Выборы 2014 | Дзяннiца

Выборы 2014

24
Мар

Будучыня краіны залежыць ад кож­на­га з нас

 У нядзелю ў СШ №3 г. Шчу­чы­на, дзе размясціўся Заходні ўчас­так для галасавання №36 па вы­ба­рах у мясцовыя Саветы дэ­пу­та­таў Рэспублікі Беларусь двац­цаць сёмага склікання, ішлі жы­ха­ры Паўднёва-Заходняга мік­ра­ра­ё­на, а таксама іншых ву­ліц горада, каб выканаць свой гра­мадзян­с­кі абавязак.
На ўчастку было мнагалюдна, па­на­ва­ла святочная атмасфера, якую дапамагалі ствараць удзе­ль­ні­кі народнага ансамбля «Дывертысмент» Шчучынскай дзі­ця­чай школы мастацтваў.
У поўным саставе прыйшла на вы­ба­ры сям’я Апановіч: мама Інэса Іва­наў­на – медыцынская сястра Шчу­чын­с­кай ЦРБ, тата Дзмітрый Ана­то­ль­е­віч – супрацоўнік ра­ён­на­га аддзела Дзяржаўнага камітэта су­до­вых экспертыз і два іх пя­ці­га­до­выя сыночкі-блізняты Аляк­сандр і Аляксей.




24
Мар

“Галасую за мір і дабрабыт”

 Так патлумачыла свой выбар ветэран Вялікай Айчыннай вайны Таццяна Сяргееўна Осі­па­ва.  Летась, у маі, Таццяна Сяргееўна Осіпава адзначыла свой 90-гадовы юбілей. Вось такое, па сённяшніх мерках зайздроснае даўгалецце падараваў лёс гэтай жан­чы­не. Хаця ў жыцці выпала на яе долю шмат выпрабаванняў, адно з якіх – ваеннае лі­ха­лец­це. Яна была сярод тых, хто набліжаў Перамогу ў тыле, – суткамі стаяла ля стан­ка на абаронным заводзе ў Туле, каб даць фронту зброю...




17
Мар

“Мы павінны выключыць фак­та­ры абыякавасці і бес­тур­бот­нас­ці ў да­чы­нен­ні да ўсяго, што да­ты­чыць жыцця”

 Актуальная тэма бяспекі жыц­ця была ў чарговы раз узнята пад­час сус­т­рэ­чы ў рамках дня ін­фар­ма­ван­ня, якая праходзіла ў СШ №1 г.Шчучына. А сло­вы, вы­не­се­ныя ў загаловак, належаць стар­шы­ні раённага Савета дэ­пу­та­таў Іва­ну Юльянавічу Са­ка­лоў­с­ка­му. На жаль, газетным рад­ком нельга перадаць тыя эмо­цыі, з якімі яны былі выказаны. Сап­раў­ды, немагчыма быць абы­я­ка­вым, калі жыццямі жы­ха­роў раёна “кіруюць” так званыя знеш­нія фактары – агонь, вада, ру­ка забойцы, сумніўны ал­ка­голь... Толькі ў полымі пажараў за ня­поў­ныя дзесяць гадоў за­гі­ну­лі 119 чалавек...




10
Мар

Выканайце свой грамадзянскі абавязак! Прагаласаваць можна датэрмінова!

 Заклікаем усіх вас, паважаныя чытачы “Дзянніцы”, а таксама вашых родных і блізкіх, сяброў і знаёмых, калег прыйсці 23 сакавіка на ўчасткі для галасавання і выканаць свой грамадзянскі абавязак – аддаць свой голас за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання.
Калі па нейкіх прычынах вы не зможаце прагаласаваць у дзень выбараў 23 сакавіка, ёсць магчымасць зрабіць гэта датэрмінова:
штодзень з 18 па 22 сакавіка ўключна
з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00
на сваім участку для галасавання.

