Каля ва­сь­мі гадзін раніцы.Гэта самы нап­ру­жа­ны і дынамічны час для школы. Ад­на за другой пад’язджаюць ма­шы­ны. Спяшаюцца на працу нас­таў­ні­кі. Маленькія першакласнікі са шка­да­ван­нем пакідаюць руку таты ці мамы.




2
Ноя

Заводская – вуліца шчаслівых пе­ра­мен

Нядаўна будаўнікі МПМК-167 зда­лі ў эксплуатацыю новы 49-ква­тэр­ны дом-прыгажун па ву­лі­цы Заводскай у Шчучыне. На яго ўзвядзен­ні было асвоена каля 28 мільярдаў рублёў. Хутка тут прой­дуць першыя наваселлі, а па­куль ва ўсю ідзе доб­раў­па­рад­ка­ван­не прылеглай тэ­ры­то­рыі.
– Унутраны двор ужо амаль пры­ведзе­ны ў парадак: пабудавана дзі­ця­чая пляцоўка, устаноўлены ла­вач­кі, – гаворыць дырэктар уп­раў­лен­ня капітальнага будаўніцтва рай­вы­кан­ка­ма Аляксандр Мі­хай­ла­віч Малышка. – У бліжэйшы час бу­дуць зроблены тратуарныя да­рож­кі, аўтастаянка і зручны пад’езд аў­тат­ран­с­пар­ту, прыкладна такі, як ля новага 60-кватэрнага дома, што па­бу­да­ва­ны побач.




23
Окт

Лёсам звязаны з дарогай

Аўтапарк №12 – прад­п­ры­ем­с­т­ва з больш чым паў­ве­ка­вой гісторыяй, якое за апошнія пяць гадоў зрабіла значны крок на­пе­рад у сваім развіцці: поў­нас­цю абноўлены тэхнічны парк, прыведзены ў парадак фа­са­ды адміністрацыйнага бу­дын­ка і кантрольна-тэхнічнага пун­к­та, усталявана новая агароджа, па­фар­ба­ва­на аўтастанцыя. З пры­хо­дам новага кіраўніка Ю.В. Паў­та­ра­ка прадпрыемства не зба­ві­ла абаротаў і працягвае ўпэў­не­на развівацца.




16
Окт

Успомніць мінулае, каб да­ра­жыць сённяшнім

Усё пазнаецца ў параўнанні. Гэ­тым афарызмам кіраваліся на прад­п­ры­ем­с­т­вах, у арганізацыях і ўстановах раёна, калі стваралі фо­та­выс­та­вы пад умоў­най наз­вай “Учора і сёння”. Чаму ўмоў­най? Бо самыя крэатыўныя і твор­чыя ар­га­ні­за­та­ры не толькі па­даб­ра­лі кантрастныя па ко­ле­ры і глыбокія па зместу здым­кі роз­ных гадоў, але і далі такім эк­с­па­зі­цы­ям свае назвы. 
“Наше прошлое и настоящее” – та­кая “шапка” ў выставы, афор­м­ле­най у цэн­т­ра­ль­най раённай ба­ль­ні­цы, “Ступени развития” – у се­ль­гас­лі­цэі, “Наша школа “да” і “пасля” – у Дэмбраўскім дз/с-СШ.




9
Окт

У падарунак ад камунальнікаў – прыгажосць і парадак

Нельга не заўважыць, як за мі­ну­лае пяцігоддзе павысілася эфек­тыў­насць ра­бо­ты камунальнай служ­бы раёна. На працягу гэтага ча­су мадэрнізавана  44,5 км цеп­ла­вых сетак гарачага во­да­за­бес­пя­чэн­ня, рэканструявана, па­бу­да­ва­на і ўведзена ў эк­с­п­лу­а­та­цыю 22 аб’­ек­ты РУП ЖКГ. Сёння тут ад­к­ры­ты і паспяхова працуюць новыя нап­рам­кі абслугоўвання – такія, як шы­на­ман­таж, мыйка аўтамабіляў. 




