Главные события 2015 года | Дзяннiца

Главные события 2015 года

11
Янв

ТОП-15

ТОП-15 самых яркіх падзей 2015 года на Шчучыншчыне

 Молада - не зелена! 

    Дадзены старт Году моладзі.

    ***
  З днём нараджэння, раён!  

    15 студзеня адзначаўся 75-гадовы юбілей Шчучынскага раёна.




11
Дек

Инвестиции – в добрые дела

Волонтёрский отряд «Продвижение» Остринской СШ выи­г­рал около двух тысяч дол­ла­ров для реализации местных ини­ц­иатив.
Первичная организация ОО «БРСМ» – волонтёрский отряд «Продвиждение» снова праз­д­ну­ет победу. Ребята стали лиде­рами конкурса местных ини­ц­иатив. Теперь они примут учас­т­ие в реализации проекта ЕС/ПРООН “Содействие раз­в­и­т­ию на местном уровне в Рес­пуб­л­и­ке Беларусь”. 
Недавно с ребятами встретился рег­ио­на­ль­ный координатор про­ек­та по Гродненской области Сергей Са­лей. Вместе они отправились зна­ком­и­ть­ся с подопечными во­лон­тё­ров – постояльцами Остринского от­де­лен­ия для граждан пожилого воз­рас­та и инвалидов.




4
Дек

Так трымаць, маладыя спецыялісты!

Сёння ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў конкурс маладых спецыялістаў “Сваёй прафесіяй ганаруся”. Яго арганізатарамі выступілі райкам ГА “БРСМ” і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Удзел у конкурсе прынялі 8 спецыялістаў з розных куточкаў Шчучыншчыны, якія падаравалі гледачам сапраўднае феерычнае шоу з песнямі, танцамі і жартамі. Маладыя людзі выдатна справіліся з усімі конкурснымі заданнямі, крэатыўна расказалі пра сябе і сваю прафесію. У выніку першае месца журы прысудзіла  прадстаўніку ЦРБ -- урачу Раману Рыбаку. Другое месца ў настаўніцы Ражанкаўскага дз/с-СШ Наталлі Рыбак. Трэцяе па-праву заваявала спецыяліст Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці  Вольга Скарадзёнак. 




23
Ноя

Спяваюць “Медуніцы” – спявае душа

Народнаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь ансамблю народнай песні “Медуніцы” споўнілася 25 год. Юбілейны творчы вечар адбыўся 20 лістапада ў Шчучынскім  раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.




16
Окт

Успомніць мінулае, каб да­ра­жыць сённяшнім

Усё пазнаецца ў параўнанні. Гэ­тым афарызмам кіраваліся на прад­п­ры­ем­с­т­вах, у арганізацыях і ўстановах раёна, калі стваралі фо­та­выс­та­вы пад умоў­най наз­вай “Учора і сёння”. Чаму ўмоў­най? Бо самыя крэатыўныя і твор­чыя ар­га­ні­за­та­ры не толькі па­даб­ра­лі кантрастныя па ко­ле­ры і глыбокія па зместу здым­кі роз­ных гадоў, але і далі такім эк­с­па­зі­цы­ям свае назвы. 
“Наше прошлое и настоящее” – та­кая “шапка” ў выставы, афор­м­ле­най у цэн­т­ра­ль­най раённай ба­ль­ні­цы, “Ступени развития” – у се­ль­гас­лі­цэі, “Наша школа “да” і “пасля” – у Дэмбраўскім дз/с-СШ.




14
Окт

Поступь модернизации

Сегодня на базе Щучинского маслосырзавода прошёл очередной совет директоров предприятий, входящих в состав холдинга «Гродномясомолпром». Знаменательно, что именно в этот день были запущены в эксплуатацию реконструированное солильное отделение на 60 тонн сыра в сутки и новая камера хранения сыров вместимостью 800 тонн. В церемонии открытия приняли участие первый заместитель председателя Гродненского облисполкома Иван Алейзович Жук, председатель Щучинского райисполкома Сергей Васильевич Ложечник, а также генеральный директор ОАО "Управляющая компания холдинга "Гродномясомолпром" Виктор Зигмундович Розель. 