 

 




6
Мар

Выборы депутатов местных Советов депутатов РБ 27 созыва




5
Мар

Анлайн- канферэнцыя для выбаршчыкаў

Анлайн-канферэнцыя «Выбары ў мяс­цо­выя Саветы дэпутатаў Бе­ла­ру­сі» са старшынёй Цэнтральнай ка­мі­сіі Беларусі па выбарах і пра­вядзен­ні рэспубліканскіх рэ­фе­рэн­ду­маў Лідзіяй Ярмошынай ад­будзец­ца 11 сакавіка на сайце БЕЛ­ТА з 14.30 да 15.30.
Мясцовая выбарчая кампанія ў Бе­ла­ру­сі набліжаецца да за­вяр­шэн­ня. Дзень выбараў назначаны на 23 сакавіка. На дэпутацкія ман­да­ты прэтэндуюць больш за 22 тыс. кандыдатаў у дэпутаты. Кам­па­нія для іх праходзіць у аб­ноў­ле­ным фармаце - з улікам прынятых ня­даў­на паправак у выбарчае за­ка­на­даў­с­т­ва. Так, у кандыдатаў у дэ­пу­та­ты абласнога і Мінскага га­рад­с­ко­га Саветаў, а таксама ў прэ­тэн­дэн­таў на месца ў Саветах ра­ён­на­га, гарадскога ўзроўню (гарадоў аб­лас­но­га падпарадкавання) упер­шы­ню з’явілася магчымасць фар­мі­ра­ваць свае выбарчыя фонды. Спе­цы­я­ль­ныя рахункі ў ад­дзя­лен­нях Беларусбанка адкрылі ўжо 490 прэ­тэн­дэн­таў на дэпутацкі пар­т­фель.




28
Фев

Тэма дня – бяспека жыцця

 Пажары, гібель і траўматызм людзей – гэтыя праблемы па-ра­ней­ша­му зас­та­юц­ца зла­бадзён­ны­мі. Невыпадкова яны выз­на­чы­лі тэму прынцыповай раз­мо­вы ў рамках адзінага дня ін­фар­ма­ван­ня насельніцтва, які прай­шоў у мі­ну­лы чацвер. У складзе ін­фар­ма­цый­на–пра­па­ган­дыс­ц­кай групы былі на­мес­нік стар­шы­ні райвыканкама Г.С. Хвядзюк, старшыня раённай вы­бар­чай ка­мі­сіі В.С. Жукоўскі, на­ча­ль­нік РАУС А.І. Шастайла, на­ча­ль­нік аддзела адукацыі, спор­ту і турызму У.Р. Дубок, намеснік на­ча­ль­ні­ка РАНС С.В. Якімовіч. Уз­на­ча­ліў групу старшыня ра­ён­на­га Савета дэпутатаў І.Ю. Са­ка­лоў­с­кі.




28
Фев

З якімі дакументамі прыходзіць на выбары.

 ЦВК Беларусі ўстанавіла пералік дакументаў для атрымання бюлетэня для галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Акрамя пашпарта да такіх дакументаў адносяцца вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет для ваеннаслужачых тэрміновай службы, пенсійнае пасведчанне пры наяўнасці ў ім фатаграфіі, службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, студэнцкі білет. Калі пашпарт быў страчаны, камісіі можна будзе прадставіць адпаведную даведку з органаў унутраных спраў.
Згодна з заканадаўствам у мясцовых выбарах у Беларусі могуць удзельнічаць таксама грамадзяне Расіі, якія пастанна пражываюць на тэрыторыі нашай краіны. Гэтай катэгорыі выбаршчыкаў бюлетэнь для галасавання будзе выдавацца на падставе пасведчання на права жыхарства ў Беларусі.




