Выборы 2012 | Дзяннiца

Выборы 2012

5
Окт

З пераканаўчай перамогай на выбарах!

На гэтым тыдні старшыня акруговай выбарчай камісіі В.С. Жукоўскі ўручыў С.І. Ушкевічу пасведчанне аб выбранні дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Гэта была насамрэч бліскучая перамога. 88,17 працэнта выбаршчыкаў Шчучынскай выбарчай акругі №60, куды, як вядома, уваходзяць Шчучынскі і Воранаўскі раёны, аддалі свой голас за Сяргея Іосіфавіча Ушкевіча. Дарэчы, ні адзін дэпутат Гродзеншчыны не набраў такі высокі працэнт галасоў. Мы мелі магчымасць далучыцца да цёплых віншавальных слоў, што выказаў у адрас дэпутата Васілій Сяргеевіч Жукоўскі, і, скарыстаўшыся выпадкам, узяць невялікае інтэрв’ю.  

– Лічу, што гэта падтрымка з боку электарату не толькі мяне, але ў маёй асобе і выканаўчай улады ўвогуле, падтрымка тых добрых спраў і сацыяльна арыентаваных праграм, якія сёння ажыццяўляюцца ў краіне і яе рэгіёнах на карысць нашых людзей, – перакананы С.І. Ушкевіч. – А тое, што хтосьці прагаласаваў супраць, таксама лічу абсалютна нармальным. Зрэшты, у кожнага чалавека ёсць сваё меркаванне.




1
Окт

Удзел у галасаванні на выбарах у Беларусі прынялі 74,61 працэнта ад спісачнага складу выбаршчыкаў

Аб гэтым 28 верасня ў час пасяджэння Цэнтрвыбаркама паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Ён адзначыў, што выбары ў рэспубліцы прайшлі арганізавана, з высокай яўкай выбаршчыкаў. “Агульная колькасць выбаршчыкаў - 7 млн. 30 тыс. 430 чалавек, у выбарах прынялі ўдзел 74,61 працэнта”, - праінфармаваў Мікалай Лазавік.
Ён дадаў, што ўсе этапы выбарчай кампаніі прайшлі ў поўнай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. Асаблівасць цяперашніх парламенцкіх выбараў у тым, што пасля выбараў у парламент 2008 года ў заканадаўства былі ўнесены істотныя змяненні. Так, былі пашыраны правы партый і грамадскіх аб’яднанняў у частцы вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, сталі больш разнастайнымі формы перадвыбарнай агітацыі.

* * *
ЦВК зарэгістраваў выбраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі. Сваю першую сесію пасля выбараў Палата прадстаўнікоў пачне 18 кастрычніка, а Савет Рэспублікі – 19 кастрычніка.




28
Сен

Наглядальнікі ад МПА СНД: “Выбары ў Беларусі прайшлі па дэмакратычных прынцыпах”

У заключэнні групы наглядальнікаў ад МПА СНД сказана: “Удзел у выбарах 293 кандыдатаў у дэпутаты, у тым ліку прадстаўнікоў васьмі палітычных партый, выкарыстанне новых форм перадвыбарчай агітацыі, а таксама іншых дадатковых магчымасцей для ўдзельнікаў выбарчага працэсу, надало выбарам спаборнасць і прадаставіла грамадзянам Рэспублікі Беларусь рэальную магчымасць выбару”.
На думку наглядальнікаў ад МПА СНД, перадвыбарная агітацыя ў Беларусі мела адкрыты і дэмакратычны характар. “У ходзе выбарчай кампаніі СМІ прадастаўлялі грамадзянам розныя пункты гледжання па найбольш важных пытаннях палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага жыцця краіны”, - гаворыцца ў заключэнні.