2
Окт

Жыццё раёна праз фо­та­а­б­’­ек­тыў

Напярэдадні важных па­лі­тыч­ных падзей стала добрай тра­ды­цы­яй азірнуцца назад і ўзва­жыць свае дасягненні ў розных сфе­рах. Сапраўды, нам ёсць чым ганарыцца: абнавіўся і па­ма­ладзеў Шчучын, доб­раў­па­рад­ка­ва­ны­мі сталі аграгарадкі, но­вы выгляд набылі многія са­цы­я­ль­ныя і вытворчыя аб­’­ек­ты. Да­рэ­чы, пра ўсё гэта яскрава рас­каз­вае перасоўная фотавыстава “Памятайце, што было, бе­ра­жы­це, што ёсць”, якая цяпер раз­меш­ча­на ў фае Шчу­чын­с­кай дзі­ця­чай школы мастацтваў.  




28
Сен

В Гродненской области создают фотопроект достижений региона за время суверенной Беларуси

В Гродненской области создают фотопроект достижений региона за время суверенной Беларуси, сообщает корреспондент БЕЛТА.
Проект предполагает создание фотоэкспозиций в электронном виде и на фотобумаге на тему "Гродненщина вчера и сегодня" по всей области. Снимки, которые демонстрируют изменения, произошедшие во всех сферах, собирают из архивов периодических изданий области, предприятий и организаций, личных архивов фотографов.




22
Сен

Пяцігодкі стваральны шлях

Сёння ў Шчучыне праходзіць ра­ён­ны сход прадстаўнікоў ор­га­наў мяс­цо­ва­га кіравання і са­ма­кі­ра­ван­ня, на якім разглядаюцца вы­ні­кі сацыяльна-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця раёна за 2010-2015 га­ды і стан работы па паляпшэнні якас­ці забеспячэння жыц­цядзей­нас­ці насельніцтва.
У сур’ёзным  рэгіянальным фо­ру­ме прымаюць удзел прадс­таў­ні­кі выканаўчай вертыкалі ўла­ды, дэпутаты ра­ён­на­га і се­ль­с­кіх Саветаў, прадстаўнікі ор­га­наў тэрытарыяльнага гра­мад­с­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня, кіраўнікі прад­п­ры­ем­с­т­ваў, арганізацый і ўста­ноў, грамадскіх ар­га­ні­за­цый.
Напярэдадні сходу мы сус­т­рэ­лі­ся са старшынёй Шчучынскага ра­ён­на­га Са­ве­та дэпутатаў І.Ю. Са­ка­лоў­с­кім, каб пачуць яго ацэн­ку развіцця рэгіёна за апош­нія пяць гадоў. Вось што ён рас­ка­заў.




5
Сен

ТОП-7 адметных адрасоў Шчу­чын­с­ка­га краю

Маламажэйкаўская царква-крэ­пасць
Свята-Ражства-Багародзічная цар­к­ва ў вёсцы Мураванка – адзін з выдатнейшых помнікаў аба­рон­ча­га дойлідства ў Вялікім Княстве Лі­тоў­с­кім. 
Кожны раз, калі бываеш у Му­ра­ван­цы, дух займае ад зачаравання ста­ра­жыт­ным храмам, які ад­на­ча­со­ва нагадвае і замак, і цытадэль. Ве­ліч­ныя вежы з байніцамі, сцены двух­мет­ро­вай таўшчыні, таямнічыя ла­бі­рын­ты і хады...
Першыя звесткі пра Ма­ла­ма­жэй­каў­с­кую царкву (яна ж Мураванка) ад­но­сяц­ца да 1524 года. Дэ­та­лё­вае вывучэнне помніка дало на­ву­коў­цам падставы меркаваць, што па­бу­да­ва­на ўмацаваная царква бы­ла паміж 1516 і 1542 г.г. Да таго ча­су мясцовасць будучага бу­даў­ніц­т­ва ўжо насіла назву Мураванка дзя­ку­ю­чы адзінай умацаванай му­ра­ва­най вежы, якая і была пазней пе­ра­бу­да­ва­на ў храм.