28
Фев

Конкурс сярод кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў Беларусі складае 1,2

  Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў Беларусі зарэгістраваны 22 тыс. 338 чалавек, паведамілі ў ЦВК.
Сярэдняя колькасць кандыдатаў на 18 тыс. 816 выбарчых акруг - 1,2. Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты вылучаліся шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў - 66,8 працэнта, ад працоўных калектываў - 34,6 працэнта, ад палітычных партый - 3 працэнты.
Дэпутатаў дзеючага склікання сярод зарэгістраваных кандыдатаў - больш за 48 працэнтаў, жанчын - больш за 46 працэнтаў, маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў - 5 працэнтаў, грамадзян Расіі - 0,1 працэнта.
Што датычыцца сфер дзейнасці, то сярод кандыдатаў у дэпутаты пераважаюць прадстаўнікі адукацыі, культуры, навукі, аховы здароўя - 28,5 працэнта, а таксама сельскай гаспадаркі - 23 працэнты. Сярод кандыдатаў у дэпутаты каля 1 працэнта непрацуючых, пенсіянераў сярод саіскальнікаў дэпутацкага мандата - 2,7 працэнта.




22
Фев

ПАВЕДАМЛЕННЕ аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання

 Акруговыя выбарчыя камісіі на сваіх пасяджэннях, якія адбыліся 18 лютага 2014 года, прынялі рашэнні аб рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання:
па Шчучынскай выбарчай акрузе № 58 – Ступакевіч Таццяну Валянцінаўну, 2 сакавіка 1960 года нараджэння, галоўнага рэдактара ўстановы «Рэдакцыя Шчучынскай раённай газеты «Дзянніца», пражывае ў горадзе Шчучыне, беспартыйную;
па Астрынскай выбарчай акрузе № 59 – Залога Генадзя Часлававіча, 29 лістапада 1964 года нараджэння, генеральнага дырэктара Гродзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства “Гроднааблсельбуд”, пражывае у горадзе Гродна, беспартыйнага;
па Жалудоцкай выбарчай акрузе № 60 – Кунцэвіча Уладзіміра Рыгоравіча, 15 ліпеня 1964 года нараджэння, начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, пражывае ў горадзе Гродна, беспартыйнага.




11
Фев

У складзе ўчастковых камісій у Беларусі пераважаюць прад­с­таў­ні­кі грамадскіх аб’яднанняў

 У склад участковых выбарчых ка­мі­сій па выбарах у мясцовыя Са­ве­ты дэпутатаў уключана 67 тыс. 69 чалавек, паведаміў сакратар Цэн­т­р­вы­бар­ка­ма Мікалай Лазавік.
Характарызуючы колькасны склад участковых камісій, сакратар ЦВК адзначыў, што ў іх складзе пе­ра­ва­жа­юць жанчыны - іх 47 тыс. 741, або 71 працэнт ад агульнай ко­ль­кас­ці. Колькасць дзяр­ж­с­лу­жа­чых у камісіях не перасягае ўста­ноў­ле­ны заканадаўствам нарматыў - не больш за трэць - 2 тыс. 451 ча­ла­век, або 3,7 працэнта. Маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў у ка­мі­сі­ях 6 тыс. 743, або 10,1 пра­цэн­та, грамадзян Расіі - 29 ча­ла­век.
Ад грамадзян шляхам падачы за­яў ва ўчастковыя камісіі ўвайшлі 24 тыс. 917 чалавек, або 37,1 пра­цэн­та ад агульнай колькасці, ад пра­цоў­ных калектываў - 11 тыс. 378, або 17 працэнтаў, ад гра­мад­с­кіх аб’яднанняў - 28 тыс. 37 ча­ла­век, або 41,8 працэнта, ад па­лі­тыч­ных партый - 2 тыс. 737, або 4,1 пра­цэн­та ад агульнага складу ка­мі­сій.
Сярод грамадскіх аб’яднанняў лідзі­ру­юць Федэрацыя праф­са­ю­заў Беларусі - 8 тыс. 736 прад­с­таў­ні­коў гэтай грамадскай арганізацыі ўвай­ш­лі ў склад участковых ка­мі­сій, РГА «Белая Русь» (4 тыс. 189 прад­с­таў­ні­коў) і Беларускі саюз жан­чын, які ў камісіях прад­с­таў­ля­юць 4 тыс. 10 чалавек.