24
Сен

СООБЩЕНИЕ окружной избирательной комиссии Щучинского избирательного округа № 60

Окружная избирательная комиссия сообщает, что по итогам голосования по выборам депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва по Щучинскому избирательному округу №60 получены следующие результаты:

1. Общее количество  избирателей по округу: 59440

2. Количество избирателей, принявших участие в голосовании: 52730

3. Число голосов, поданных за кандидата в депутаты: 46484

4. Число голосов, поданных против кандидата в депутаты: 5975

5. Число бюллетеней, признанных недействительными: 271

В соответствии со статьей 82 Избирательного кодекса Республики Беларусь депутатом Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва по Щучинскому избирательному округу №60 избран Ушкевич Сергей Иосифович, 1956 года рождения, председатель Щучинского районного исполнительного комитета, проживающий в г. Щучине, беспартийный.
 




24
Сен

Выбар зроблен!

З самай раніцы выбаршчыкі Ляшчанскага выбарчага ўчастка №13 праяўлялі зайздросную актыўнасць. Яшчэ не прабіла і дзесяць раніцы, а тут ужо прагаласавалі амаль 48 працэнтаў выбаршчыкаў. Старшыня камісіі Франц Вацлававіч Арабчык са свайго багатага на грамадскай рабоце вопыту ведае: у Ляшчанцы і навакольных вёсках жывуць людзі нераўнадушныя, з адметнай грамадзянскай пазіцыяй. Ім не ўсё роўна, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы ў Парламенце краіны, удасканальваць законы, а, значыць, і наша жыццё. Дарэчы, 44,5 працэнта выбаршчыкаў Ляшчанскага ўчастка прагаласавалі датэрмінова: у кожнага з вяскоўцаў свае планы на выхадны, і людзі ўдзячны, што была прадстаўлена магчымасць не адчуваць сябе “прывязаным” да аднаго дня.
– Яшчэ ў дні датэрміновага галасавання наш участак наведалі міжнародныя аглядальнікі ад ПА АБСЕ з Галандыі і Казахстана: пазнаёміліся, пагутарылі на добразычлівай хвалі, – расказвае Франц Вацлававіч. – Замежныя госці не пакінулі ніякіх запісаў.
У асноўны ж дзень выбараў на ўчастку №13 мы сустрэлі ажно трох назіральнікаў: Л.Ф. Кунцэвіч і А.І. Байгот упаўнаважаны грамадскімі арганізацыямі – ветэранскай і БРСМ, а В.Я. Сінкевіч – сваім працоўным калектывам раённага Дома культуры.
Віктар Янавіч не мог утрымацца, каб не адзначыць высокі ўзровень і зладжаную работу камісіі на гэтым выбарчым участку. Сапраўды, ва ўсім тут адчувалася не проста святочная атмасфера: тут зрабілі ўсё, каб людзі ў спакойнай абстаноўцы зрабілі свой адказны выбар. Не было заўваг і ў супрацоўнікаў РАУС і РАНС, якія таксама неслі дзяжурства на выбарчым участку, які, дарэчы, знаходзіўся ў будынку мясцовай школы, і куды з асаблівым задавальненнем раніцай 23 верасня прыйшла былая настаўніца Марыя Мікалаеўна Шумель з мужам Віктарам Віктаравічам.
– Выпадку не было, каб мы праігнаравалі галасаванне. Выканаць свой грамадзянскі абавязак лічым справай надзвычай важнай, – падкрэслілі Шумелі.
І тут жа дадалі, што іх выбар на баку тых, хто рэалізуе стваральныя праекты, клапоціцца, каб родная краіна, родны куточак мяняліся да лепшага.




24
Сен

Галасуем за стабільнае сёння і перспектыўнае заўтра

У нашым раёне ўпершыню прынялі ўдзел у выбарчай кампаніі 227 юнакоў і дзяўчат, 11 з іх – навучэнцы Шчучынскага сельскагаспадарчага ліцэя. У мінулую пятніцу маладыя выбаршчыкі-ліцэісты сабраліся ў актавай зале інтэрната на ўрачыстасць, якую наладзілі для іх педагогі, сябры-другакурснікі і раённы камітэт ГА “БРСМ”.