17
Авг

Беларускае слова і вялікая спра­ва

Можа, хто і задумваецца, чаму ме­на­ві­та Шчучын абраны ста­лі­цай ХХІІ Дня беларускага пі­сь­мен­с­т­ва, але толькі не мы, шчу­чын­цы. Ад нашых продкаў нам зас­таў­ся бясцэнны скарб – ду­хоў­ная спадчына Элізы Ажэшкі, якую хрысцілі ў Каменскім кас­цё­ле, і Алаізы Пашкевіч, што на­радзі­ла­ся і пахавана ў ту­тэй­шых мяс­ці­нах, у Старым Двары, а за­раз застыла ў бронзе адметнай пар­ка­вай ску­ль­п­ту­ры ля ра­ён­на­га Дома культуры і так вабіць ці­каў­ных турыстаў. Наша Цёт­ка, на­ша дарагая паэтка і па­лы­мя­ная змагарка за лепшы лёс свай­го народа, за незалежнасць род­най старонкі, за звонкае і ўпэў­не­нае гучанне беларускага сло­ва – яна стала роднай і блізкай кож­на­му шчучынцу.




17
Авг

А ім лятаць ахвота!

З нагоды Дня ваенна-паветраных сіл на шчучынскім аэрадроме ў мінулыя выхадныя прайшлі вучэбныя палёты авіятараў з удзелам прафесійных лётчыкаў і лётчыкаў-аматараў з усёй краіны. 
Ля ўзлётнай паласы выстраіліся ў рад лёгкаматорныя самалёты і планеры. Жыхары Шчучына, а таксама шматлікія госці нашага горада з задавальненнем фатаграфаваліся на фоне жалезных птушак. Усе жадаючыя маглі бясплатна пачаставацца кавай і “салдацкай” кашай, а самыя смелыя разам з лётчыкамі ўздымаліся ў неба.




14
Авг

Щучинские буксировщики

 16 августа - День военно-воз­душ­ных сил 

День Военно-Воздушных Сил уже давно стал традиционным праз­д­н­и­ком нашего города. В этот день обычно вспоминают круп­ные авиационные части, в свое время находившиеся в Щуч­и­не. О частях поменьше иной раз незаслуженно за­бы­ва­ют. Это происходит потому, что очень немногие знают о су­щес­т­во­вании этих подразделений. Од­ной из таких частей является 36-й отдельный буксировочный ав­иац­ион­ный отряд. 




11
Авг

Миг-25 уже занял своё место на пьедестале

Словно большая летящая птица, широко расправившая крылья для стремительного полёта, встречает МИГ-25 на въезде в Щучин горожан и гостей города.
Легендарный самолёт уже занял своё почётное место на пьедестале. Теперь там проводится благоустройство территории. Но даже не дожидаясь окончания работ можно с полной уверенностью сказать, что МИГ-25 ещё больше подчеркнёт индивидуальность и неповторимость нашего самобытного городка.
  Анна РУДСКАЯ.




7
Авг

9 жніўня – Дзень будаўніка

 Немагчыма перабольшыць ук­лад будаўнікоў у падрыхтоўку Шчу­чы­на да Дня беларускага пі­сь­мен­с­т­ва

Аб’ект нумар адзін, ад­наў­лен­ня якога з нецярпеннем ча­ка­юць не толькі гараджане, але і жыхары раёна, – гэта палац Друц­кіх-Любецкіх, сапраўдная ар­хі­тэк­тур­ная жамчужына нашай зям­лі. Хутка “маленькі Версаль” ад­чы­ніць свае дзверы для на­вед­ва­ль­ні­каў. А пакуль будаўнікі МПМК-167 праводзяць тут апош­нія рамонтныя работы.




Синдикация материалов