11
Окт

З ЗАГСа - на ўчастак для галасавання

Безумоўна, мінулая пятніца для Юрыя Краўчука і Вольгі Косагавай заўсёды будзе адным з самых шчаслівых дзён іх жыцця: 9 кастрычніка яны сталі сямейнай парай. А для таго, каб гэта падзея была яшчэ больш яркай і прыгожай, Юрый і Вольга вырашылі прама з ЗАГСа прыйсці на Астроўскі участак для галасавання №29.
Там маладых ужо чакалі. Старшыня выбарчай камісіі Марыя Станіславаўна Арахоўская павіншавала нованароджаную сям'ю Краўчук, а Вользе ўручыла памятную паштоўку для ўпершыню галасуючага. 
     -- На нашым участку для галасавання сем маладых людзей, якія першы раз прымаюць удзел у выбарах, -- тлумачыць Марыя Станіславаўна. -- Яны ўсе атрымалі спецыяльныя запрашэнні.




2
Окт

Жыццё раёна праз фо­та­а­б­’­ек­тыў

Напярэдадні важных па­лі­тыч­ных падзей стала добрай тра­ды­цы­яй азірнуцца назад і ўзва­жыць свае дасягненні ў розных сфе­рах. Сапраўды, нам ёсць чым ганарыцца: абнавіўся і па­ма­ладзеў Шчучын, доб­раў­па­рад­ка­ва­ны­мі сталі аграгарадкі, но­вы выгляд набылі многія са­цы­я­ль­ныя і вытворчыя аб­’­ек­ты. Да­рэ­чы, пра ўсё гэта яскрава рас­каз­вае перасоўная фотавыстава “Памятайце, што было, бе­ра­жы­це, што ёсць”, якая цяпер раз­меш­ча­на ў фае Шчу­чын­с­кай дзі­ця­чай школы мастацтваў.  




28
Сен

Мы – будущее, мы – молодежь!

В Щучинском сельскохозяйственном лицее прошли открытые дебаты “Выбирай. by”. В центре внимания были впервые голосующие лицеисты и гости мероприятия.
Участие в открытых дебатах приняли депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь С.И. Ушкевич, заместитель председателя Щучинского районного исполнительного комитета, депутат Щучинского  районного Совета депутатов А.С. Хведюк,  депутат Гродненского областного Совета депутатов, главный редактор  газеты «Дзянніца» Т.В. Ступакевич и первый секретарь районного комитета общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи» Е.С. Богдель. 




18
Сен

Маладыя спецыялісты сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі "Наш год – наш выбар" і народна-патрыятычнай акцыі ФПБ “Мы – разам!”

Сёння ў раённым Доме культуры адбылася ўрачыстая сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна. Падчас адкрытага дыялогу маладыя людзі мелі магчымасць атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні. Дарэчы, сёлета ў самыя розныя сферы – сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, аховы здароўя, адукацыі і інш. – прыехалі працаваць 147 учарашніх выпускнікоў ВНУ і каледжаў. Гэтым юнакам і дзяўчатам ёсць з каго браць прыклад. Старшыня Шчучынскага райвыканкама С.В. Ложэчнік і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ю.Т. Пашук запрасілі на сцэну для ўшанавання працоўныя дынастыі раёна.




17
Сен

Па кнігу – у абноўленую бібліятэку!

Тры гады не прымала наведвальнікаў Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі. Старому будынку патрабаваўся капітальны рамонт.  І вось да Дня пісьменства бібліятэка набыла новы выгляд. У першы дзень святочных мерапрыемстваў адбылося ўрачыстае адкрыццё ўстановы.