Арганізатары свята пастараліся, каб гэты дзень надоўга застаўся ў памяці юнакоў і дзяўчат, якія галасуюць упершыню. Ліцэісты Вольга Бацішчава, Аляксей Ігнатовіч, Дзмітрый Курашоў, Кацярына Бадзяк вершаванымі радкамі і песнямі расказалі аб прыгажосці нашай рэспублікі, якую называюць краем сініх азёр і белых бяроз. Нам, яе маладым жыхарам, падкрэслілі вядучыя, трэба берагчы і прымнажаць гэту прыгажосць, мацаваць і развіваць эканоміку краіны. Актыўная жыццёвая пазіцыя моладзі павінна быць накіравана на працвітанне сваёй краіны. Маладыя выбаршчыкі не павінны заставацца ў баку ад прыняцця лёсавызначальных рашэнняў. Яны выбіраюць сваё сёння і заўтра.
З важнай падзеяй у жыцці маладых выбаршчыкаў павіншавала в.а. першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Алена Славаміраўна Богдзель. Яна пажадала юнакам і дзяўчатам ніколі не страчваць пачуццё гонару за сваю краіну, добра вучыцца, набыць прафесію і сваёй працай, добрымі справамі прыносіць карысць радзіме. “А дзень, калі вы ўпершыню прыйдзеце на выбарчы ўчастак як паўнапраўныя грамадзяне краіны, няхай будзе для вас святочным і запамінальным”, – зазначыла лідар моладзі.




21
Сен

Паслязаўтра – асноўны дзень выбараў. Давайце выканаем свой грамадзянскі абавязак!

Более 20 наблюдателей от Исполнительного комитета СНГ будут следить за ходом выборов в Гродненской области. Кроме того, в регионе на долгосрочной основе работают четыре международных наблюдателя от БДИПЧ ОБСЕ и два от СНГ.
Число аккредитованных избирательными комиссиями Гродненской области внутренних наблюдателей составляет 1460 человек. В том числе аккредитовано окружными избиркомами – 37 и участковыми – 1423. Наибольшее число наблюдателей направили Федерация профсоюзов Беларуси, Республиканское общественное объединение «Белая Русь», Белорусский республиканский союз молодежи, Белорусское общественное объединение ветеранов.




21
Сен

“Мы галасуем за дастойнага кандыдата!”

Заўтра выбаршчыкі Шчучынскай выбарчай акругі №60, як і ўвогуле жыхары рэспублікі, прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, каб аддаць свае галасы за людзей, якія, на іх думку, дастойна прадставяць дэпутацкі корпус краіны. Многія выбаршчыкі гэта ўжо зрабілі, выкарыстаўшы магчымасць датэрміновага галасавання. У першы дзень датэрміновага галасавання мы наведаліся на Ленінскі ўчастак №46 і ўпэўніліся, што выбаршчыкі тут актыўныя, свой выбар яны робяць свядома.

Ленінскі ўчастак для галасавання №46 размешчаны ў першай гарадской школе. У памяшканні для галасавання зроблена ўсё, каб наведвальнікам было не толькі зручна і камфортна, а каб яны яшчэ адчулі атмасферу свята – на сталах у вазах стракацяць яркімі фарбамі восеньскія кветкі, прыгожа аформлены куток выбаршчыка. Прыўзняты настрой і ў членаў камісіі. Другую выбарчую кампанію ўзначальвае камісію дырэктар школы Андрэй Станіслававіч Панасевіч. Ён расказаў, што ў асноўны дзень выбараў камісія размесціцца ў вестыбюлі, там жа будуць знаходзіцца кабінкі і ўрна. А пакуль, каб не перапыняць навучальны працэс, для галасавання прыстасавалі настаўніцкую.




