50 лет Щучину | Дзяннiца

50 лет Щучину

8
Май

На плошчы Свабоды ў Шчучыне прайшоў мітынг з нагоды Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь (фотоотчет)

Дата, якая штогод адзначаецца ў другую нядзелю мая, аб’ядноўвае ўсе пакаленні, дае магчымасць кожнаму з нас з гонарам усведамляць прыналежнасць да міралюбівай і незалежнай краіны, і радавацца, што менавіта тут – наш дом і нам у ім утульна і добра. А таксама ўмацоўвае ў перакананні: Беларусь – гэта ўсе мы разам!




22
Июн

“Романтика” – для романтиков

Группа воспитанников районного центра творчества детей и молодежи недавно вернулась из восхитительного круиза. Юные художники вместе со своим руководителем Г.П. Белявской участвовали в Международном фестивале-пленере «АРТ-ПАНОРАМА Балтика-2015».

Пленер и награждение победителей проходили на огромном комфортабельном лайнере «Романтика», который делал остановки в портах Риги, Таллинна, Стокгольма. Для ребят были организованы экскурсии, во время которых они любовались неповторимой архитектурой прибалтийских и скандинавских городов.




24
Авг

50 лет Щучину в статусе города!

 
Твае абрысы пазнаем здалёк,
З якімі сэрца звязана нязменна,
На скрыжаванні ўсіх зямных да­рог
Цябе мы адчуваем, несумненна.
Наш Шчучын, прыгажэеш з дня ў дзень.
Паўвека статус горада ты носіш.
Любога, хто прыедзе ці прыйдзе,
За стол, як дарагога госця, про­сіш.
Усюды чысціня і прыгажосць,
І вуліца за вуліцаю ўецца…
Магчыма, харашэйшы горад ёсць.
Раднейшага – знайсці не да­вядзец­ца.
Не кожны дзень бывае юбілей,
Для гараджан і горада – падзея.
Расці, наш Шчучын, маладзей, квіт­ней!
А мы цябе любоўю абагрэем!
 




21
Май

В.І. Казяк: “Тут мой дом, і я тут пачуваю сябе камфортна”

На сённяшні дзень восем чалавек удастоены звання “Ганаровы грамадзянін г. Шчучына”. У кагорце паважаных людзей і Вінцэнты Іванавіч Казяк – чалавек, які для пераважнай большасці шчучынцаў у прадстаўленні патрэбы не мае. Яго кіраўніцкі талент раскрыўся менавіта падчас работы ў нашым горадзе і раёне, што паслужыла падставай для вылучэння на высокія дзяржаўныя пасады. Вось чаму арганізуючы цыкл сустрэч з цікавымі людзьмі, прымеркаваных да 50-годдзя Шчучына ў статусе горада, настаўнікі і вучні першай гарадской школы спыніліся на кандыдатуры В.І. Казяка. Дарэчы, многія педагогі асабіста ведаюць Вінцэнты Іванавіча, высока цэняць яго талент кіраўніка і арганізатара і ні на хвілінку не сумняваліся, што дыялог з ім будзе цікавым для маладога пакалення.

 Так і атрымалася. Вінцэнты Іванавіч з першых хвілін сустрэчы ўстанавіў кантакт з залай – вучнямі дзясятых класаў. У размове бралі таксама ўдзел класныя кіраўнікі Т.Ч. Бадзюкова і А.А. Ануфрык, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Я.І. Місюк і кіраўнік савета музея школы Л.М. Хрыптовіч. Пытанні сыпаліся адно за адным і тычыліся чаго заўгодна – асабістага жыцця госця, яго кіраўніцкай дзейнасці, захапленняў, жыццёвых прыярытэтаў… Вінцэнты Іванавіч не строіў з сябе чыноўніка з вялікімі заслугамі, не дапускаў у размове ментарскі тон, не павучаў і не даваў наказы. Размаўляў шчыра і адкрыта, жартаваў і, трэба адзначыць, аўдыторыі гэта падабалася. Мяркую, дасціпныя і разумныя вучні пачулі ад субяседніка галоўнае: сваё жыццё трэба будаваць самім – авалодваць ведамі, шмат працаваць, марыць і здзяйсняць свае мары. Асобныя эпізоды з гэтай размовы прапануем сёння нашым чытачам.