11
Сен

Для “Дзянніцы” – падарунак ад Мінінфа

Амаль тыдзень аддаляе нас ад незабыўных падзей ХХІІ Дня бе­ла­рус­ка­га пісьменства, а па­зі­тыў­ныя эмоцыі і яркія ўражанні не зга­са­юць. Вось і творчы ка­лек­тыў “Дзянніцы” шчыра радуецца сюр­п­ры­зу, што пад­рых­та­ва­ла на­ша­му выданню з нагоды свя­та Мі­ніс­тэр­с­т­ва інфармацыі Рэс­пуб­лі­кі Беларусь. 
Падчас урачыстых ме­рап­ры­ем­с­т­ваў міністр Лілія Ста­ніс­ла­ваў­на Ана­ніч уручыла нам сертыфікат на ат­ры­ман­не трох настольна-вы­да­вец­кіх комплексаў на суму больш за 60 мільёнаў рублёў. Гэта як не­ль­га лепш да­поў­ніць і ўмацуе нашу ма­тэ­ры­я­ль­на-тэхнічную базу. Як вя­до­ма, без тэхнікі новага па­ка­лен­ня немагчыма ўя­віць работу су­час­на­га журналіста і ўвогуле суп­ра­цоў­ні­каў рэдакцыі. Аператыўнасць, ім­к­лі­васць, дак­лад­насць – гэта пат­ра­ба­ван­ні сённяшняга дня.




11
Сен

У гонар Дня беларускага пі­сь­мен­с­т­ва

Актыўны ўдзел у свяце пры­ня­лі і шчучынскія паштавікі. На іх падворку была прадстаўлена раз­нас­тай­ная паштовая і су­ве­нір­ная прадукцыя, якую з за­да­ва­ль­нен­нем набывалі жыхары го­ра­да і госці свята. Асаблівай па­пу­ляр­нас­цю, між іншым, ка­рыс­та­лі­ся паштоўкі з відарысамі Шчу­чы­на.
Дарэчы, Міністэрста сувязі і ін­фар­ма­ты­за­цыі сумесна з “Белпоштай” спецыяльна да Дня бе­ла­рус­ка­га пісьменства выпусцілі кан­верт з арыгінальнай маркай – пар­т­рэ­там Цёткі (А.Пашкевіч).




6
Сен

Незабыўнае падарожжа ў Сярэднявечча

Кожны, хто падчас свята беларускага пісьменства завітаў на пляцоўку ля палаца Друцкіх-Любецкіх, меў магчымасць акунуцца ў непаўторную эпоху Сярэднявечча, з яе старажытнымі песнямі і танцамі, а таксама рыцарскімі паядынкамі.
     Свята распачалося з выступлення танцавальнага калектыву “Фламея” з Мінска, які займаецца рэканструкцыяй і пастаноўкай танцаў эпохі Рэнесансу і Сярэднявечча. Старадаўнія касцюмы і аўтэнтычная музыка дапамаглі гледачам адчуць чароўную атмасферу тых далёкіх часоў, калі ствараліся традыцыі нашага народа, фарміравалася яго годнасць і духоўнасць. Пасля сталічныя артысты правялі майстар-клас, падчас якога знаёмілі ўсіх жадаючых з асновамі сярэднявяковых танцаў.




6
Сен

"Квітней, Беларусь наша родная!"

Пад такім дэвізам прайшла ў Шчучыне цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства.
Урачыстае адкрыццё  свята ў 22-ой літаратурнай сталіцы стала маштабным і яркім дзействам. На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы сабралася мноства гасцей з блізкага і далёкага замежжа. Прысутныя  прывіталі  на свяце дзяржаўных дзеячаў, дыпламатаў, пісьменнікаў, журналістаў. У Шчучын прыехала шмат  гасцей з іншых краін -- Расіі і Украіны, Казахстана і Таджыкістана, Азербайджана і Арменіі, Літвы і  Малдовы, Сербіі і Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, а таксама Злучаных Штатаў Амерыкі. 