18
Сен

Прамежкавая справаздача БДІПЧ АБСЕ аб назіранні за выбарамі ў Беларусі мае цалкам пазітыўны характар

Прамежкавая справаздача БДІПЧ АБСЕ аб назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі мае цалкам пазітыўны характар. Такое меркаванне ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.
"Даклад цалкам пазітыўны. Прынамсі, тыя недахопы, якія адзначае АБСЕ, маюць спрэчны характар", - сказала старшыня ЦВК, прывёўшы ў якасці прыкладу заўвагу наконт таго, што кандыдатам у дэпутаты, якія заклікаюць да байкоту, было адмоўлена ў эфірным часе і друкаванай плошчы большасцю СМІ.
Рашэнне ЦВК у гэтым выпадку было абгрунтаваным, калі ён спыніў распаўсюджванне за дзяржаўны кошт заклікаў да байкоту выбараў. "Ва ўсім свеце змагаюцца з абыякавасцю выбаршчыка. Агітацыя за байкот выбараў супярэчыць самой мэце выбараў", - падкрэсліла кіраўнік ЦВК.
Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што ў справаздачы місіі сказана, што асноўнай тэмай перадвыбарнай кампаніі стала пытанне аб мэтазгоднасці ўдзелу ў выбарах. "Пытанне аб мэтазгоднасці наогул не можа стаяць. Асабліва з вуснаў місіі, якая прыехала назіраць за выбарамі. Навошта тады было прыязджаць? Абмеркаванне гэтага пытання супярэчыць самім задачам місіі", - лічыць Лідзія Ярмошына.




18
Сен

Сваімі дзеяннямі байкотчыкі выбараў паказалі пралазы ў выбарчым заканадаўстве

Сваімі дзеяннямі байкотчыкі выбараў паказалі, што выбарчае заканадаўства Беларусі дапускае магчымасці яго вольнай інтэрпрэтацыі. Такое меркаванне ў эфіры праграмы "У цэнтры ўвагі" на тэлеканале "Беларусь 1" выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, падводзячы папярэднія вынікі перадвыбарнай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання.
"Тыя, хто не хоча ўдзельнічаць у выбарах, жадае іх сарваць, паказалі, што мы павінны закон удасканальваць, рабіць яго ў пэўным плане больш строгім. Як аказваецца, дэмакратычнасць не ўсім на карысць", - адзначыла Лідзія Ярмошына.
Яна нагадала, што ў ходзе перадвыбарнай агітацыі ЦВК давялося дадаткова растлумачваць прымяненне палажэнняў Выбарчага кодэкса ў частцы правядзення дэбатаў, каб спыніць адкрытыя злоўжыванні. Некаторыя кандыдаты ў дэпутаты рэгістраваліся як давераныя асобы іншых кандыдатаў і атрымлівалі такім чынам магчымасць удзельнічаць у дэбатах некалькі разоў.
Кіраўнік ЦВК расказала, што рыхтуе пакет прапаноў па ўдасканаленню выбарчага заканадаўства, у тым ліку ў частцы вядзення перадвыбарнай агітацыі. На думку Лідзіі Ярмошынай, трэба прадастаўляць кандыдатам больш магчымасцей для вядзення перадвыбарнай агітацыі за свой кошт, пераходзіць ад статычных форм перадвыбарнай агітацыі да дыскусійных. Змяненняў патрабуюцьтаксама некаторыя формы ўдзелу ў выбарах, напрыклад вылучэння кандыдатаў у дэпутаты.




18
Сен

Партыям, якія знялі сваіх кандыдатаў, не хапіла для ўдзелу ў выбарах падрыхтаваных кадраў