7
Май

Май любви и надежды

9 мая для Нины Касперчук тройное торжество – кроме всенародного праздника Победы, день рождения и… золотая свадьба

Говорят, в мае жениться – всю жизнь маяться. Поверье это развенчали Нина Ивановна и Евгений Янович Касперчуки, прожив в любви, мире и согласии пятьдесят долгих лет. Завтра они отметят свою золотую свадьбу. 
В далеком 1962 году прошлого века в не менее далеком Казахстане встретились русская девушка Нина Ульева и белорусский парнишка из д. Янчуки Евгений Касперчук. Он, отслужив на Севере, за компанию с сослуживцами приехал в Волгоград учиться на машиниста широкого профиля. А красавица Нина после кулинарного техникума работала поваром в столовой.
Увидев ее на танцах в Доме культуры, Евгений понял, что пропал. Она блестяще пела под оркестр, заливисто смеялась и, что немаловажно, – отменно готовила. Он ухаживал за ней целый год. Мама девушки не хотела выдавать дочь замуж за «чужака»: боялась, что тот увезет ее за тридевять земель в Беларуссию, однако, уважая выбор дочери, смирилась и благословила...
Нина тоже без памяти влюбилась в высокого красивого парня. Мечтала, как наденет туфли на высоком каблучке, возьмет его под руку, и они отправятся на прогулку по городу. Семейная жизнь представлялась сплошным праздником.
– Когда я сказала «да», – вспоминает Нина Ивановна, – он схватил меня на руки и закружил! Сердце выскакивало от счастья…
8 мая 1962 года влюбленные подали заявление в загс, а назавтра, 9 мая, - расписались. Нина, родившаяся 9 мая 1941 года и чудом выжившая в войну, посчитала дату эту символичной. Замужество в День рождения – двойной праздник!
В 1964 году с полуторамесячным сыночком Алешей на руках семья Касперчук переехала в Щучин. Как тяжело было приживаться на новом месте, мыкаться по частным квартирам, как болел малыш и сама, как донимали проблемы, как появились первые настоящие друзья, как город постепенно становился родным - все это Нина Ивановна вспоминает со светлой грустью.




16
Апр

Сыр “плача” - майстар радуецца

Размаўляць з Яўгеніем Вікенцьевічам Казлоўскім настолькі цікава, што забываеш і пра час, і пра іншыя справы. Ён – адзін са старажылаў нашага горада, хто дасканала помніць мноства розных фактаў, звязаных са Шчучынам. Як “разрасталіся” вуліцы Камсамольская і Зялёная, як будаваўся цэнтр горада, як была наладжана вытворчасць марожанага і газіраваных напояў ... у цяперашнім будынку рэдакцыі... Слухаеш і ўяўляеш Шчучын даваенны, у гады нямецкай акупацыі, у савецкія часы... А ўнікальныя здымкі, якія захаваліся ў Яўгенія Вікенцьевіча, пераносяць на дзесяцігоддзі назад. Складаючы іх у храналагічным парадку, нібы ўзнаўляеш старонкі гісторыі нашага цудоўнага гарадка.

У біяграфіі Яўгенія Вікенцьевіча Казлоўскага шмат адметных фактаў. Але ёсць адзін, які мае гістарычнае значэнне не толькі для горада, але і для ўсяго раёна. 22 красавіка 1970 года на Шчучынскім масласырзаводзе адбылася грандыёзная падзея: майстар-сырароб Я.В. Казлоўскі зварыў першы сыр.