6
Сен

Усе кнігі ў госці да нас!

Сёння наш Шчучын ператварыўся ў бібліятэку пад адкрытым небам. Усюды палаткі, стэнды, стэлажы, на якіх літаратурныя навінкі, кнігі для дзяцей, старыя рэдкія выданні, перыёдыка.
Асабліва мнагалюдна на плошчы Свабоды. Тут шуміць фестываль кнігі і прэсы. Шырока прадставілі сваю друкаваную прадукцыю  Выдавецкі дом “Звязда”, выдавецтвы “Беларусь”, “Мастацкая літаратура”, “Белсаюздрук” і іншыя. Цікавасць у гасцей свята выклікалі кнігі-лаўрэаты ХХІІ Міжнароднага конкурсу дзяржаў-удзельніц СНД “Мастацтва кнігі”, а таксама фаліанты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.




6
Сен

Палац Друцкіх-Любецкіх прыняў першых гасцей

Сёння ў Шчучыне адчыніў свае дзверы пасля рэканструкцыі архітэктурны помнік Беларусі  -- былы палац Друцкіх-Любецкіх, у якім цяпер размесціцца Палац творчасці дзяцей і моладзі.
     Урачыста прайшла святочная цырымонія адкрыцця, удзел у якой прымалі намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М.І. Русы, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І.І. Бузоўскі, старшыня Гродзенскага аблвыканкама У.В. Краўцоў, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь М.А. Жураўкоў, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Л.С. Ананіч, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Б.У. Святлоў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпуса, устаноў і прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў, духавенства.




5
Сен

Адчыніў дзверы храм мудрасці

Гэтай падзеі даўно чакалі шчучынцы. І вось сёння цэнтральная раённая бібліятэка, якая носіць імя слаўнай  паэткі-зямлячкі Цёткі, гасцінна адчыніла дзверы пасля капітальнага рамонту. Сімвалічна, што адкрыццё бібліятэкі стала першым мерапрыемствам Дня беларускага пісьменства ў нашым горадзе.
На ўрачыстасць з нагоды адкрыцця бібліятэкі сабраліся жыхары горада, сярод якіх было шмат моладзі і школьнікаў, а таксама ганаровыя госці.




5
Сен

Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга сёння прыбыў у Шчучын

Непагасную Лампаду з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга прынеслі ў наш горад удзельнікі 22-ой рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, якая 2 верасня рушыла ў шлях ад галоўнага храма краіны – Свята-Духава кафедральнага сабора ў сталіцы. Адмераўшы сотні кіламетраў па тэрыторыі трох абласцей, гэта экспедыцыя становіцца духоўнай часцінкай і святым сімвалам прыгожага дзейства – Дня беларускага пісьменства, які прымае Шчучын.




5
Сен

Сяргей Ложэчнік: “Багатая гістарычная спад­чы­на дае права Шчучыну быць ста­лі­цай Дня бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­с­т­ва”

Гэта свята з нецярпеннем ча­ка­юць усе жыхары Шчу­чын­ш­чы­ны: упер­шы­ню наш горад пры­няў прэстыжную эс­та­фе­ту рэспубліканскага лі­та­ра­тур­на­га фес­ты­ва­лю. Вялікі го­нар і агромністая адказнасць! Аб гэтым наша гутарка са стар­шы­нёй Шчучынскага вы­ка­наў­ча­га камітэта Сяргеем Ва­сі­ль­е­ві­чам Ло­жэч­ні­кам.
– 5-6 верасня мы чакаем больш за дзесяць тысяч гасцей. Зробім усё магчымае, каб кожны адчуў ду­хоў­ную і душэўную аўру нашага го­ра­да, якім мы надзвычай га­на­рым­ся.




Синдикация материалов