Партыям, якія знялі сваіх кандыдатаў, для ўдзелу ў выбарах не хапіла падрыхтаваных кадраў. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік, каменціруючы рашэнні партыйных з'ездаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі і партыі БНФ аб зняцці сваіх кандыдатаў з выбарчай кампаніі.
Сакратар ЦВК нагадаў, што заявы аб тым, што АГП і БНФ будуць здымацца з выбараў, прагучалі яшчэ ў пачатку 2012 года. Таму было б неабгрунтавана тлумачыць рашэнні партыйных з'ездаў складанасцямі адміністрацыйнага характару, якія быццам бы ўзніклі ў час выбарчай кампаніі.
"Усе бачылі, якіх кандыдатаў вылучалі гэтыя партыі - далёка не самых моцных, не тых, хто мог у нейкай ступені разлічваць на перамогу. Пасля некаторыя партыйныя кіраўнікі нават хацелі выступіць замест зарэгістраваных кандыдатаў на дэбатах", - сказаў Мікалай Лазавік.
На яго думку, гэта акалічнасць сведчыць аб тым, што ў партый сур'ёзныя кадравыя праблемы. "У іх не хапае падрыхтаваных кадраў не толькі для таго, каб вылучыць кандыдатаў у дэпутаты, але нават у склад выбарчых камісій", - адзначыў сакратар ЦВК.
Так, АГП у склад участковых выбарчых камісій па Гродзенскай вобласці, напрыклад, вылучыла 18 чалавек, з якіх 9 беспрацоўныя, 10 прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. "З гэтага кантынгенту мы ўсё ж знайшлі аднаго чалавека, каб уключыць яго ў склад камісіі", - адзначыў Мікалай Лазавік.




18
Сен

Пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах!

Згодна з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання датэрміновае галасаванне пачнецца ў Беларусі з 18 верасня.

На працягу пяці дзён, гэта значыць да 22 верасня ўключна, выбаршчыкі, якія жадаюць прагаласаваць датэрмінова, змогуць наведаць свае выбарчыя ўчасткі з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Афіцыйнае тлумачэнне, чаму грамадзянін мае намер галасаваць датэрмінова, не патрэбна.
Датэрміновае галасаванне праходзіць у прысутнасці не менш як двух членаў участковай камісіі. Для таго каб атрымаць бюлетэнь, выбаршчыку неабходна прад'явіць пашпарт або вадзіцельскае пасведчанне. Ваеннаслужачым тэрміновай службы бюлетэнь можа быць выдадзены па ваеннаму білету, дзяржслужачым - па службоваму пасведчанню дзяржаўнага служачага. Акрамя таго, у пералік дакументаў, на падставе якіх выдаецца бюлетэнь, ЦВК уключыла пенсійнае пасведчанне і студэнцкі білет пры наяўнасці ў іх фатаграфіі, а таксама даведку органаў унутраных спраў, якую могуць прад'явіць грамадзяне, калі страчаны пашпарт.
  Галасуючы адзін запаўняе бюлетэнь у кабіне або пакоі для галасавання. Пры гэтым ён павінен паставіць любы знак у пустым квадраце, размешачаным справа ад прозвішча таго кандыдата, за якога мае намер прагаласаваць. Калі выбаршчык галасуе супраць усіх, то ставіць любы знак у пустым квадраце справа ад радка "Супраць усіх кандыдатаў". 
У безальтэрнатыўных акругах выбаршчык галасуе або "за", або "супраць" аднаго кандыдата. Для гэтага неабходна паставіць любы знак у адпаведным квадраце.
Калі выбаршчык лічыць, што сапсаваў бюлетэнь, то ён мае права ўзяць новы, звярнуўшыся пры гэтым да члена ўчастковай камісіі, які выдаў яму папярэдні бюлетэнь.
  Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках, утвораных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах. Там галасаванне пройдзе толькі ў дзень выбараў - 23 верасня 2012 года.




14
Сен

В Гродненской области выборы в Совет Республики состоятся 25 сентября

Такое решение принято в понедельник  на совместном заседании президиума областного Совета депутатов и областного исполнительного комитета.
На  прошедших в конце августа совместных заседаниях президиумов районных Советов депутатов и райисполкомов было выдвинуто восемь кандидатур в верхнюю палату парламента.
Среди них председатель СПК «Прогресс-Вертелишки» Василий Ревяко, заместитель генерального директора по экономике и финансам ОАО «Гродно Азот» Тамара Последняя, главный редактор «Лидского телерадиообъединения» Нина Позняк, председатель Островецкого райисполкома Адам Ковалько, главный врач областного кардиологического диспансера Тамара Долгошей, первый секретарь областного комитета ОО «БРСМ» Юрий Алексей, двукратный олимпийский чемпион, директор представительства Национального олимпийского комитета Беларуси в Гродненской области Александр Курлович, заместитель директора по инвестициям ООО «Биоком» Андрей Павловский.
Выборы сенаторов  пройдут  путем тайного голосования на заседании Советов депутатов базового уровня.