1
Фев

Л.Ярмошына: «Да ідэі ўстаноўкі на выбарчых участках вэб-ка­мер стаўлюся скептычна»

 На думку кіраўніка Цэн­т­р­вы­бар­ка­ма, устаноўленыя на выбарчых учас­т­ках вэб-камеры не вы­кон­ва­юць ускладзеныя на іх функцыі. «І ў пер­шую чаргу таму, што нельга з іх да­па­мо­гай кантраляваць выбарчы пра­цэс: карцінка не дае такой маг­чы­мас­ці. У Азербайджане на апош­ніх прэзідэнцкіх выбарах, дзе я пры­сут­ні­ча­ла ў якасці наг­ля­да­ль­ні­ка місіі СНД, 15 працэнтаў участкаў бы­лі аснашчаны вэб-камерамі, мне ўда­ло­ся на свае вочы ўбачыць прын­цып іх работы. Прызнаюся, што засталася незадаволенай: гук ня­я­кас­ны, немагчыма разабраць, што гавораць члены ўчастковай ка­мі­сіі, выбаршчыкі, наглядальнікі. На маю думку, устаноўленыя на вы­бар­чых участках вэб-камеры вы­кон­ва­юць толькі дэкаратыўныя фун­к­цыі», - адзначыла Лідзія Яр­мо­шы­на.
Што ж датычыцца магчымасці пры­мя­нен­ня празрыстых плас­ты­ка­вых урнаў для галасавання ў Бе­ла­ру­сі, то ніякай забароны наконт гэ­та­га не існуе, і яны паступова з’яў­ля­юц­ца на выбарчых участках.
Лідзія Ярмошына таксама пра­ка­мен­ці­ра­ва­ла змяненні і дапаўненні, уне­се­ныя ў выбарчае за­ка­на­даў­с­т­ва ў канцы 2013 года, адказала на пы­тан­ні, чаму ў працэсе перагляду асоб­ных палажэнняў Выбарчага ко­дэк­са не былі ўлічаны некаторыя пра­па­но­вы Бюро па дэ­мак­ра­тыч­ных інстытутах і правах чалавека Ар­га­ні­за­цыі па бяспецы і суп­ра­цоў­ніц­т­ву ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ), а так­са­ма чаму не былі падтрыманы пра­па­но­вы Цэнтрвыбаркама не пра­водзіць выбары ў мясцовыя Са­ве­ты пярвічнага ўзроўню і іні­цы­я­ты­ва аб надзяленні грамадскіх аб’­яд­нан­няў правам вылучэння кан­ды­да­таў у дэпутаты.




27
Янв

Вылучэнне кандыдатаў – пры вы­со­кай актыўнасці

У аграгарадку Першамайск прай­ш­ла канферэнцыя прад­с­таў­ні­коў пра­цоў­ных ка­лек­ты­ваў КДУСП “Першамайск-агра”, на­ву­ча­ль­на-педагагічнага ком­п­лек­су “Першамайскі д/с-СШ”, ган­д­лё­вых прадпрыемстваў Шчу­чын­с­ка­га філіяла аб­л­с­па­жыў­та­ва­рыс­т­ва, мясцовай бальніцы.




