Дзень беларускага пісьменства 2015 | Дзяннiца

Дзень беларускага пісьменства 2015

8
Окт

Сустрэча ў працоўным калектыве

Сёння ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва адбылася сустрэча членаў інфармацыйнай групы райвыканкама з калектывам масласырзавода. Узначальваў інфармацыйную групу кіраўнік раённай вертыкалі Сяргей Васільевіч Ложэчнік. 
Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Генрыхавіч Амшэй прапанаваў увазе прысутных мультымедыйную прэзентацыю сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за апошнія пяць гадоў. 




28
Сен

Па статуце “Саюздруку” вось ужо 15 гадоў узорна “служыць” былы вайсковец І.М. Ры­жон­каў

На сёлетнім свяце беларускага пі­сь­мен­с­т­ва, якое ладзілася ў на­шым Шчу­чы­не, сваю хвіліну сла­вы атрымалі многія дас­той­ныя людзі: літаратары і жур­на­ліс­ты, кнігавыдаўцы і рас­паў­сюд­ж­ва­ль­ні­кі перыёдыкі... Іх уша­ноў­ва­лі пры­на­род­на, уру­ча­лі заслужаныя ўзнагароды. У гэ­тай кагорце быў і начальнік Шчу­чын­с­ка­га раённага аддзялення “Гроднааблсаюздрук” Іван Мі­хай­ла­віч Ры­жон­каў. Міністр ін­фар­ма­цыі Рэспублікі Беларусь Л.С. Ананіч уласнаручна пры­ма­ца­ва­ла на лацкан яго пінжака наг­руд­ны знак “Выдатнік друку Бе­ла­ру­сі”.




21
Сен

Высокая ацэнка

Учора, напрыканцы святой імшы ў касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне, намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Г.С. Хвядзюк уручыла пробашчу касцёла айцу Вітальду Пяцельчыцу падзяку райвыканкама і райсавета дэпутатаў за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства.
     -- Свята, якое Шчучын прымаў 6 верасня, ужо стала гісторыяй, – адзначыла Ганна Станіславаўна. – Яго правядзенню папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа, у якой многія з вас прымалі непасрэдны ўдзел. Вялікі дзякуй усім святарам і прыхаджанам, хто словам і справай дапамог зрабіць ХХІІ Дзень беларускага пісьменства па-сапраўднаму цудоўным. 




18
Сен

Дастойна, прыгожа, крэ­а­тыў­на...

Такі розгалас атрымала рэс­пуб­лі­кан­с­кае свята беларускага пі­сь­мен­с­т­ва, якое ладзілася ня­даў­на ў Шчучыне

Высокая ацэнка за пад­рых­тоў­ку і правядзенне свята, выс­таў­ле­ная кі­раў­ніц­т­ву раёна, пра­цоў­ным калектывам міністрамі, дып­ла­ма­та­мі, пісьменнікамі, гас­ця­мі з замежжа і розных куткоў Бе­ла­ру­сі, радуе і натхняе. Сап­раў­ды, Шчу­чын дастойна прад­с­та­віў не толькі свой рэгіён, але і Гродзен­ш­чы­ну, і краіну ў цэ­лым. Да­ка­за­лі, што ніякая мы не пра­він­цыя, калі маем такія каманды ад­на­дум­цаў і прафесіяналаў, здо­ль­ных рэалізоўваць маш­таб­ныя праекты.




17
Сен

Па кнігу – у абноўленую бібліятэку!

Тры гады не прымала наведвальнікаў Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі. Старому будынку патрабаваўся капітальны рамонт.  І вось да Дня пісьменства бібліятэка набыла новы выгляд. У першы дзень святочных мерапрыемстваў адбылося ўрачыстае адкрыццё ўстановы.




14
Сен

З кнігай – у будучыню!

З 2001 года ў нашай рэс­пуб­лі­цы адзначаецца Дзень бібліятэк. А дата свята – 15 верасня – выб­ра­на ў гонар заснавання На­цы­я­на­ль­най бібліятэкі, ас­ноў­на­га кні­гас­хо­віш­ча краіны.