14
Сен

С.І. Ушкевіч: “Для мяне галоўныя прыярытэты тыя, што накіраваны на паляпшэнне жыцця людзей і рост іх дабрабыту”

Сваю прысутнасць на сустрэчы з кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.І. Ушкевічам адна з настаўніц СШ №3 г.Шчучына патлумачыла журналісту так:
– Прыйшла са сваімі калегамі, каб сказаць дзякуй за тыя змены, што адбываюцца ў нашай школе. Заменены вокны, абнаўляецца фасад будынка, наводзіцца парадак на тэрыторыі... Многае зроблена, шмат чаго яшчэ будзе зроблена, каб установа адукацыі ў новым мікрараёне выглядала дастойна.

Ва ўнісон з педагогам выказаўся прынародна і дырэктар школы П.І. Акрамешка. Ён нагадаў, што на падрыхтоўку школы да новага навучальнага года былі накіраваны вялікія сродкі з раённага бюджэту, і рашэнне наконт гэтага прынялі раённая выканаўчая ўлада і асабіста С.І. Ушкевіч як старшыня райвыканкама. Увогуле, падкрэсліў дырэктар, на Шчучыншчыне многа зроблена для развіцця сістэмы адукацыі. Пасля рэканструкцыі набыў новы воблік будынак Васілішкаўскай школы, узведзена прыбудоўка да школы ў Жалудку...
– Мы будуем многа, – заўважыў, выступаючы перад педагогамі, Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч. – Сёння на тэрыторыі раёна ўзводзяцца 10 вытворчых аб’ектаў і 9 аб’ектаў сацыяльнай сферы. Больш за 9 мільярдаў рублёў затрачана толькі на рэканструкцыю школы ў Васілішках. Добры атрымаўся будынак.
Сяргей Іосіфавіч узгадаў словы-наказ, якія яшчэ на пачатку сваёй дзейнасці пачуў ад аднаго мудрага чалавека: “Запомні: хто будуе – той жыве і развіваецца”. Справядлівасць выказвання пацвярджаецца жыццём. Жыццё пераканала Сяргея Іосіфавіча і ў тым, што “калі пачнеш нешта рабіць, абавязкова давядзеш гэта да лагічнага завяршэння”. Менавіта так будзе, перакананы кандыдат у дэпутаты, з рамонтам і рэканструкцыяй СШ №3, Астрынскай СШ імя Цёткі, дзе распачата цеплавая мадэрнізацыя, іншымі сацыяльнымі і вытворчымі аб’ектамі ў раёне. Пабудаваныя ці абноўленыя, яны паслужаць людзям. С.І. Ушкевіч расказаў, што ён таксама прыхільнік павелічэння аб’ёмаў жыллёвага будаўніцтва, тым больш, што ў будаўнічых арганізацый раёна ёсць добры вытворчы патэнцыял для гэтага.
– Я ведаю праблемы горада, – падкрэсліў С.І. Ушкевіч. – Яго рэканструкцыя вядзецца па плане. Цяпер ідзе добраўпарадкаванне на Зялёнай, завершым яго і ў мікрараёне, дзе знаходзіцца СШ №3.
Дарэчы, падчас сустрэчы слова ўзяла настаўніца пачатковых класаў Л.Р. Матыс. Яна выказала сваё задавальненне тым, як непазнавальна змяніўся новы мікрараён вакол іх школы: “Ціха, прыгожа, утульна... Сваякі з Расіі, якія нядаўна прыязджалі, былі прыемна ўражаны”.