24
Янв

Аказалі высокі давер

 Днямі прадстаўнікі трох пра­цоў­ных калектываў – СШ №1 г. Шчу­чы­на, гімназіі і рэдакцыі ра­ён­най газеты “Дзянніца” саб­ра­лі­ся разам, каб вылучыць кан­ды­да­таў у дэпутаты абласнога і ра­ён­на­га Са­ве­таў дэпутатаў 27-га склікання. Сход прайшоў у ак­та­вай зале першай га­рад­с­кой шко­лы.
Дырэктар СШ №1 А.С. Па­на­се­віч абвясціў парадак дня сходу, які ўклю­чаў раз­г­ляд двух важных пы­тан­няў: аб вылучэнні кандыдата ў дэ­пу­та­ты Гродзенскага аб­лас­но­га Са­ве­та дэпутатаў 27 склікання па Шчу­чын­с­кай выбарчай акрузе №58 і аб вы­лу­чэн­ні кандыдата ў дэ­пу­та­ты Шчучынскага раённага Савета дэ­пу­та­таў 27 склі­кан­ня па Ле­нін­с­кай выбарчай акрузе №29.
Удзел у сходзе прымала на­мес­нік старшыні раённага выканаўчага ка­мі­тэ­та Г.С. Хвядзюк. Ганна Ста­ніс­ла­ваў­на расказала пра этапы вы­бар­чай кампаніі па вы­ба­рах дэ­пу­та­таў мясцовых Саветаў Рэс­пуб­лі­кі Беларусь і пра тое, як пе­рад­вы­бар­чы пра­цэс арганізаваны ў на­шым раёне.




24
Янв

Ініцыятыўныя групы збіраюць подпісы

 У Беларусі зарэгіс­тра­вана 16 тыс. 21 ініцыятыўная група па збо­ру подпісаў выбаршчыкаў у пад­т­рым­ку асоб, якія прапануюцца для вы­лу­чэн­ня кандыдатамі ў дэпутаты мяс­цо­вых Саветаў. Аб гэтым па­ве­да­мі­лі ў ЦВК Беларусі. Усяго на рэгістрацыю іні­цы­я­тыў­ных груп было пададзена 16 тыс. 66 заяў, 99,7 працэнта з іх за­да­во­ле­на. Адмоўлена ў рэгістрацыі 42 іні­цы­я­тыў­ным групам, адклікана 3 за­я­вы.
Збіраць подпісы выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатамі ў дэ­пу­та­ты будуць 280 прадстаўнікоў па­лі­тыч­ных партый. Сярод іх прад­с­таў­ні­кі Камуністычный партыі Бе­ла­ру­сі, Беларускай сацыял-дэ­мак­ра­тыч­най партыі (Грамада), партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай пар­тыі і іншых.
Членам зарэгістраваных іні­цы­я­тыў­ных груп будуць выдадзены пас­вед­чан­ні і падпісныя лісты.
Вылучэнне кандыдатаў у дэ­пу­та­ты мясцовых Саветаў пра­доў­жыц­ца да 10 лютага ўключна. Вы­лу­чац­ца можна шляхам збору под­пі­саў выбаршчыкаў, ад працоўных ка­лек­ты­ваў, партый.




20
Янв

Вылучылі дастойных

 Важны этап выбарчай кам­па­ніі – вылучэнне кандыдатаў у дэ­пу­та­ты мясцовых Саветаў дэ­пу­та­таў дваццаць сёмага склі­кан­ня – праходзіць з 12 студзеня па 10 лютага ўключна. У ад­па­вед­нас­ці з Выбарчым кодэксам вы­лу­чаць кандыдатаў у дэ­пу­та­ты могуць і працоўныя ка­лек­ты­вы. Гэтым правам скарысталіся ў філіяле “Жалудоцкі аг­ра­ком­п­лекс” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”. Прадстаўнікі гэтага вялікага і друж­на­га калектыву (усяго ў гас­па­дар­цы звыш шасці соцень ра­бот­ні­каў) на мінулым тыдні сабраліся на сход, каб абмеркаваць два пы­тан­ні: аб вылучэнні кандыдата ў дэ­пу­та­ты Гродзенскага абласнога Са­ве­та дэпутатаў 27 склікання па Жа­лу­доц­кай выбарчай акрузе №60 і аб вылучэнні кандыдата ў дэ­пу­та­ты Шчучынскага раённага Савета дэ­пу­та­таў 27 склікання па Жа­лу­доц­кай выбарчай акрузе №5.