14
Сен

З кнігай – у будучыню!

Сімвалічна, што сёлета да гэ­та­га свята бібліятэкары і чы­та­чы нашага ра­ё­на атрымалі цу­доў­ны падарунак: адкрыла дзве­ры абноўленая пасля ка­пі­та­ль­на­га рамонту Шчучынская цэн­т­ра­ль­ная раённая бібліятэка імя Цёт­кі. Пра тое, што прапануе яна чы­та­чам, і ўвогуле аб дзей­нас­ці бібліятэк раёна мы пап­ра­сі­лі расказаць намесніка ды­рэк­та­ра  ЦБС Т.М. Менскую.




14
Сен

Слово о библиотекарях

Мы с мужем являемся пос­то­ян­ными читателями  Же­лу­док­с­кой гор­по­сел­ко­вой библиотеки. Я, например, люблю читать  ро­ма­ны  Знаменской,  Дон­цо­вой,  Шило­вой,  Батраковой  и других ав­то­ров.  Муж увлекается во­ен­ными кни­гами и детективами,  инте­ре­су­ет­ся новостями из жур­на­ла “Планета”. Сот­рудники биб­л­ио­теки всегда предложат кни­гу по душе, порекомендуют поч­и­тать интересную новинку. Хо­чет­ся поблагодарить этих за­ме­ча­те­ль­ных женщин за пре­дан­ность своему делу и рассказать о них.




11
Сен

Для “Дзянніцы” – падарунак ад Мінінфа

Амаль тыдзень аддаляе нас ад незабыўных падзей ХХІІ Дня бе­ла­рус­ка­га пісьменства, а па­зі­тыў­ныя эмоцыі і яркія ўражанні не зга­са­юць. Вось і творчы ка­лек­тыў “Дзянніцы” шчыра радуецца сюр­п­ры­зу, што пад­рых­та­ва­ла на­ша­му выданню з нагоды свя­та Мі­ніс­тэр­с­т­ва інфармацыі Рэс­пуб­лі­кі Беларусь. 
Падчас урачыстых ме­рап­ры­ем­с­т­ваў міністр Лілія Ста­ніс­ла­ваў­на Ана­ніч уручыла нам сертыфікат на ат­ры­ман­не трох настольна-вы­да­вец­кіх комплексаў на суму больш за 60 мільёнаў рублёў. Гэта як не­ль­га лепш да­поў­ніць і ўмацуе нашу ма­тэ­ры­я­ль­на-тэхнічную базу. Як вя­до­ма, без тэхнікі новага па­ка­лен­ня немагчыма ўя­віць работу су­час­на­га журналіста і ўвогуле суп­ра­цоў­ні­каў рэдакцыі. Аператыўнасць, ім­к­лі­васць, дак­лад­насць – гэта пат­ра­ба­ван­ні сённяшняга дня.




11
Сен

З узнагародамі, калегі!

Сімвалічна, што менавіта ў Шчу­чы­не на ХХІІ Дні беларускага пі­сь­мен­с­т­ва ўрачыста ўша­ноў­ва­лі аўтараў конкурсу рукапісаў імя Цёткі.  Гэта творчае са­пер­ніц­т­ва праводзяць абласное ад­дзя­лен­не Саюза пісьменнікаў Бе­ла­ру­сі і Гродзен­с­кі аб­л­вы­кан­кам.
Сярод пераможцаў і аўтар кнігі «Сінія васількі» – наш зямляк Іван Ры­го­ра­віч Пяш­ко, які досыць пра­цяг­лы час працаваў намеснікам рэ­дак­та­ра Шчучынскай ра­ён­най га­зе­ты.
– У маю кнігу ўвайшлі 40 апа­вя­дан­няў для дзяцей, – гаворыць аў­тар. – Тэ­ма­тыч­на яна падзяляецца на тры раздзелы: уласныя ўспа­мі­ны пра дзяцінства, затым – нез­вы­чай­ныя гісторыі, што могуць зда­рыц­ца з маленькімі грыбнікамі, і яш­чэ апа­вя­дан­ні, якія выхоўваюць даб­ры­ню ў адносінах да братоў на­шых меншых.