10
Сен

Адкрыты 70 выбарчых рахункаў

Згодна з інфармацыяй, размешчанай на сайце ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк”, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у падраздзяленнях гэтага банка адкрыты 69 спецыяльных выбарчых рахункаў.
Сярод тых, хто скарыстаўся магчымасцю атрымаць дадатковы даход для фінансавання сваёй перадвыбарнай агітацыі, ёсць медыйныя персоны, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання, апазіцыйныя палітыкі.
Магчымасць адкрываць спецыяльныя рахункі і фарміраваць такім чынам выбарчыя фонды ў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з’явілася ў гэтым годзе. Паводле ацэнак кіраўніцтва Цэнтрвыбаркама, новаўвядзенне вялікай папулярнасцю ў прэтэндэнтаў на месца ў парламенце не карыстаецца. Акруговыя камісіі і ЦВК Беларусі зарэгістравалі больш за тры сотні кандыдатаў, і абсалютная большасць не сталі адкрываць рахункаў, куды грамадзяне і юрыдычныя асобы маглі б пералічваць сродкі на іх выбарчую кампанію.




7
Сен

Чакаем дэлегацыю ПА АБСЕ

Дэлегацыя Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (ПА АБСЕ) на чале з яе старшынёй Рыкарда Мільёры наведае Беларусь 9-12 верасня па запрашэнню Нацыянальнага сходу Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Чакаецца, што ў складзе дэлегацыі ў Мінск прыбудзе старшыня камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях ПА АБСЕ, кіраўнік кароткатэрміновай місіі наглядальнікаў ад ПА АБСЕ Матэа Мекачы.
“У ходзе візіту будуць абмяркоўвацца пытанні супрацоўніцтва беларускага парламента з ПА АБСЕ, якая з’яўляецца ўнікальным форумам для абмену думкамі па найбольш важных пытаннях еўрапейскага супрацоўніцтва і бяспекі”, - удакладнілі ў прэс-службе.
Праграмай візіту запланаваны сустрэчы дэлегацыі ПА АБСЕ з кіраўніцтвам палат беларускага парламента, а таксама іншых дзяржаўных органаў. Замежныя госці азнаёмяцца з ходам парламенцкай кампаніі, наведаюць акруговыя выбарчыя камісіі ў Мінску і Карэлічах Гродзенскай вобласці.




7
Сен

Дэбаты сведчаць аб адкрытасці выбарчага працэсу

Тое, што кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання маюць магчымасць бясплатна прыняць удзел у тэлерадыёдэбатах, сведчыць аб адкрытасці выбарчага працэсу. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка.
Эксперт не змог назваць іншыя краіны, дзе кандыдатам на месца ў парламенце даюць магчымасць дэбатаваць у эфіры дзяржаўных СМІ. “Мы шукаем свой шлях, каб прадаставіць слова максімальна магчымай колькасці людзей. Гэта прымета адкрытасці і дэмакратычнасці выбарчага працэсу”, - лічыць Сяргей Мусіенка.
Разам з тым, на яго думку, дэбаты ў тым фармаце, у якім яны выходзяць цяпер, маюць шэраг недахопаў. “На прэзідэнцкіх выбарах дэбаты ў такой форме праводзіць мэтазгодна. З парламенцкімі выбарамі - пытанне. На мой погляд, у гэтым выпадку больш карысна ў рэгіянальнай прэсе праводзіць круглыя сталы, дыскусіі, пажадана ў пісьмовым выкладанні. Тады будзе канструктыўная размова, а не клаўнада, якую, як паказала практыка, робяць з дэбатаў некаторыя кандыдаты ў дэпутаты”, - сказаў кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM.




7
Сен

М.М. Жогла: “Два разы па адным і тым жа пытанні да мяне звяртацца не трэба”

 Хутка паўгода, як Міхаіл Міхайлавіч Жогла займае адказную і клапотную пасаду старшыні Дэмбраўскага сельскага Савета дэпутатаў. Якім атрымаўся пачатак новай працоўнай дзейнасці? Што за праблемы давялося вырашаць? Адказы на гэтыя пытанні мы атрымалі падчас нядаўняй сустрэчы.