2
Апр

Высокі статус – высокая адказнасць

Заўтра апошні  рабочы дзень у суддзі Тамары Іванаўны Богдан, якая з 40 год работы ў юрыспрудэнцыі 36 – аддала Шчучыну. За гэтыя гады праз яе рукі (і сэрца!) прайшлі тысячы спраў, тысячы чалавечых лёсаў. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №143 суддзя Шчучынскага суда Т.І.Богдан вызвалена з пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку. 

Тамара Іванаўна Богдан нарадзілася 24 сакавіка 1947 года ў горадзе Масты, куды яе бацькі пераехалі з Расійскай Федэрацыі. Пасля заканчэння школы дзяўчына два гады працавала на дрэваапрацоўчым камбінаце, дзе інжынерам працаваў і яе бацька.
У 1967 г. паступіла на юрыдычны факультэт БДУ. Атрымаўшы дыплом у 1972 г., паспяхова спраўлялася з абавязкамі следчага пракуратуры, займалася адвакацкай дзейнасцю, загадвала юрыдычнай кансультацыяй.
З 1976 г. працавала суддзёй, а ў 1986 годзе Тамары Іванаўне прапанавалі ўзначаліць Шчучынскі суд. Калі ў 2007 г. тэрмін паўнамоцтваў на пасадзе старшыні суда закончыўся, Т.І.Богдан прыняла рашэнне пакінуць пасаду кіраўніка, аднак працягваць працаваць суддзёй Шчучынскага раёна, служэнню якому аддала амаль чатыры дзесяцігоддзі свайго жыцця.
За шматгадовую добрасумленную працу ў судах Рэспублікі Беларусь, узорнае выкананне службовых абавязкаў Тамара Іванаўна Богдан узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства юстыцыі “За адзнаку” ІІ ступені. Яе высокі прафесійны ўзровень пацвярджае і першы кваліфікацыйны клас суддзі.

– Ведаеце, іду па горадзе, і амаль кожны чалавек прывітаецца – кагосьці кансультавала, кагосьці пераконвала ў тым, каб захаваць сям’ю, камусьці дапамагала выйсці са стрэсавай сітуацыі і паверыць у сябе, у тое, што жыццё працягваецца, якія б рытвіны не сустракаліся на шляху. Нягледзячы на маю прафесію, упэўнена, вельмі няшмат існуе людзей, якія трымаюць зло на мяне. Маім дэвізам стала аднойчы пачутая ўсходняя мудрасць: дзе няма чалавечнасці, там няма справядлівасці. Ніколі не забывала пра гэта, выносячы прыгавор або рашэнне суда.
– Як прыйшла думка стаць юрыстам?
– Як ні дзіўна, паўплываў … малодшы брат. Ён з дзяцінства цікавіўся гэтай сферай і запаліў такі ж інтарэс і ва мне. Калі я ўжо заканчвала Белдзяржуніверсітэт па спецыяльнасці “Правазнаўства”, мара майго брата ажыццявілася – ён стаў студэнтам юрыдычнага факультэта. Дарэчы, зараз ён працуе адвакатам у юрыдычнай кансультацыі Мастоўскага раёна.
– Тамара Іванаўна, Вам было ўсяго 28 год, калі Вы сталі суддзёй. З якімі пачуццямі пачыналі тады гэту нялёгкую справу і што адчуваеце сёння – праз плынь часу?




17
Фев

“Шчучын – горад, які будаваў і я”

Альфрэд Тадэвушавіч Шота – ганаровы грамадзянін г. Шчучына, Заслужаны будаўнік БССР. Узначальваў МПМК-167, за працоўныя заслугі быў узнагароджаны ордэнамі “Знак Пашаны” і Працоўнага Чырвонага Сцяга. Менавіта ў гэтага паважанага чалавека мы і пацікавіліся, якім быў наш горад раней.




Синдикация материалов