11
Сен

Усім святам свята!

Пасля Дня беларускага пі­сь­мен­с­т­ва мноства людзей тэ­ле­фа­ну­юць і за­ходзяць у рэ­дак­цыю, каб праз газету выказаць свае пачуцці і эмоцыі. Мінчанам і гродзен­цам, варэнцам і во­ра­наў­цам, лідчанам і смаргонцам не­ве­ра­год­на спа­да­ба­ла­ся свята ў Шчучыне. Зразумела, што ў за­хап­лен­ні ад фестывальных дзён і са­мі жыхары горада і  ра­ё­на. “Свята беларускага пі­сь­мен­с­т­ва ў Шчучыне прайшло на най­вы­шэй­шым узроўні”, – пі­шуць рэс­пуб­лі­кан­с­кія СМІ. “Усе ўкла­лі ў гэ­та свя­та часцінку сва­ёй ду­шы”, – адзначыла ў не­фар­ма­ль­най размове міністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія Станіславаўна Ана­ніч. А вось якімі водгукамі падзя­лі­лі­ся на­шы зем­ля­кі і гос­ці:




11
Сен

У гонар Дня беларускага пі­сь­мен­с­т­ва

Актыўны ўдзел у свяце пры­ня­лі і шчучынскія паштавікі. На іх падворку была прадстаўлена раз­нас­тай­ная паштовая і су­ве­нір­ная прадукцыя, якую з за­да­ва­ль­нен­нем набывалі жыхары го­ра­да і госці свята. Асаблівай па­пу­ляр­нас­цю, між іншым, ка­рыс­та­лі­ся паштоўкі з відарысамі Шчу­чы­на.
Дарэчы, Міністэрста сувязі і ін­фар­ма­ты­за­цыі сумесна з “Белпоштай” спецыяльна да Дня бе­ла­рус­ка­га пісьменства выпусцілі кан­верт з арыгінальнай маркай – пар­т­рэ­там Цёткі (А.Пашкевіч).




10
Сен

Гродзеншчына запрашае ...

Падчас фестывалю ля гарадскога стадыёна “Алімп” разгарнулася турыстычная пляцоўка “Гродзеншчына запрашае”, дзе размясціліся шматлікія павільёны, якія прадстаўлялі розныя турыстычныя агенствы вобласці. 
  Падворак аграсядзібы “Марчукова хата” з Жалудка карыстаўся асаблівай папулярнасцю сярод шчучынцаў і гасцей нашага горада. Гасціннасць і шчодрасць рабілі сваю справу. Тут можна было паласавацца хатняй каўбаскай, вяндлінай, маласольнымі агурочкамі, спелымі яблычкамі і духмянай выпечкай.




10
Сен

Чароўнае слова Мельпамены

Як бы ні віравала фестывальнае жыццё на вуліцах нашага горада, а сапраўдныя тэатралы спяшаліся ва ўтульную ў сваёй абноўленасці залу раённага Дома культуры, дзе на працягу двух вераснёўскіх вечароў ішлі спектаклі.
  Самыя добрыя водгукі можна пачуць ад аматараў тэатра пра пастаноўку "Ціхі шэпат сыходзячых крокаў" (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі) і "Камедыю пра нешчаслівага селяніна" (Гродзенскі абласны драматычны тэатр).




8
Сен

Слова да шчучынцаў

Не верыцца, але ХХІІ Дзень бе­ла­рус­ка­га пісьменства – пе­ра­гор­ну­тая ўжо старонка нашай гісторыі. Ад­нак кожны працоўны калектыў Шчу­чын­ш­чы­ны, многія нашы землякі ўпісалі свой радок у гэту яркую, не­ар­ды­нар­ную падзею. Бо рых­ту­ю­чы­ся да свята, людзі праяўлялі сап­раў­д­ную самаадданасць, не лі­чы­лі­ся з уласным часам, не шка­да­ва­лі фізічных і маральных сіл. Сто­ль­кі зроблена, каб наш горад быў яш­чэ больш прывабным, пры­го­жым, зручным для жыцця!