19
Янв

Актыўнасць насельніцтва - важны складальнік

 Насельніцтва трэба больш ак­тыў­на прыцягваць да ўдзелу ў вы­бар­чай кампаніі. Такое пажаданне выказала старшыня Цэн­т­р­вы­бар­ка­ма Лідзія Яр­мо­шы­на.
Паводле слоў старшыні ЦВК, ад­на з галоўных задач ідэалагічнай вер­ты­ка­лі ў ходзе цяперашняй вы­бар­чай кампаніі ў мясцовыя Са­ве­ты - актыўная работа па пры­цяг­нен­ню грамадзянскага на­се­ль­ніц­т­ва да ўдзелу ў выбарах. «Хоць згод­на з дзеючым заканадаўствам вы­ба­ры ў мясцовыя Саветы дэ­пу­та­таў адбудуцца пры любой яўцы вы­бар­ш­чы­каў, а кандыдатам трэба наб­раць для перамогі ўсяго толькі бо­ль­шасць галасоў, мы павінны ра­зу­мець, што ад нашай ак­тыў­нас­ці, ад таго, каго мы вылучым і вы­бе­рам, будзе залежаць і наша з ва­мі будучае. У мясцовыя Саветы па­він­ны прыйсці дастойныя людзі, якія маюць за плячамі жыццёвы во­пыт, жаданне працаваць на ка­рысць канкрэтнай тэрыторыі і па­ляп­шэн­ня жыцця людзей», - лічыць Лідзія Ярмошына.




15
Янв

Інтэрнэт-рэсурсы ў выбарчай кам­па­ніі павінны быць задзей­ні­ча­ны больш актыўна

 Інтэрнэт-рэсурсы ў выбарчай кам­па­ніі павінны быць задзей­ні­ча­ны больш актыўна. Такое мер­ка­ван­не выказаў 11 студзеня ў Брэс­це на семінары-нарадзе па пы­тан­нях арганізацыі падрыхтоўкі і пра­вядзен­ня выбараў у мясцовыя Са­ве­ты дэпутатаў сакратар Цэн­т­ра­ль­най камісіі па выбарах і пра­вядзен­ню рэспубліканскіх рэ­фе­рэн­ду­маў Мікалай Лазавік.
«Маладыя выбаршчыкі актыўна вы­ка­рыс­тоў­ва­юць Інтэрнэт. Я паг­лядзеў сайты ўсіх райвыканкамаў і па­ві­нен сказаць, што іх ін­фар­ма­цый­ная насычанасць не­дас­тат­ко­вая. Не ўся неабходная для вы­бар­ш­чы­ка інфармацыя там раз­мяш­ча­ец­ца. Таму мы нацэльваем мяс­цо­выя органы ўлады на больш ак­тыў­нае выкарыстанне інтэрнэт-рэ­сур­саў у гэтым плане», - адзначыў Мі­ка­лай Лазавік. Ён інфармаваў удзе­ль­ні­каў семінара аб тым, што ЦВК падрыхтавала два слайд-фі­ль­мы, дзе ў вельмі даступнай фор­ме паэтапна прадстаўлена ўся вы­бар­чая кампанія.




11
Янв

Да ведама выбаршчыкаў

 4 студзеня 2014 года адбыліся першыя пасяджэнні:
акруговай выбарчай камісіі Шчучынскай выбарчай акругі №58 па выбарах дэпутатаў у Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.
Старшынёй камісіі выбраны Дубок Уладзімір Раманавіч.
Намеснікам старшыні камісіі – Федасеева Алена Аляксандраўна.
Сакратаром камісіі – Падзялінская Алена Сцяпанаўна.
Акруговая выбарчая камісія размяшчаецца па адрасе:
г. Шчучын, пл. Свабоды, 11, тэлефон: 27075

акруговай выбарчай камісіі Астрынскай выбарчай акругі №59 па выбарах дэпутатаў у Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.
Старшынёй камісіі выбрана Судас Вольга Аляксандраўна.
Намеснікам старшыні камісіі – Будрэвіч Анатоль Віктаравіч.




Синдикация материалов