– Міхаіл Міхайлавіч, ці ёсць кропкі судакранання ў вашай цяперашняй рабоце і той, што Вы выконвалі раней?

– Вядома. Я 28 гадоў адпрацаваў у СВК “Дэмбрава”, у сельскі Савет прыйшоў з пасады загадчыка вытворчага ўчастка “Вострава”. Як разумееце, выдатна ведаю людзей, не раз дапамагаў ім у вырашэнні самых розных пытанняў. І цяпер, па сутнасці, нічога не змянілася. Добра знаёмыя мне людзі – мясцовыя жыхары маюць патрэбу ў дапамозе. Хіба толькі кола пытанняў крыху пашырылася. А ў кабінеце стараюся не затрымлівацца. Прыеду ў вёску, спынюся, пагутару з жыхарамі, даведаюся, як ім жывецца, што непакоіць. Бачу, каму патрэбна матэрыяльная дапамога, а каму і парады, добрага слова дастаткова. Усе просьбы занатоўваю і стараюся іх выканаць. Два разы па адным і тым жа пытанні да мяне звяртацца не трэба.




5
Сен

Кандыдаты ў дэпутаты не праяўляюць актыўнасці ў арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі на адкрытых пляцоўках

Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання не праяўляюць актыўнасці ў арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі на адкрытых пляцоўках. Аб гэтым 4 верасня ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

"Кандыдаты не праяўляюць актыўнасці ў плане арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі на свежым паветры", - адзначыла Лідзія Ярмошына. Яна дадала, што выканаўчыя камітэты амаль не маюць заявак, або звестак у паведамляльным парадку аб тым, што дзесьці рыхтуюцца і будуць праводзіцца перадвыбарныя мерапрыемствы.
Паводле слоў кіраўніка ЦВК, не карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат і новаўвядзенні парламенцкіх выбараў 2012 года. "Не вельмі актыўна адкрываюцца асабістыя выбарчыя фонды. Па Мінску заяўлена 14 дэбатаў, а па Гродзенскай вобласці наогул ніводных. Як бачыце, усе ноу-хау прыжываюцца даволі цяжка", - сказала Лідзія Ярмошына.




5
Сен

Цэнтрвыбаркамы пяці постсавецкіх краін акрэдытавалі наглядальнікаў за выбарамі ў Беларусі

Цэнтральныя выбарчыя камісіі пяці постсавецкіх краін акрэдытавалі сваіх наглядальнікаў пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання. Аб гэтым паведамілі ў Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Траіх наглядальнікаў накіравала ЦВК Расіі. Па два наглядальнікі акрэдытавалі цэнтральныя выбарчыя камісіі Арменіі, Казахстана, Латвіі. Аднаго - ЦВК Малдовы.

Ад СНД за выбарамі ў беларускі парламент будуць назіраць 208 экспертаў, у тым ліку сямёра ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці.
Акрамя таго, ЦВК акрэдытавала 50 наглядальнікаў ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) і траіх незалежных наглядальнікаў.
Усяго акрэдытацыю Цэнтрвыбаркама Беларусі на гэты момант атрымаў 271 міжнародны наглядальнік.
Паводле слоў сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, для наглядальнікаў за выбарамі ў Беларусі заўсёды ствараюцца самыя спрыяльныя ўмовы. Ніводная замежная місія ніколі не мела падстаў для якой-небудзь заўвагі наконт гэтага. "Наглядальнікі могуць свабодна, без папярэджання наведваць любыя рэгіёны, сустракацца з членамі выбарчых камісій, прадстаўнікамі партый і грамадскіх аб'яднанняў, мясцовых улад і іншых дзяржаўных органаў", - адзначыў Мікалай Лазавік.




Синдикация материалов