8
Сен

Яны расказалі “Жывую гісторыю”

Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Цётка, Эліза Ажэшка, Анатоль Тызенгаўз, Францішак Багушэвіч, Максім Багдановіч і іншыя славутыя дзеячы асветы ў Дзень беларускага пісьменства прама на вуліцах Шчучына дэкламавалі свае творы. “Ажывілі” класікаў студэнты-гісторыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Спецыяльна падрыхтаваныя касцюмы і грым дапамаглі юнакам і дзяўчатам “скапіраваць” вобразы. 
  А юныя гісторыкі, што пераўвасобіліся ў герояў Вялікай Айчыннай вайны – капітана Батырава і падпольшчыка Мікалая Белякова – расказвалі гасцям свята пра тое, як была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў наша Шчучыншчына.




6
Сен

Незабыўнае падарожжа ў Сярэднявечча

Кожны, хто падчас свята беларускага пісьменства завітаў на пляцоўку ля палаца Друцкіх-Любецкіх, меў магчымасць акунуцца ў непаўторную эпоху Сярэднявечча, з яе старажытнымі песнямі і танцамі, а таксама рыцарскімі паядынкамі.
     Свята распачалося з выступлення танцавальнага калектыву “Фламея” з Мінска, які займаецца рэканструкцыяй і пастаноўкай танцаў эпохі Рэнесансу і Сярэднявечча. Старадаўнія касцюмы і аўтэнтычная музыка дапамаглі гледачам адчуць чароўную атмасферу тых далёкіх часоў, калі ствараліся традыцыі нашага народа, фарміравалася яго годнасць і духоўнасць. Пасля сталічныя артысты правялі майстар-клас, падчас якога знаёмілі ўсіх жадаючых з асновамі сярэднявяковых танцаў.




6
Сен

"Квітней, Беларусь наша родная!"

Пад такім дэвізам прайшла ў Шчучыне цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства.
Урачыстае адкрыццё  свята ў 22-ой літаратурнай сталіцы стала маштабным і яркім дзействам. На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы сабралася мноства гасцей з блізкага і далёкага замежжа. Прысутныя  прывіталі  на свяце дзяржаўных дзеячаў, дыпламатаў, пісьменнікаў, журналістаў. У Шчучын прыехала шмат  гасцей з іншых краін -- Расіі і Украіны, Казахстана і Таджыкістана, Азербайджана і Арменіі, Літвы і  Малдовы, Сербіі і Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, а таксама Злучаных Штатаў Амерыкі. 




6
Сен

Усе кнігі ў госці да нас!

Сёння наш Шчучын ператварыўся ў бібліятэку пад адкрытым небам. Усюды палаткі, стэнды, стэлажы, на якіх літаратурныя навінкі, кнігі для дзяцей, старыя рэдкія выданні, перыёдыка.
Асабліва мнагалюдна на плошчы Свабоды. Тут шуміць фестываль кнігі і прэсы. Шырока прадставілі сваю друкаваную прадукцыю  Выдавецкі дом “Звязда”, выдавецтвы “Беларусь”, “Мастацкая літаратура”, “Белсаюздрук” і іншыя. Цікавасць у гасцей свята выклікалі кнігі-лаўрэаты ХХІІ Міжнароднага конкурсу дзяржаў-удзельніц СНД “Мастацтва кнігі”, а таксама фаліанты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.




6
Сен

Палац Друцкіх-Любецкіх прыняў першых гасцей

Сёння ў Шчучыне адчыніў свае дзверы пасля рэканструкцыі архітэктурны помнік Беларусі  -- былы палац Друцкіх-Любецкіх, у якім цяпер размесціцца Палац творчасці дзяцей і моладзі.
     Урачыста прайшла святочная цырымонія адкрыцця, удзел у якой прымалі намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М.І. Русы, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І.І. Бузоўскі, старшыня Гродзенскага аблвыканкама У.В. Краўцоў, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь М.А. Жураўкоў, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Л.С. Ананіч, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Б.У. Святлоў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпуса, устаноў і прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў, духавенства.




Синдикация материалов